Алдан (горад)
Алдан | |||||
рас. Алдан | |||||
![]() | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1924 | ||||
Горад з: | 1932 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Якутыя | ||||
Муніцыпальны раён: | Алданскі | ||||
Плошча: | 33 км² | ||||
Вышыня: | 650 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 21 364 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 647,39 чал./км² | ||||
Тэлефонны код: | 411 45 | ||||
Паштовы індэкс: | 678900 | ||||
Нумарны знак: | 14 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 58°36′ пн. ш. 125°23′ у. д. / 58.6° пн. ш. 125.383° у. д.Каардынаты: 58°36′ пн. ш. 125°23′ у. д. / 58.6° пн. ш. 125.383° у. д. | ||||
Алдан на мапе Расеі ![]() ![]() Алдан | |||||
![]() | |||||
http://aldangold.ru/ |
Алдан (па-расейску: Алдан, па-якуцку: Алдан) — места (з 1939 г.) у Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Алданскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Чыгуначная станцыя на Амура-Якуцкай магістралі. Аэрапорт. Насельніцтва на 2014 год — 21 364 чал.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Заснаваны 19 ліпеня 1923 году ў сувязі з адкрыцьцём вольным старацелем Міхаілам Тарабукіным і потым Вальдэмарам Берціным, начальнікам 1-й дзяржаўнай працоўнай арцелі, радовішчаў золата. Першапачаткова пасёлак меў назоў Непрыкметны, які 20 верасьня 1932 году атрымаў статус места, а ў траўня 1939 году быў перайменаваны ў горад Алдан. У 1931 годзе ў Непрыкметны пачалася высылка беларускіх «кулакоў».
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Разьмешчанае на Алданскім нагор’і, якое, у сваю чаргу знаходзіцца на Алданскім шчыце, у басэйне ракі Алдан (правы прыток ракі Лены), за 530 км на поўдзень ад места Якуцку, на зьліцьці ракі Арта-Сала і ручая Непрыкметнага. На паверхню выходзяць найстарыя крышталёвыя ўтварэньні горных радовішчаў ўзростам больш за 3 мільёны гадоў.
Сучаснасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1990-я гады места ахапіў крызіс, з-за заняпаду залатой прамысловасьці, у пэрыяд з 2000 па 2007 гады ў горад зноў пачалі прыяжджаць людзі зьявілася камэрцыйная авіяцыя, чыгуначная станцыя ды будаўніцтва адгалінаваньня нафтаправода. Аснова эканомікі Алдану — золатаздабыча.
У жніўні 1986 г. Алдан наведаў Алесь Адамовіч ды адведаў магілу свайго дзеда па маці «кулака» Мітрафана Тычыны.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Алдан. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 31.
- Жарикова-Тычино З. Где золото роют в горах. // Нёман. № 6. Минск. 1998. С. 169—197.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Алдан (горад) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў