Верхаянск
| Верхаянск | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| Дата заснаваньня | 1638 | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 127 м | ||||
| Часавы пас | VLAT[d] і UTC+10 | ||||
| Каардынаты | 67°33′ пн. ш. 133°23′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | |||||
| Афіцыйная мова | якуцкая мова і расейская мова | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 41165 | ||||
| Паштовы індэкс | 678530 | ||||
| Верхаянск на мапе Расеі Верхаянск | |||||
Верхая́нск (па-расейску: Верхоянск, па-якуцку: Верхоянскай) — места (з 1817) ў Расеі ў складзе Верхаянскага ўлуса (раёна) Якутыі. Насельніцтва скаладе 1201 чалавек (2010 г.). Разьмешчаны за Паўночны палярны кругам, на правым беразе ракі Яна, у 92 км на паўднёвы захад ад адміністрацыйнага цэнтра Верхаянскага ўлуса рабочага пасёлку Батагай. Заснаваны ў 1638 годзе атрадам енісейскіх казакоў на чале з Посьнікам Івановым Губаром, як казацкае зімоўе.
Верхаянск — адно з самых, нараўне зь сялом Аймякон халодных месцаў на Зямлі. Самая нізкая зарэгістраваная тут тэмпэратура −67,8 С. Яе зафіксаваў 15 студзеня 1885 году Сяргей Кавалік, ураджэнец Магілёўскай губэрні, сярэдняя тэмпэратура студзеня −49,5 °C. У 1969 г. усталяваны абэліск «Полюс холаду». Быў месцам выгнаньня. На сёньня зьяўляецца гаспадарчы цэнтар лесапрамысловага пункта. У месцы маецца рачная прыстань.
Маецца Дом культуры, сярэдняя агульнаадукацыйная, спартовая ды музычная школы, краязнаўчы музэй.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Верхаянск. // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ІІІ. Мінск. 1971. С. 42.
- Верхаянск. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 4. Мінск. 1997. С. 108.
- Верхоянск. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 31.