Нюрба

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Нюрба (па-расейску: Нюрба, па-якуцку: Ньурба) — места (з 1997 г.) ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Нюрбінскага ўлуса /раёну/ Рэспублікі Саха (Якуція). Аэрапорт ды рачная прыстань. Насельніцтва 10990 чал. (2011).

Заснаваны на левым беразе ракі Вілюй, з 1958 г. рабочы пасёлак. Адлегласьць ад Якуцка: наземным 812, паветраным 600, водным — 977 км. Празь места праходзіць аўтадарога «Вілюй».

Маецца алмазагранільны завод, харчовая ды лёгкая прамысловасьць. Тут базавалася Амакінская геолягавышукная экспэдыцыя ды шрубалётны авіяатрад.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Нюрба. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 41.

Commons-logo.svg Нюрбасховішча мультымэдыйных матэрыялаў