Перайсьці да зьместу

Удачны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Удачны (па-расейску: Удачный, па-якуцку: Удачнай) — горад (з 1988) у Расейскай Фэдэрацыі, у складзе Мірнінскага улуса Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны ў 30 км на поўдзень ад Паўночнага палярнага кола, на левым беразе ракі Далдына, побач з вытокамі ракі Марха, на адлегласьці у 1370 км ад Якуцка ды у 550 км ад Мірнага. Насельніцтва 15,5 тыс. чал. (2005), 14,3 тыс. чал. (2010).

Заснаваны ў 1967 г. як пасёлак у сувязі з адкрыцьцём кімбэрлітавай трубкі «Удачная» і пачаткам прамысловых распрацовак радовішча, у 1968 г. пасёлак гарадзкога тыпу.

У 2,5 км ад места (у кар’еры трубкі «Удачная») 2 кастрычніка 1974 г. па заказу Міністэрства каляровай мэталюргіі, на глыбіні 98 м, быў зьдзейсьнены ядзерны выбух (насельніцтва не было апавешчанае) магутнасьцю у 1,7 кілятон, пад назвай «Крышталь».

  • Удачный. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 34-35.