Мірны (Якутыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мірны
рас. Мирный
Center square in Mirny (Yakutia, Russia).jpg
Coat of Arms of Mirny (Yakutia) (2004).png Flag of Mirny (Yakutia).svg
Герб Мірнага Сьцяг Мірнага
Дата заснаваньня: 1955
Краіна: Расея
Плошча:
  • 123 км²
Насельніцтва: 35 223 чал.
Тэлефонны код: 411 36
Паштовы індэкс: 678170
Геаграфічныя каардынаты: 62°33′ пн. ш. 113°58′ у. д. / 62.55° пн. ш. 113.967° у. д. / 62.55; 113.967Каардынаты: 62°33′ пн. ш. 113°58′ у. д. / 62.55° пн. ш. 113.967° у. д. / 62.55; 113.967
Мірны на мапе Расеі
Мірны
Мірны
Мірны
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.gorodmirny.ru/

Мірны (па-расейску: Мирный, па-якуцку: Мииринэй) — места (з 1959 г) ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Мірнінскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якутыя). Маецца аэрапорт. Знаходзіцца на паўночны захад да Якуцку: наземным шляхам 1207 км, паветраным 820 км. Разьмешчанае на рацэ Ірэлях, левага прытока ракі Очугуй-Батуобуя, якая ўпадае з права ў Вілюй. Насельніцтва: 39,3 тыс. чал (1989), 39,4 тыс. чал. (2005), 37,5 тыс. чал (2008), 36,0 тыс. чал. (2010).

Узьнік у выніку адкрыцьця ў 1955 годзе кімбэрлітавай трубкі «Мір». У 1957 году пачалася здабыча алмазаў адкрытым спосабам (кар’ер «Мір» — да 2001 г.), кар’ер меў 525 м у глыбіню і больш 1200 м у шырыню. Алмазаздабычай на тэрыторыі Мірнінскага раёна і Якуцкай АССР у цэлым займаўся трэст, пасьля вытворча-навуковае аб’яднаньне «Якуталмаз» імя У. І. Леніна, а ў 1992 году аб’яднаньне было ператворана ў акцыянэрную кампанію «Алмазы Расеі-Саха» («АЛРАСА»). Дзейнічаюць АТ «Вілюйгэсбуд», прадпрыемства Заходнія электрычныя сеткі, ААТ «АЛРАСА-Газ», прадпрыемствы мясцовай прамысловасьці, МАК-банк, арганізацыі гандлю і грамадзкага харчаваньня.

У Мірным дзейнічаюць школы ды ліцэі, рэгіянальны тэхнічны каледж і некалькі філіяў унівэрсытэтаў, у тым ліку філія Якуцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту — Мірнінскі політэхнічны інстытут. Функцыянуюць 3 спарткомплексы. Ёсьць некалькі музэяў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мірны. // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах. Т. 10. Мінск. 2000. С. 465.
  • Мирный. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 32-33.