Сангар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Сангар (па-расейску: Сангар мясцовае насельніцтва прамаўляе па-расейску: Сангары, па-якуцку: Сангаар) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Кабяйскага ўлуса Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны на правым беразе ракі Лена, у адлегласьці на поўнач ад Якуцка: наземным шляхам 524 км, паветраным 240 км, водным 330 км. Аэрапорт, рачная прыстань.

Насельніцтва: 4900 (1959), 6685 (1970), 10252 (1979), 10107 (2002), 4123 (2010).

Узьнік у 1928 г. на месцы радовішча каменнага вугалю. З 1940 г. рабочы пасёлак. На ўсю Якутыю славіўся добрым півам. Пасьля перабудовы прыйшоў у заняпад – былі зачыненыя шахта “Сангарская” ды піўзавод.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сангар. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 42.