Перайсьці да зьместу

Зыранка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зыранка
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Расея
Суб’ект фэдэрацыі Якутыя
Муніцыпальны раён Верхнекалымскі ўлус
Дата заснаваньня 1936
Часавы пас
Каардынаты 65°44′04″ пн. ш. 150°53′52″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 2913 чал. (2014)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +7 41155
Паштовы індэкс 678770
Нумарны знак 14
Зыранка на мапе Расеі
Зыранка
Зыранка
Зыранка

Зыра́нка (па-расейску: Зырянка; па-якуцку: Зырянка) — пасёлак гарадзкога тыпу ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Верхнекалымскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчаны на левым беразе ракі Калыма пры упадзеньні ў яе ракі Ясачная. Адлегласьць да Якуцку: наземным шляхам 2440 км, паветраным 1255 км, водным 4282 км. Аэрапорт, рачная прыстань.

Першыя зьвесткі аб наяўнасьці каменнага вугалю ў басэйне ракі Калымы прыводзяцца Янам Чэрскім у 1891 годзе. Ён пісаў пра вугляносныя адкладаньні ў вышнявіне ракі Зыранкі (левы прыток ракі Калымы) і яе прытоках да ручая Хара-Ўлах. У 1930-я гады узьнік пасёлак Зыранка для распрацовак радовішчаў каменнага вугалю. У пасёлку знаходзілася ўпраўленьне Зыранлягу (Дальбуд). З 1940 году — рабочы пасёлак. У гонар Яна Чэрскага ў пасёлку названая вуліца.

  • Зырянка // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 39.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Зыранка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў