Перайсьці да зьместу

Ытык-Кюёль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Ытык-Кюёль (па-расейску: Ытык-Кюель, па-якуцку: Ытык-Күөл) — сяло ў Расейскай Фэдэрацыі, адміністрацыйны цэнтар Татцінскага ўлусу (раёну) Рэспублікі Саха (Якутыя). Разьмешчанае на рацэ Тата. У цэнтры сяла возера Ытык-Кюёль (Сьвяшчэннае возера). Насельніцтва 7023 чал. (2010). Ад Якуцку знаходзіцца: наземным шляхам 256 км, паветраным 255 км. У сяле дзьве сярэднія, музычная, спартовая школы, гімназія імя А. Е. Мардзінава, Літаратурна-мастацкі музэй-запаведнік «Таатта», народны тэатар, дзейнічае тэлестудыя «Таатта», выпускаецца газэта «Таатта», маюцца помнікі Э. Пякарскаму ды Х. Ахлопкаву.

  • Ытык-Кюель. // Энциклопедия Якутии. Т. 1. Москва. 2000. С. 92.