Перайсьці да зьместу

Вялікі Бегічаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выспа Вялікі Бегічаў

Вялікі Бегічаў (па-расейску: Большой Бегичев) — выспа, разьмешчаная ля выхаду з Хатанскага заліва у паўднёва-заходняй частцы мора Лапцевых. Адносіцца да тэрыторыі Якутыі. Даўжыня выспы 61 км, шырыня 57 км, плошча каля 1800 км², вышыня да 201 м. Паверхня пакрытая тундравай расьліннасьцю. На высьпе водзяцца пясцы, алені, ва ўзьбярэжных водах маржы. На захад, за 7 км разьмешчаная выспа Малы Бегічаў. Абедзьве выспы адкрытыя Н. А. Бегічавым.