Італія: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненьне
дНяма апісаньня зьменаў
Радок 12: Радок 12:
|ТыпУраду = [[Рэспубліка]]
|ТыпУраду = [[Рэспубліка]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
|ПасадыКіраўнікоў = [[Прэзыдэнт]]<br />[[Прэм’ер-міністар]]
|ІмёныКіраўнікоў = [[Сэрджа Матарэла]]<br />[[Матэа Рэнцы]]
|ІмёныКіраўнікоў = [[Сэрджа Матарэлё]]<br />[[Паолё Джэнтылёні]]
|Плошча = 301 336
|Плошча = 301 336
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 71-е
|МесцаЎСьвецеПаводлеПлошчы = 71-е

Вэрсія ад 01:56, 13 сьнежня 2016

Італія
Repubblica Italiana
Сьцяг Італіі Герб Італіі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «La Canzone degli Italiani»
Месцазнаходжаньне Італіі
Афіцыйная мова італьянская
Сталіца Рым
Найбуйнейшы горад Рым
Форма кіраваньня Рэспубліка
Сэрджа Матарэлё
Паолё Джэнтылёні
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
71-е месца ў сьвеце
301 336 км²
2,40%
Насельніцтва
 • агульнае (2013)
 • шчыльнасьць
23-е месца ў сьвеце
59 943 933[1]
194/км²
СУП
 • агульны (2004)
 • на душу насельніцтва
8-е месца ў сьвеце
$1,621 трлн
$27 727
Валюта Эўра ()
Часавы пас
 • улетку
CET (UTC+1)
CEST (UTC+2)
Незалежнасьць
Аб’яднаньне

17 сакавіка 1861
Аўтамабільны знак I
Дамэн верхняга ўзроўню .it
Тэлефонны код +39
Мапа Італіі
Мапа Італіі

Італья́нская рэспу́бліка альбо Іта́лія (па-італьянску: Repubblica Italiana альбо Italia) — краіна ў Паўднёвай Эўропе, знаходзіцца на Апэнінскім паўвостраве і двух вялікіх астравох ў Міжземным моры: Сыцыліі і Сардыніі. Мяжуе на поўначы з Аўстрыяй, Францыяй і Швайцарыяй. Незалежныя краіны Сан-Марына і Ватыкан зьяўляюцца анклявамі на італьянскай тэрыторыі.

Назва

Існуе багата здагадак наконт этымалёгіі назвы «Italia», якія былі прапанаваны гісторыкамі й лінгвістамі[2]. Паводле аднога з найбольш распаўсюджаных тлумачэньняў, тэрмін Italia мае грэцкае паходжаньне й з аскоцкае мовы Víteliú перакладаецца як «зямля цяляці»[3]. Бык быў сымбалем паўднёвых італьянскіх плямёнаў і ён часьцяком выкарыстоўваўся пад час самніцкіх войнаў як сымбаль непакорнасьці да Рыму й волі паўднёвай Італіі. Грэцкі гісторык Дыянісыюс Галікарнаскі зьвязваў назву з імём легендарнага караля сыкулаў і энотраў Італам, які таксама згадваўся Арыстотэлем і Туцыдыдам.

Назва Italia першапачаткова ўжывалася толькі да паўднёвай часцы паўвыспы, да сучаснай Калябрыі, паводле Антыёха Сыракускага. Але ў ягоныя часы слова Энотрыя й Італія былі сынонімамі, болей таго, імя ўжывалася да тэрыторыі Лэўканіі. Грэкі паступова сталі ўжываць назву адносна да больш шырокай тэрыторыі, а потым і да ўсёй паўвыспы[4].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Італіі

Прагісторыя і старажытны Рым

Раскопкі ў Італіі выявілі наяўнасьць сучаснага чалавека яшчэ ў пэрыяд палеаліту, каля 200 000 гадоў таму[5]. Італійскія плямёны дарымскай Італіі, як то умбрыйцы, лаціняне (прашчуры рымлянаў), волскі, самніты, кельты і лігуры, якія засялілі паўночную Італію, і многія іншыя пераважна індаэўрапейскія плямёны. Сярод асноўных гістарычных народаў, не індаэўрапейскага паходжаньня вылучаюць этрускаў, элімцаў, сыкулаў і дагістарычных сардынцаў.

Паміж 1711 стагодзьдзямі да н. э. грэкі мікенскай цывілізацыі ўсталявалі кантакты зь Італіяй[6], а ў 8-м і 7-м стагодзьдзях да н. э. грэцкія калёніі былі створаны на ўзьбярэжжах Сыцыліі і паўднёвай часткі італьянскай паўвыспы, якія сталі вядомы пад назовам Вялікая Грэцыя. Таксама фінікійцы заснавалі калёніі на ўзьбярэжжы Сардыніі і Сыцыліі.

Старажытны Рым быў спачатку невялікай сельскагаспадарчай суполкай заснаванай каля 8 стагодзьдзя да н. э., зь цягам часу мястэчка вырасла ў калясальную імпэрыю, якая ахоплівала ўсё Міжземнае мора, у якой старажытныя грэцкая і рымская культуры былі аб’яднаны ў адну цывілізацыю. Гэтая цывілізацыя была настолькі ўплывовай, што ейныя адгалоскі існуюць у сучасным праве, адміністрацыі, філязофіі і мастацтве, сфармаваўшы падставу лічыць, што заходняя цывілізацыя заснавана на рымскай. У павольным згасані з канца 4 стагодзьдзя н. э., імпэрыя канчаткова разьбілася на дзьве часткі ў 395 годзе Заходнюю Рымскую імпэрыю і Усходнюю Рымскую імпэрыю. Заходняя частка, пад ціскам франкаў, вандалаў, гунаў, готаў і іншых групаў насельніцтва з усходняй Эўропы, нарэшце, распалася, у выніку чаго на італьянская паўвысьпа была падзелена на мноства невялікіх незалежных каралеўстваў, якія ваявалі паміж сабой у бліжэйшых 1300 гадоў. Ўсходняя частка засталася адзінай спадкаемцай рымскай дзяржавы.

Сярэднявечча

Гербы італьянскіх марскіх дзяржаваў

У VI стагодзьдзі бізантыйскі імпэратар Юстыніян адваяваў Італію ў остготаў, але ўварваньне новай хвалі германскіх плямёнаў лянгабардаў у канцы таго ж стагодзьдзя, зьнізілі бізантыйскую прысутнасьць на апэнінскай паўвысьпе. Лямбардзкае каралеўства паўночнай і цэнтральнай Італіі была пазьней далучана да імпэрыі франкаў Карлам Вялікім у канцы VIII стагодзьдзя. Францкія каралі дапамаглі рымскім папам усталяваць уладу ў цэнтральнай Італіі, ад Рыма да Равэны. Да XIII стагодзьдзя ў італьянскай палітыцы дамінавалі адносіны паміж нямецкімі імпэратарамі Сьвятой Рымскай імпэрыі і папамі рымскімі, таму большасьць італьянскіх дзяржаваў прытрымлівалася то аднаго то іншага боку.

Менавіта ў гэты пэрыяд сфармаваліся такія інстытуты ўлады, як сіньярыя і сярэднявечная камуна. У анархічных умовах, якія часьцяком пераважалі ў сярэднявечных італьянскіх гарадах-дзяржавах, людзі шукалі моцнай улады, каб аднавіць парадак і супыніць бясконцыя ваенныя сутычкі мясцовай эліты. Спробы Бэрэнгара Фрыульскага й Ардуіна Іврэйскага стварыць неззалежнае суцэльнае каралеўства Італія былі разгромлены Францкімі імпэратарамі. Нягледзячы на шматлікія разбуральныя войны, італьянскія гарады, асабліва на поўначы, хутка разьвіваліся і пазьней пераўтварыліся ў своеасаблівую зьяву, як то купецкую рэспубліку. У гэтых гарадах-дзяржавах, алігархічнай рэчаіснасьці, дамінуючым была кляса купецтва, пры гэтым існавала адносная свабода навуковай і творчай дзейнасьці. Выбітным сярод іх, на поўначы Італіі, быў Мілан, які ў XII стагодзьдзі ачольваючы Лямбардзкую лігу, разграміў разам з саюзнымі гарадамі-дзяржавамі нямецкага імпэратара Фрыдрыха Барбаросу, што прывяло да поўнай незалежнасьці большасьці паўночных і цэнтральных італьянскіх гарадоў.

З IX стагодзьдзя на Сыцыліі існаваў ісламскі эмірат пакуль у канцы XI стагодзьдзя нарманы яго не захапілі, разам з большасьцю лямбардзкіх і бізантыйскіх дзяржаваў паўднёвай частцы Італіі. Праз складаны шэраг падзеяў, на поўдні Італіі было створана адзінае каралеўства, якое кіравалася спачатку Гогенштаўфэнамі, потым Анжу, а з XV стагодзьдзя, дынастыей Арагону. На Сардыніі, былой бізантыйскай правінцыі, зьявіліся незалежныя дзяржавы, аднак большая частка выспы знаходзілася пад кантролем Генуі альбо Пізы, пакуль каралеўства Арагон заваявала выспу ў XV стагодзьдзі.

У пазьнейшыя часы на тэрыторыі Італіі былі існавалі шматлікія марскія рэспублікі, як то Вэнэцыя, Генуя, Піза і Амальфі. Італьянскія рэспублікі займаліся гандлем на Ўсходзе, стваралі калёніі на ўзьбярэжжах Чорнага і Міжземнага мораў, зладжвалі кантакты зь Бізантыйскай імпэрыяй і ісламскім міжземнаморскім сьветам. Гэтыя марскія рэспублікі бралі таксама актыўны ўдзел у крыжовых паходах, выкарыстоўваючы новыя палітычныя і гандлёвыя магчымасьці. Рэспублікі пашыраліся таксама за кошт суседніх італьянскіх гарадоў, як то Падуя, Вэрона, Бэргама і іншыя. У Мілане ў той час было створана Міланскае герцагства, якое займала тэрыторыю заходняй Лямбардыі. П’емонт увайшоў у склад Савойскага графства. Флярэнцыя ператварылася ў высока арганізаваны гандлёвы і фінансавы цэнтар, стаўшы на многія стагодзьдзі эўрапейскай сталіцай шоўку, воўны, банкаў і ювэлірных вырабаў. Гэта прывяло да доўгага суперніцтва зь іншымі тасканскімі дзяржавамі, як то Арэцца, Лука, Піза і Сіена.

Італія гуляла прыкметную ролю ў культурым разьвіцьці Эўропы ў Сярэднявеччы. Акрамя рэлігійнай улады папы рымскага, Італія рэзыдэнцыя першага эўрапейскага ўнівэрсытэту, што адчыніўся ў Балёньні. Таксама шырока вядомы такія італьянскія рэлігійныя дзеячы як Бэнэдыкт Нурсійсі, Сьвяты Францыск Асіскі і Сьвяты Тамаш Аквінскі, а таксама італьянскія пісьменьнікі — Дантэ Аліг’еры, Джавані Бакачча і Франчэска Пэтрарка. Школа Салерна дала магчымасьць усёй Эўропе далучыцца да ведаў ісламскай і бізантыйскай мэдыцыны, а кантакты паміж марскімі рэспублікамі і краінамі ісламскага міжземнамор’я прывялі да шырокага распаўсюджваньня арабскіх лічбаў у Заходняй Эўропе.

Палітыка

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Асноўны артыкул: Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Італіі

Тэрыторыя Італіі падзеленая на 20 рэгіёнаў, 5 зь якіх маюць асаблівы статус. Рэгіёны ў сваю чаргу падзяляюцца на 109 правінцыяў.

Рэгіён Сталіца Насельніцтва (2001)
Абруцца Аквіля 1 262 392
Базыліката Патэнца 597 768
Вэнэта Вэнэцыя 4 527 694
Кампанія Нэапаль 5 701 931
Эмілія-Раманьня Балёньня 3 983 346
Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія Трыест 1 183 764
Калябрыя Катандзара 2 011 466
Ляцыё Рым 5 112 413
Лігурыя Генуя 1 571 783
Лямбардыя Мілян 9 032 554
Марке Анкона 1 470 581
Малізэ Кампабаса 320 601
П’емонт Турын 4 214 677
Апулія Бары 4 020 707
Сардынія Кальяры 1 631 880
Сыцылія Палерма 4 968 991
Таскана Флярэнцыя 3 497 806
Трэнтына-Альта Адыджэ Трэнта і Бальцана 940 016
Умбрыя Пэруджа 825 826
Вальле-д’Аоста Аоста 119 548

Агульная характарыстыка

Італія працягваецца з паўночных Альпаў, амаль да ўзьбрэжжа Паўночнай Афрыкі, ствараючы, такім чынам лінію, даўжынёй 1100 км. Італію атачаюць Лігурыйскае і Тырэнскае мора на захадзе, Іанічнае мора на поўдні і Адрыятычнае мора на ўсходзе. У нацыянальную тэрыторыю Італіі ўваходзяць дзьве вялікіх выспы, гэта Сарзінія і Сыцылія, а таксама і мноства маленькіх выспаў, такіх як Капры, Іхія, Эльба; Ліпарскія выспы, паўночней Сыцыліі; выспы Пэнтэлерыя, Ліноза, Ламп’ёнэ і Лампэдуза, паміж Сыцыліяй і Афрыкай. Паводле пагадненьня з Югаславіяй 19541971 гг., у склад Італіі ўвайшоў Тріэст з вобласьцю Істрыя. На тэрыторыі самой Італіі існуюць два невялікіх незалежных анклява — Ватыкан і Рэспубліка Сан-Марына. Італія мяжуе на захадзе з Францыяй, на поўначы з Швайцарыяй і Аўстрыяй, на ўсходзе са Славеніяй. Сталіцай Італіі ёсьць Рым.

Джузэппэ Гарыбальды, адзін са стваральнікаў сучаснай Італіі

Мадэрная Італія ўтварылася ў 1861 г., пад кіраўніцтвам караля Сардзініі Віктора Эмануіла ІІ. Дагэтуль, Італія складалася са шматлікіх і незалежных дзяржаваў, чый сэпаратызм і моц адлюстраваліся ў тэрытарыяльным падзеле Італіі на 20 рэгіёнаў. Восем зь іх знаходзяцца ў Паўночнай Італіі: Эмілія-Романья, Фрыўлі-Вэнэцья Джулія, Лігурыя, Лямбардыя, П’емонт, Трэнціна Альто-Адзіджэ, Вальле д’Аоста і Вэнэто. Шэсьць знаходзіцца ў Цэнтральнай частке краіны: Абруцці, Латыўм, Мархе, Молізе, Тасканія і Умбрыя. Паўднёвая Італія складаецца з чатырох: Апулія, Базыліката, Калябрыя і Кампанія. Астатніх два рэгіёны, гэта выспы Сыцылія і Сардзінія. Італія знаходзіцца на сусьветнай гістарычнай арэне з часоў Рымскай Імпэрыі і сучасная Італія зьяўляецца індустрыяльна разьвітай краінай, адным зь лідэраў Эўрапейскага Зьвязу.

Геаграфія

Асноўны артыкул: Геаграфія Італіі

Эканоміка

Асноўны артыкул: Эканоміка Італіі

Дзяржаўны лад

Урад

На рэфэрэндуме 2 ліпеня 1946 году, італьянцы адмовіліся ад манархіі і Італія стала рэспублікай. Канстытуцыя Італьянскай рэспублікі прымаліся з 22 сьнежня 1947 году і канчаткова была прынятая 1 студзеня 1948 году. Паводле Канстытуцыі, заканадаўчая ўлада зьяўляецца падпарадкаванай 630 сябрам парлямэнту і 315 сябрам сэнату. Прэзыдэнт рэспублікі абіраецца на 7-мі гадовы тэрмін шляхам галасаваньня на чарговай сэсіі парлямэнту і трох дэлегатаў ад розных рэгіёнаў краіны. Выканаўчая ўлада падпарадкоўваецца кабінэту міністраў, які фармаваўся з партыяў парлямэнта, на чале з прэм’ер-міністрам, які фармальна падпарадкоўваецца прэзыдэнту краіны.

У 20 рэгіёнах краіны абіраецца свой урад, які выконвае ўладу на мясцовым узроўні. Пяць рэгіёнаў — Фрыўлі-Вэнэцыя Джулія, Сардзінія, Сыцылія, Трэнціна-Альта-Адыджэ і Вальле д’Аоста маюць спэцыяльны аўтаномны статус згодна з Канстытуцыяй.

Асноўнымі палітычнымі партыямі ў Італіі зьяўляюцца Хрысьціянская Дэмакратычная партыя Італіі, якая была створана ў 1945 годзе. Іншымі значнымі партыямі зьяўляюцца Дэмакратычная партыя Левых (альбо Камуністыя за рэформы) і Сацыялістая партыя. Значную папулярнасьць на поўначы набыла вультраправая партыя Ліга Поўначы. Маленькімі партыямі ў Італіі зьяўляюцца Сацыяльная Дэмакратычная партыя, Рэспубліканская партыя, Лібэральная партыя, і нэа-фашысцкая Італьянскі Сацыяльны Рух.

Дэмаграфія

Італія — гэта краіна з адным з найбольш высокіх паказчыкаў шчыльнасьці насельніцтва ў Эўропе. Найбольш высокая шчыльнасьць складае 200 чалавек на 1 км². у Паўночна-Італьянскай раўніне, узьбярэжжы Лігурыі, паўночнай Таскане. Прырост насельніцтва ў Італіі мае тэндэнцыі да скарачэньня. У 1970 г. прырост склаў 4,4 %, а ў 1990 — ужо 0,5 %.

Каля ¾ насельніцтва жывуць у местах. Па стане на 31 ліпеня 2013 найбуйнейшымі зь іх зьяўляюцца Рым (2 650 тыс. жых.), Мілян (1 316 тыс.), Нэапаль (958 тыс.), Турын (895 тыс.), Палерма (654 тыс.), Генуя (597 тыс.), Балёньня (384 тыс.), Флярэнцыя (367 тыс.), Бары (312 тыс.), Катанія (290 тыс.), Вэнэцыя (263 тыс.) і Вэрона (259 тыс.).

Эміграцыя моцна паўплывала на італьянскую папуляцыю. З 1861 па 1965 год 26.5 млн італьянцаў эмігрыравалі, большая частка ў Злучаныя Штаты, Аргентыну і Бразылію і толькі 6 млн вярнуліся. Пасьля Другой Сусьветнай вайны, мноства зьязджала на працу ў іншыя эўрапейскія краіны, галоўным чынам у заходнюю Нямеччыну і Швайцарыю і толькі 25 % вярнуліся. З 80-х гг. эміграцыя спынілася і Італія сама пачала прымаць эмігрантаў, галоўным чынам з Паўночнай Афрыцы, Альбаніі і Югаславіі, а пасьля краху камуністычных рэжымаў Усходняй Эўропы, пачаўся прыток з краінаў Усходняй Эўропы.

Італьянцы этнічна не зьяўляюцца гамагеннымі, што было выклікана працяглай гісторыі падзеленасьці і міграцыі, і мноства псыхічных тыпаў прэзэнтуе папуляцыю. Мноства людзей размаўляе не на літаратурнай італьянскай мове, а на дыялектах альбо неітальянскіх мовах. Гэтыя дыялекты і мовы залежаць ад рэгіёну і найбольш абасобленнай раманскай мовай зьяўляецца мова Сардыніі, якая бліжэй за ўсіх да лацінскай мовы і на якой размаўляе 1,2 мільёна жыхароў Сардыніі. Фрыўльская, альбо Рэта-Раманская мова, на якой размаўляе 520 000 чалавек ў паўночна-заходнім рэгіёне Фрыўліі; Ладіна, Рэта-Раманская мова, на якой размаўляюць у гарах Трэнціна-Альта-Адыджэ. Цалкам неітальянскай группай зьяўляюцца 260 000 германа-італьянцаў, якія жывуць у Трэнціна-Альта-Адыджэ (былы аўстрыйскі Паўднёвы Тыроль) і размаўляюць на паўднёва-нямецкім дыялекце Аўстрыі ды Баварыі. Таксама італьянскія славяне, колькасьцю 53 000 чалавек, якія жывуць у рэгіёне Фрыўліі і Вэнэцыі-Джуліі. Ізаляванымі групамі зьяўляюцца грэцкія камунны, якія пражываюць часткова ў Апуліі, часткова ў Калябрыі (на поўдні краіны); альбанскія калёніі ў Сыцыліі і Калябрыі; сэрба-харваты ў Молізе; і франкамоўныя группы ў Аосьце, на поўначы краіны.

Амаль 90 % італьянцаў зьяўляецца Рыма-каталікамі. Каталіцтва было прызнана афіцыйнай рэлігіяй Італіі па Лятэранскаму каншахту, паміж Ватыканам і Італіяй 11 лютага 1929 году і гэты легальны статус быў адменены толькі ў 1984 годзе. Пратэстанты жывуць невялікімі абшчынамі і складаюць прыкладна каля 180 000 чалавек, колькасьць габрэяў складае прыкладна 35 000. Таксама дзейнічае Праваслаўная царква Італіі.

Адукацыя і культура

Італьянская адукацыя вольная і дзеці вучацца з 6 да 14 гадоў. Дзеці паміж 11 і 14 гадамі паступаюць у сярэднюю школу, якая зьяўляецца градаванай і могуць скончыць яе ў клясычнай навуковай школе, школе трэніроўкі выкладчыкаў, альбо разнастайныя тэхнічныя школы, дзе рыхтуюць студэнтаў для якой-небудзь прафэсіі. Толькі невялічкая частка вучняў ідзе вучыцца ва ўнівэрсытэты. Галоўныя ўнівэрсытэты Італіі знаходзяцца ў Рыме, Нэапалі, Міляне, Балёньні, Турыне і Палерма. У г. Дуіно (камуна Дуіно-Аўрысіна, правінцыя Трыест, рэгіён Фрыўлі-Вэнэцыя-Джулія) дзейнічае Адрыятычны каледж міжнароднай супольнасьці.

Італьянская адукацыя зьдзейсьніла вялікі прагрэсс у ХХ ст. У 1930-я гады толькі 20 % насельніцтва ведалі грамату. Сёньня непісьменнасьць цалкам ліквідаваная на поўначы краіны, але на поўдні адукацыйная сыстэма працягвае пакутаваць ад недахопу фінансаваньня і недахопаў самой сыстэмы і нягледзячы на прадпрымаемыя ўрадам крокі, адукацыйная сыстэма ўсё яшчэ моцна залежыць ад кожнага асобнага рэгіёну.

Культурныя інстытуты

Акадэміі моцна паўплывалі на інтэлектуальнае жыцьцё ў Італіі. Адной з найзначнейшых застаёцца Акадэмія дэі Лінцэі, заснаваная ў 1603 годзе ў Рыме. Нацыянальная Акадэмія Сьвятога Лукі па мастацтвам, заснаваная ў ХІV ст. Флярэнтыйская Акадэмія Нацыянале дэля Круска (1582) навучае псыхалёгіі, лексыкаграфіі і граматыцы. Нацыянаяльная Акадэмія Сьвятой Чычыліі па музыке, заснавана ў Рыме ў 1566 годзе. Галоўным інстытутам па матэматыцы, фізыцы і натуральным навукам, зьяўляецца Нацыянальны Дасьледчы Камітэт Італіі, заснаваны ў 1923 годзе. Галоўнай бібліятэкай зьяўляецца Нацыянальная Цэнтральная Бібліятэка, заснаваная ў 1747 г. у Флярэнцыі, фонд якой складаецца з 4 млн кнігаў. Рымская Віктора Імануіла ІІ Нацыянальная Цэнтральная бібліятэка з 2.8 млн дакумэнтаў і Цэнтральны Дзяржаўны архіў са 120.000 дакумэнтаў.

Большасьць музэяў і галерэяў мастацтва знаходзіцца ў вялікіх местах. Найбольш знакамітымі зьяўляюцца Палац Піцьці, Уфіццы, і Нацыянальны Музэй у Флярэнцыі. Таксама знакамітыя Галерэя Баргезе, Віла Джулія, Капіталійскі Музэй, і Нацыянальная Галерэя сучаснага мастацтва ў Рыме; Акадэмія ў Вэнэцыі. «Унівэрсытэта Італьяна пэр Страньеры», пабудаваны ў 1925 г. у Пэруджыі выкладае курсы па гісторыі Італіі, італьянскай культуры і італьянскую мову для іншаземных студэнтаў.

Ахова здароўя

Сыстэма аховы здароў’я ў Італіі платная, але якасьць аказваемай мэдычнай дапамогі зноў залежыць ад рэгіёнаў. Мноства шпіталяў трымаюць разнастайныя Каталіцкія Ордэны. Узровень сьмяротнасьці пайшоў долу пачынаючы з 70-х гг. і зараз ён амаль дасягнуў сярэднеэўрапейскага ўзроўня.

Дачыненьні зь Беларусьсю

Дыпляматычныя дачыненьні ўрады ўсталявалі 13 красавіка 1992 году. У тым жа годзе ў Менску адчынілася пасольства Італіі, а ў Рыме пачало працаваць консульства Беларусі. У 1993 годзе консульства пераўтварылі ў пасольства.

У красавіку 1994 году ў Італіі пабываў з афіцыйным візытам старшыня ўраду Беларусі Вячаслаў Кебіч. У Рыме бакі падпісалі сумесную дэклярацыю аб асновах эканамічных адносінаў. У траўні 2004 году ў Італіі пабываў старшыня ўраду Беларусі Сяргей Сідорскі.

У якасьці дабрачыннасьці італьянцы забясьпечылі мэдычным абсталяваньнем лякарні ў Менску, Гомелі, Століне і Мазыры, а таксама прымаюць на лячэньне і адпачынак дзяцей з зон, якія былі радыёактыўна забруджаныя. У 2007 годзе ўрады падпісалі адмысловае пагадненьне датычна паездак дзяцей. У тым жа годзе ў Італію для аздараўленьня было вывезена 21,5 тыс. беларускіх дзяцей, а ў 2008 годзе іх колькасьць склала 19,7 тыс. Італьянскія дабрачынныя арганізацыі накіроўваюць у Беларусь грузы з дапамогай і мэдыкамэнтамі, ажыцьцяўляюць рамонт дзіцячых прытулкаў, будуюць паліклінікі і ажыцьцяўляюць прафэсійнае навучаньне дзяцей-сірацінаў і дзяцей з адхіленьнямі псыхічнага разьвіцьця.

У гандлі з Італіяй Беларусь устойліва захоўвае адмоўнае сальда. У 2008 годзе ў Беларусі дзейнічала 81 (48 сумесных і 33 замежныя) прадпрыемства з удзелам італьянскага капіталу, што пераважна засяродзіўся ў тэкстыльнай і мэблевай вытворчасьці.

У красавіку 2009 году Аляксандар Лукашэнка сустрэўся ў Рыме са старшынём італьянскага ўраду Сыльвіё Бэрлюсконі. Напрыканцы лістапада 2009 спадар Бэрлюсконі наведаў Менск і правёў перамовы з кіраўніцтвам краіны.

Глядзіце таксама

Крыніцы

  1. ^ Афіцыйная ацэнка насельніцтва
  2. ^ Alberto Manco, Italia. Disegno storico-linguistico, 2009, Napoli, L'Orientale, ISBN 978-88-95044-62-0
  3. ^ J.P. Mallory and D.Q. Adams, «Encyclopedia of Indo-European Culture» (London: Fitzroy and Dearborn, 1997), 24.
  4. ^ Pallottino, M., «History of Earliest Italy», trans. Ryle, M & Soper, K. in Jerome Lectures, Seventeenth Series, ст.50
  5. ^ Kluwer Academic/Plenum Publishers 2001, ch. 2. ISBN 0-306-46463-2.
  6. ^ The Mycenaeans and Italy: the archaeological and archaeometric ceramic evidence, University of Glasgow, Department of Archaeology

Вонкавыя спасылкі

Італіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў