Герб Італіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Герб Італіі

Герб Рэспу́блікі Іта́ліі, апісаны тут, зьяўляецца яе афіцыйным сымбалем з 5 траўня 1948 году.

Апісаньне і значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эмблема ўтрымоўвае белую пяціканцовую зорку з чырвонымі бакамі, накладзеную на зубчастае кола з пяцьцю спіцамі, якое стаіць паміж аліўкавай галіной зьлева і дубовай справа. Зялёныя галіны зьвязаныя разам чырвонай стужкай з надпісам «Італьянская Рэспубліка» (REPVBBLICA ITALIANA) загалоўнымі белымі літарамі.

Значэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Асноўны элемэнт — пяціканцовая зорка — старажытны сымбаль Італіі, які азначае абарону нацыі, вядомая як Stellone d’Italia. Выкарыстоўвалася на гербе каралеўства Італіі з 1890 году.
  • Зубчастае кола азначае першы артыкул канстытуцыі, дзе сказанае:

«Італія — дэмакратычная рэспубліка, заснаваная працай.»

  • Аліўкавая галіна азначае мір, унутраны і вонкавы. Як напісана ў арт. 11 канстытуцыі

«Італія адпрэчвае вайну, як прыладу агрэсіі.»

  • Дубовая галіна азначае сілу і вартасьць італьянскіх людзей.

Разам аліўкавая і дубовая галіна характарызуюць пэйзаж Італіі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рашэньне аб уводзінах новай эмблемы Італьянскай рэспублікі было прынята ўрадам Альчыдэ дэ Гаспэры ў кастрычніку 1946 году. Дызайн быў абраны шляхам публічнага конкурсу, умовай якога было забароненае выкарыстоўваць палітычныя сымбалі.

Пераможцам стаў Паола Пашэта, прафэсар Рымскага інстытута высокага мастацтва. Новая эмблема была прынятая парлямэнтам у лютым 1948 году і зацьверджаная прэзыдэнтам Энрыка дэ Нікола ў траўні таго жа году.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Герб Італіісховішча мультымэдыйных матэрыялаў