Арабскія лічбы
Выгляд
Ара́бскія лічбы — набор зь дзесяці лічбаў, які паўсюдна ўжываецца для запісу лікаў у дзесятковай сыстэме зьлічэньня.
Назвы лічбаў супадаюць з назвамі лікаў, што яны абазначаюць. У гутарковай лексыцы ў якасьці назваў лічбаў могуць ужывацца назоўнікі з суфіксам -ка, утвораныя ад адпаведных лічэбнікаў: «адзінка», «двойка» і г. д.
| нуль | 0 |
| адзін | 1 |
| два | 2 |
| тры | 3 |
| чатыры | 4 |
| пяць | 5 |
| шэсць | 6 |
| сем | 7 |
| восем | 8 |
| дзевяць | 9 |