Перайсьці да зьместу

Трэнта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Трэнта
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Італія
Рэгіён Трэнтына-Альта Адыджэ
Першыя згадкі 1 стагодзьдзе
Горад з 4 стагодзьдзе
Кіраўніцтва і ўлада
Мэр Алесандра Андрэата
Геаграфія
Плошча 157,9 км²
Вышыня НУМ 190 м
Часавы пас
Каардынаты 46°04′ пн. ш. 11°07′ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 115 243 чал. (2009)
Афіцыйная мова італьянская мова
Этнахаронімы trentino, trentina, Trientiner, trentina, trentin і trentini
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +0461
Паштовы індэкс 38100
Нумарны знак TN
Узнагароды
Сайт www.comune.tn.it
Трэнта на мапе Італіі
Трэнта
Трэнта
Трэнта

Трэ́нта (па-італьянску: Trento, па-нямецку: Trient, па-лацінску: Tridentum) — горад у Італіі, сталіца рэгіёну Трэнтына-Альта Адыджэ і правінцыі Трэнтына. Насельніцтва гораду на 2004 год — 55 197 чалавек (разам з прадмесьцямі — 110 142 чалавекі).

Трэнцкая катэдра

Першапачаткова заснаваны кельтамі, Трэнта быў заваяваны рымлянамі ў 1 стагодзьдзі да н. э. У канцы 4 стагодзьдзя ў горадзе зьявіўся першы біскуп, сьвяты Вігілій. Пасьля падзеньня Рымскае імпэрыі горад пабываў пад уладаю готаў, ламбардаў, франкаў, і нарэшце зрабіўся часткаю Сьвятое Рымскае імпэрыі. З 1027 году, па рашэньні імпэратара Конрада II, горадам кіраваў прынц-біскуп, якія меў адначасова сьвецкую ды царкоўную ўладу. У 1545—1563 гадах у Трэнта праходзіў Трыдэнцкі Сабор.

Улада прынцаў-біскупаў скончылася ў 1801 годзе, калі горад быў захоплены Напалеонам. У 1814 годзе гэтыя землі перайшлі да Імпэрыі Габсбургаў, а пасьля Першае сусьветнае вайны далучаныя да Італіі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]