Лельчыцы: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Legobot (гутаркі | унёсак)
д Bot: Migrating 8 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q2607484 (translate me)
Jauhienij (гутаркі | унёсак)
д насельніцтва
Радок 10: Радок 10:
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкі]]
| Назва адміністрацыйнай адзінкі2 = [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкі]]
| Першыя згадкі = [[1569]]
| Першыя згадкі = [[1569]]
| Колькасьць насельніцтва = 8900
| Колькасьць насельніцтва = 10 606
| Год падліку насельніцтва = 2008
| Год падліку насельніцтва = 2009
| Тэлефонны код = +375 2356
| Тэлефонны код = +375 2356
| Паштовы індэкс = 247841
| Паштовы індэкс = 247841
Радок 26: Радок 26:
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
| Колер = {{Колер|Беларусь}}
}}
}}
'''Ле́льчыцы''' — [[пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Убарць]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Насельніцтва 8,9 тыс. чал. ([[2008]]). Знаходзяцца за 215 км на паўднёвы захад ад [[Гомель|Гомелю]], за 67 км ад чыгуначнай станцыі [[Ельск]] (лінія [[Каленкавічы]] — [[Оўруч]]). Аўтамабільныя дарогі на [[Мазыр]], [[Тураў]], [[Глушкавічы]].
'''Ле́льчыцы''' — [[пасёлак гарадзкога тыпу|мястэчка]] ў [[Беларусь|Беларусі]], на рацэ [[Убарць]]. Адміністрацыйны цэнтар [[Лельчыцкі раён|Лельчыцкага раёну]] [[Гомельская вобласьць|Гомельскай вобласьці]]. Насельніцтва 10,6 тыс. чал. ([[2008]]). Знаходзяцца за 215 км на паўднёвы захад ад [[Гомель|Гомелю]], за 67 км ад чыгуначнай станцыі [[Ельск]] (лінія [[Каленкавічы]] — [[Оўруч]]). Аўтамабільныя дарогі на [[Мазыр]], [[Тураў]], [[Глушкавічы]].


== Назва ==
== Назва ==

Вэрсія ад 23:19, 8 чэрвеня 2013

Лельчыцы
Герб Лельчыцаў Сьцяг Лельчыцаў
Першыя згадкі: 1569
Вобласьць: Гомельская
Раён: Лельчыцкі
Насельніцтва: 10 606 (2009)
Часавы пас: UTC+2
Тэлефонны код: +375 2356
Паштовы індэкс: 247841
Аўтамабільны код: 3
Геаграфічныя каардынаты: 51°47′ пн. ш. 28°20′ у. д. / 51.783° пн. ш. 28.333° у. д. / 51.783; 28.333Каардынаты: 51°47′ пн. ш. 28°20′ у. д. / 51.783° пн. ш. 28.333° у. д. / 51.783; 28.333
Лельчыцы на мапе Беларусі
Лельчыцы
Лельчыцы
Лельчыцы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Ле́льчыцы — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Убарць. Адміністрацыйны цэнтар Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва 10,6 тыс. чал. (2008). Знаходзяцца за 215 км на паўднёвы захад ад Гомелю, за 67 км ад чыгуначнай станцыі Ельск (лінія Каленкавічы — Оўруч). Аўтамабільныя дарогі на Мазыр, Тураў, Глушкавічы.

Назва

Існуе некалькі тлумачэньняў тапоніму «Лельчыцы». Паводле першага зь іх паходжаньне айконіму суадносяць зь міграцыйнымі працэсамі і этнічнымі зьвязкамі, якія існавалі паміж рознымі родамі і плямёнамі (напрыклад, ад этноніму ленчычане). Згодна з слоўнікам Ўладзімера Даля, Лель або Лялько — назва паганскага старажытнаславянскага боства шлюбу, падобнага да Купідона; у паданьнях іншы раз ён падаецца ў выглядзе белага бусла. З гэтым імем зьвязваюць і дзеяслоў лялеяць — песьціць, ашчаджаць, як немаўля[1]. А. Рогалеў лічыць: буслы (лелі), адлятаючы ў вырай, зьбіраліся купна ў гэтай мясьціне, таму і назва паселішча — Лельчыцы.

Згодна з народнымі паданьнямі назва мястэчка ўтварылася ад імя дачкі Алены мясцовага абшарніка, якая не жадаючы выходзіць за нялюбага ёю ваяводу, утапілася ў рэчцы; або паводле іншага паданьня, зноў жа ад імя дачкі мясцовага пана, якая патанула ў рэчцы.

Гісторыя

Можна меркаваць, што Лельчыцы ўзьніклі ў XV ст.: 31 траўня 1412 вялікі князь Вітаўт надаў сваё ўладаньне Убарць з усімі сёламі (бязь іх пераліку) біскупу віленскаму Мікалаю і яго пераемнікам. У 1581, паводле падымнага рэестру, маёнтак Убарць улучаў 10 сёлаў, пералічаных толькі ў пазьнейшых інвэнтары (1763), сярод іх — сяло Лейчыцы. 8 жніўня 1567 кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст сваім прывілеем дазволіў біскупу віленскаму Валяр’яну, на ягоную просьбу, заснаваць у маёнтку Убарць мястэчка, пасяліць там людзей, арганізаваць штотыднёвыя таргі ў чацьвер і вольныя кірмашы адзін раз на рок у дзень Трох Каралёў, а таксама мець корчмы. Прывілей не зьмяшчае назвы мястэчка, але, верагодна, яно ў той час ужо існавала каля панскага двара Лельчыцы (Lelczyce).

Касьцёл, фота пач. XX ст.

Першы дакладны пісьмовы ўспамін[2] пра двор і сяло Лельчыцы Убарцкай воласьці Мазырскага павету Менскага ваяводзтва, уладаньне Віленскага біскупства, датуецца 19 студзеня 1622. Пад 25 красавіка 1650 згадваецца тутэйшая грэка-каталіцкая царква[2] (сяло было цэнтрам парафіі), а таксама царкоўныя млын і фолюш на рацэ Убарць. 20 сакавіка 1651 біскуп віленскі Юры Тышкевіч выдаў Лельчыцкай царкве тры фундушы. Пад 23 траўня 1663 Казімер Белазор, упіцкі маршалак і наракміцкі староста, згадваецца як убарцкі адміністратар. Паводле мапы Д. Н. Тралажэ дэ Тылемонт «Каралеўства Польскае» (1692) Лельча (Lelcza) — не лякалізаванае дакладна паселішча на Валыні. У крыніцах XVIII ст. мясьціна часам значыцца як Убарць[2]. Паводле мапы Ё. Хомана «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае» (1720) Лельча (Lelcza) знаходзілася на Валыні; паводле мапы І. М. Пробста «Каралеўства Польскае і Вялікае Княства Літоўскае» (1753) — на Берасьцейскай зямлі ў меркаваным рэчышчы Убарці побач з Олеўскам. У 1756 паселічша згадваецца як мястэчка Убарць[2]. 3 студзеня 1763 Лейчыцы (Leyczyce) значацца як двор і сяло сталовага маёнтку Убарць Мазырскага павету; у сяле было 59 дымоў. 22 чэрвеня 1776 біскуп віленскі Ігнаці Масальскі пацьвердзіў правы тутэйшай плябаніі на карыстаньне зямлёй. 28 студзеня 1777 Лельчыцы (Lelczyce) значацца як сяло парафіі Лельчыцкай царквы Тураўскай дыяцэзіі Убарцкага дэканату, 40 будынкаў; уніяцкая Траецкая царква пад патранажам віленскага біскупа Ігнація Масальскага; убарцкі дэкан, каплан і парох ксёндз Стэфан Загароўскі. Станам на 14 лютага 1787 — 50 будынкаў; новазбудаваная коштам грамады царква замест зьнішчанай агнём. На 1789 — 59 дымоў.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Лельчыцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіліся цэнтрам воласьці Мазырскага павету. У чэрвені 1795 расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі тутэйшую грэка-каталіцкую царкву на храм Маскоўскага патрыярхату. Станам на 1866 у Лельчыцах было было 64 двары, дзейнічала царква, працавалі 6 вадзяных млыноў, карчма. З 1874 мясьціна знаходзілася ў валоданьні графа І. Тышкевіча. У пач. ХХ ст. — 1216 жыхароў і 170 дамоў. У 1909 уладальнік мястэчка Фэлікс Тышкевіч фундаваў тут драўляны касьцёл (асьвечаны ў 1913).

1 студзеня 1919 згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Лельчыцы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, дзе ў ліпені 1924 атрымалі афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 10 ліпеня 1941 да 23 студзеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

З 1954 Лельчыцы ўваходзілі ў склад Гомельскай вобласьці (у 19621965 у Мазырскім раёне). У 1998 у мястэчку адбылася ўрачыстая кансэкрацыя новага касьцёла пад тытулам Найсьвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай[3].

Насельніцтва

Адукацыя

У Лельчыцах працуюць ПТВ, 2 сярэднія школы, школа мастацтваў, 2 спартовыя школы, у тым ліку алімпійскага рэзэрву.

Культура

Дзейнічаюць бібліятэкі, дом культуры, дом рамёстваў, цэнтар творчасьці. У 1989 утварыўся краязнаўчы музэй.

Мас-мэдыя

Выдаецца газэта «Сьветлае жыцьцё».

Забудова

У жылой забудове Лельчыцаў пераважаюць 1-павярховыя хаты, аднак у мікрараёнах узводзяцца 3—5-павярховыя. У заходняй частцы мястэчка знаходзіцца прамысловая зона.

Эканоміка

Прадпрыемствы будаўнічых матэрыялаў і харчовай прамысловасьці.

  • ААТ «Лельчыцкі аграсэрвіс»
  • Лельчыцкая філія ПУП «Калінкавіцкі малочны камбінат»

Турыстычная інфармацыя

Дзейнічае Лельчыцкі краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў гасьцініцы «Убарць»[5], працуе рэстаран.

Старачаная спадчына

  • Касьцёл (1909)
  • Могілкі габрэйскія
  • Царква (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Крыніцы

  1. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 198.
  2. ^ а б в г Лельчыцы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 189.
  3. ^ Лельчыцы — парафія Найсвяцейшага Сэрца Езуса і Маці Божай Фацімскай на Catholic.by
  4. ^ Вольга Князева. Лельчыцы // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 347.
  5. ^ Лельчицы // Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Лельчыцысховішча мультымэдыйных матэрыялаў