Перайсьці да зьместу

Казімер Караль Белазор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Казімер Белазор»)
Казімер Караль Белазор

Герб «Вянява»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1608
Памёр каля 1680
Род Белазоры
Бацькі Габрыель Белазор
Крыстына з Астроўскіх
Жонка Кацярына з Раецкіх
Дзеці Крыштап Казімер, Караль, Юры, Даніель
Дзейнасьць вайсковец

Казімер Караль Белазор (каля 1608, Троцкае ваяводзтва — каля 1680) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян віцебскі (16641667), ваявода менскі (16671680).

Трымаў Навамлынскае староства1628).

Прадстаўнік шляхецкага роду Белазораў гербу «Вянява», сын Габрыеля, упіцкага падкаморага, і Крыстыны з Астроўскіх. Меў брата Станіслава.

Займаў пасады падсудка вількамірскага ў 16341657 і маршалка упіцкага ў 16571664. Абіраўся паслом на соймы 1648 і 1661, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу ў 16661667.

У 16491651 ваяваў у войску Януша Радзівіла з казакамі, у 1658 — у палку Міхала Казімера Паца з швэдамі пад Мітавай[1].

Ажаніўся з Кацярынай Раецкай, зь якой меў сыноў Крыштапа Казімера, Караля, Юрыя, Даніеля.

  1. ^ Пазднякоў В. Белазоры // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 299.