Дубінкі
Дубінкі лац. Dubinki | |||||
лет. Dubingiai | |||||
Замчышча | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1334 | ||||
Краіна: | Летува | ||||
Павет: | Уцянскі | ||||
Раён: | Маляцкі | ||||
Вышыня: | 183 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | 260 чал. (2003) | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°3′28.77″ пн. ш. 25°27′0.00″ у. д. / 55.0579917° пн. ш. 25.45° у. д.Каардынаты: 55°3′28.77″ пн. ш. 25°27′0.00″ у. д. / 55.0579917° пн. ш. 25.45° у. д. | ||||
Дубінкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Дубі́нкі (лет. Dubingiai) — мястэчка ў Летуве, на беразе возера Асьвеі. Цэнтар староства Маляцкага раёну Ўцянскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 208 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад Малятаў, за 50 км на паўночны ўсход ад Вільні.
Дубінкі — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, колішняя рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся падмуркі кальвінскага збора на Замчышчы.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторык Павал Урбан зьвяртае ўвагу на тое, што Дубінкі ёсьць характэрнай славянскай назвай[1].
Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Дубинки (1553 год)[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы пісьмовы ўпамін пра Дубінкі датуецца 1334 годам[3]. У 1373 годзе яны пацярпелі ад нападу крыжакоў. Паводле Хронікі Лівоніі Германа Вартбэрга, у 1375 годзе лівонскі магістар Вільгельм з Урымэрсгайму ўчыніў напад на некалькі паселішчаў ВКЛ, у тым ліку Дубінкі[4]. У пачатку XV ст. вялікі князь Вітаўт збудаваў каля вёскі драўляны[5] замак, у якім заснаваў касьцёл Сьвятога Духа. У канцы XV ст. вакол замка ўтварылася мястэчка.
Да пачатку XVI ст. Дубінкі разам з Майшаголай кіраваліся каралеўскімі намесьнікамі, пазьней перайшлі ў валоданьне Радзівілаў, а Юры Радзівіл пачаў тут узводзіць мураваны замак. Па ягонай сьмерці ў 1541 годзе мястэчка перайшло да ягонага сына Мікалая Радзівіла «Рудога», які ў 1564 годзе стаў кальвіністам і перарабіў касьцёл пад кальвінскі збор. Апошні стаў месцам пахаваньня біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў[6].
У 2-й палове XVI — XVII стагодзьдзях цэнтар Дубінкаўскага княства. У 1547—1548 гадох тут жыла Барбара Радзівіл. У XVII стагодзьдзі Дубінкі складаліся зь дзьвюх частак на розных берагах возера — Ціванішак і Лаўрыканцаў[6]. На 1651 год у мястэчку было 67 дымоў, аднак у 1661 годзе ў выніку ваенных спусташэньняў іхная колькасьць скарацілася да 12[6].
У 1682 годзе ў Дубінках адбыўся сынод Кальвінісцкай царквы Вялікага Княства Літоўскага. У 1777 годзе ў мястэчку адкрылася парафіяльная школа.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Дубінкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. У 1808 годзе Дубінкі перайшлі ў валоданьне Тышкевічаў. На 1866 год у мястэчку было 26 будынкаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Дубінкі занялі войскі Нямецкай імпэрыі
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Дубінкі ўвайшлі ў склад Летувы. У міжваенны час яны былі летняй рэзыдэнцый прэзыдэнта Антанаса Сьмятоны.
23 чэрвеня 1944 году мясцовы аддзел Арміі Краёвай ўчыніў гвалт над больш чым 20 жыхарамі-летувісамі[7][8] ў адказ за ранейшыя адпаведныя дзеяньні да польскіх жыхароў Гліцішкаў летувіскімі калябарантамі[7][8].
У 2004 годзе на Замкавай гары ў Дубінках праводзіліся археалягічныя раскопкі, у час якіх у крыпце пад алтаром былога касьцёлу Сьвятога Духа (пазьней кальвінскага збору) выявілі парэшткі Радзівілаў. У 1650-я гады Багуслаў Радзівіл пахаваў тут сваіх продкаў. У выніку аналізу ДНК летувіскія і польскія навукоўцы здолелі ідэнтыфікаваць косьці Мікалая Радзівіла «Чорнага», яго жонку Альжбету[9] і Мікалая Радзівіла «Рудага». 5 верасьня 2009 году парэшткі стрыечных братоў ўрачыста перапахавалі ў адрэстаўраваных руінах кальвінскага збору[10].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XVII стагодзьдзе: 1651 год — каля 450 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 363 чал., зь іх 241 каталік, 20 праваслаўных і 102 юдэі[11]; 1897 год — 363 чал.
- XX стагодзьдзе: 1923 год — 265 чал.; 1959 год — 102 чал.; 1970 год — 130 чал.; 1989 год — 253 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 229 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Замчышча, падмуркі збора (XVII ст.)
- Могілкі каталіцкія, званіца касьцёла (1672)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятога Юрыя (1672)
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Мост да Замчышча
-
Падмуркі збора
-
Званіца
-
Перапахаваньне Радзівілаў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 37.
- ^ Rowell S. C. Acta primae visitationis diocesis vilnensis anno domini 1522 peractae. Vilniaus Kapitulos Archyvo Liber IIb atkūrimas. — Vilnius, 2015. P. 166.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 205
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 34.
- ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 205
- ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 206
- ^ а б Piotrowski T. «Poland's Holocaust». — McFarland & Company, 1997. — С. 168—169. — ISBN 0-7864-0371-3
- ^ а б Litewska prokuratura przesłuchuje weteranów AK (пол.). Gazeta Wyborcza (14 лютага 2001). Праверана 7 чэрвеня 2010 г.
- ^ Ніна Шчарбачэвіч. Супольная гісторыя ў Вялікім Княстве // Ігуменскі тракт. — 27 траўня 2014. — № 18 (76).
- ^ Szymaniak M., Mickiewicz R. (7 верасьня 2009) Litwa żegna Radziwiłłów (пол.). газэта Rzeczpospolita. Праверана 3 кастрычніка 2010 г.
- ^ Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881. S. 191.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Gajewski M. Dubinki: w krainie niebieskich jezior // Magazyn Wileński. Nr. 2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom II: Derenek — Gżack. — Warszawa, 1881., 2003.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|