Rzeczpospolita (газэта)
Rzeczpospolita | |
Тып | штодзёньнік |
---|---|
Фармат | EURO |
Выдавец | Gremi Business Communication |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Багуслаў Хработа |
Заснаваная | 14 студзеня 1982 |
Мова | польская |
Штаб-кватэра | вул. Проста,51, Варшава, 00-838 |
Наклад | 93 920 (люты 2013) |
ISSN | 0208-9130 |
Афіцыйны сайт | rp.pl (пол.) |
Rzeczpospolita у Вікісховішчы |
Rzeczpospolita — адна з буйнейшых польскіх штодзённых газэт зь сярэднім накладам 93 920 асобнікаў[2]. У некаторыя гады наклад дасягаў 260 тысячаў. Назву можна перакласьці як «Агульная справа» ці «Рэспубліка».
Выходзіць кожны дзень, акрамя нядзелі. Друкавалася ў фармаце broadsheet, але 15 кастрычніка 2007 зьмяніла фармат выданьня на compact[3]. Выданьне прытрымліваецца больш элітарнага і сур’ёзнага вобразу, чым, напрыклад, яе асноўны канкурэнт — лібэральная Gazeta Wyborcza. Палітычна Rzeczpospolita лічыцца памяркоўна кансэрватыўнай, але не падтрымлівае ніводную сучасную польскую партыю.
Характэрнай асаблівасьцю зьяўляецца падзел газэты на тры тэматычныя разьдзелы ў розных колерах: навіны — белыя, бізнэс — зялёны, юрыдычны разьдзел — жоўты. Разам з гэтымі штотыднёвымі разьдзеламі існуе некалькі дадаткаў, якія выдаюцца раз ці два на тыдзень і прысьвечаныя аўтамабілям, кар’еры, тэлебачаньню, падарожжам. Суботні выпуск газэты дапоўнены разьдзелам пад назвай PlusMius, дзе друкуюцца эсэ аб палітыцы, гісторыі і культуры, якія пішуць вядомыя польскія журналісты, літаратара ці палітыкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The ISSN portal (анг.) — Paris: ISSN International Centre, 2005. — ISSN 0208-9130
- ^ Mecom — Związek Kontroli Dystrybucji Prasy
- ^ Wirtualnemedia.pl Eksperci oceniają nowy format «Rzeczpospolitej»