Альжбета Радзівіл (Шыдлавецкая)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Альжбета Шыдлавецкая
Альжбета Радзівіл з Шыдлавецкіх
Альжбета Радзівіл з Шыдлавецкіх
POL COA Odrowąż.svg
Герб «Адравондж»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 1533[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]]
Шыдловец[d], Гміна Шыдловец[d], Шыдлавецкі павет[d], Мазавецкае ваяводзтва, Польшча
Памерла 1562
Вільня, Вялікае Княства Літоўскае
Род Шыдлавецкія
Бацькі Крыштаф Шыдлавецкі[d]
Соф’я Таргавіцкая[d]
Дзеці Мікалай Крыштоф Радзівіл «Сіротка», Юры Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Крысціна Замойская[d] і Альжбета Мялецкая[d]

Альжбета Радзівіл (у дзявоцтве Шыдлавецкая, польск. Elżbieta Szydłowiecka; 1533[[Катэгорыя:Нарадзіліся Памылка: няслушны час.]], Шыдловец — 1562, Вільня) — прадстаўніца арыстакратыі Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паходзіла з шляхецкага роду Шыдлавецкіх гербу «Адравондж», дачка Крыштапа, канцлера вялікага кароннага, і Соф’і з Таргавіска. Мела братоў Мікалая, Людвіка і Жыгімонта, а таксама сясьцёр Соф’ю, Крыстыну і Марыю. Вызнавала кальвінізм.

Згодна з дамовай паміж сваякамі, складзенай у 1536, атрымала дзьве траціны родавага маёнтку Шыдловец, рэшта адыйшла да сястры Крыстыны. У 1547, каб пазьбегнуць падзелу маёнтку і яго пераходу ў чужыя рукі[1], выкупіла частку сястры.

Выйшла замуж 12 лютага 1548 у Сандаміры за Мікалая Радзівіла «Чорнага». У шлюбе мела сыноў Альбрэхта, Мікалая Крыштапа, Станіслава і Юрыя, а таксама дачок Ганну Магдалену, Крыстыну, Соф’ю Агнешку і Альжбету.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Kierzkowski J. Kanclerz Krzysztof Szydłowiecki. T. 1. — Poznań 1912. S. 308.