Дашкаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дашкаўка
лац. Daškaŭka
Сядзіба Жукоўскіх
Сядзіба Жукоўскіх
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Магілёўскі
Сельсавет: Дашкаўскі
Насельніцтва: 1567 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 222
Паштовы індэкс: 213108
СААТА: 7244816011
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 53°44′10.7″ пн. ш. 30°15′33.8″ у. д. / 53.736306° пн. ш. 30.259389° у. д. / 53.736306; 30.259389Каардынаты: 53°44′10.7″ пн. ш. 30°15′33.8″ у. д. / 53.736306° пн. ш. 30.259389° у. д. / 53.736306; 30.259389
Дашкаўка на мапе Беларусі ±
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Да́шкаўка[1] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Цэнтар сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1567 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Магілёва; на шашы Магілёў — Быхаў. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін.

Дашкаўка — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захавалася сядзіба Жукоўскіх, помнік архітэктуры XIX ст.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сядзіба. Н. Орда, 1877 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Дашкаўку як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва датуецца 1597 годам. Заснавальнік паселішча — Б. Саламярэцкі. У 1604 годзе паселішча знаходзілася ў Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства. У гэты час тут было 22 двары.

Пад 1758 годам Дашкаўка ўпамінаецца як мястэчка ў складзе Быхаўскага графства, прыватнае ўладаньне. Тут было 50 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дашкаўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У пачатку XIX ст. у мястэчку існавалі 2 царквы, сынагога, 4 карчмы.

У другой палове XIX ст. на высокай тэрасе Дняпра сфармавалася сядзіба[2]. На 1880 год — 138 двароў. насельніцтва займалася сталярным, ганчарным, кавальскім промысламі. У 1885 годзе адкрылася школа (у 1889 годзе — 41 вучань). Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 195 двароў, царква, народная вучэльня, параходная прыстань, магазын, 2 кузьні, млын, маслабойня, крупадзерка, 10 крамаў, 3 заезныя двары, этапны дом, карчма. На 1909 год у Дашкаўцы было 120 двароў, адкрыўся прыёмны пакой і малітоўны дом, у 1917 годзе — царкоўнапрыходзкая школа і лякарня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дашкаўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дашкаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад БССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Дашкаўку вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Магілёўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 147 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 год Дашкаўка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1991 год у Дашкаўцы было 707 двароў, на 1997 год — 704.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 700 чал.[3]; 1880 год — 481 чал.; 1897 год — 1197 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 757 чал.; 1926 год — 920 чал.; 1971 год — 1807 чал.[4]; 1991 год — 2009 чал.[5]; 1997 год — 1850 чал.[6]; 1999 год — 1722 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1567 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дашкаўцы працуюць сярэдняя і музычная школы, лякарня, клюб, кінатэатар, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 0,3 км на поўнач ад Дашкаўкі знаходзіцца гарадзішча раньняга жалезнага веку, за 1 км на поўнач — гарадзішча і селішча, за 1,5 км на поўнач — стаянка каменнага веку.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Царква (XIX ст.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 246.
  2. ^ Сядзібы Беларусі / Тэкст Лілія Чарняўская. — Мінск: Рыфтур, 2003. — С. 75. — 1000 ас. — ISBN 985-6700-10-7
  3. ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 908.
  4. ^ Віталёва В. Дашкаўка // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 213.
  5. ^ Віталёва В. Дашкаўка // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 212.
  6. ^ БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 72.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]