Pro Evolution Soccer 5
Выгляд
Pro Evolution Soccer 5 — футбольны сымулятар, выраблены кампаніяй Konami, частка сэрыі Pro Evolution Soccer. На PlayStation 2 і Xbox гульня выпушчаная 21 кастрычніка 2005 году, а кампутарная вэрсія праз тыдзень — 28 кастрычніка. На вокладцы тварам адзін да аднаго намаляваныя Джон Тэры і Т’еры Анры.
Асаблівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гульні даступныя наступныя рэжымы:
- Матч — гэты рэжым дазваляе згуляць адзін матч супраць кампутара ці чалавека.
- Майстар-ліга — рэжым, у якім гулец можа кіраваць клюбам на працягу сэзону, даступныя трансфэры і разьвіцьцё гульца.
- Ліга — таксама, што і Майстар-ліга, але можна гуляць некалькі сэзонаў і даступна менш налад.
- Кубак — гулец можа выбраць парамэтры турніру: колькасьць камандаў і правілы дадатковага часу.
У цэлым, візуальна гульня стала яшчэ больш акуратнай: мяч стаў больш акуратным і палепшана асьвятленьне. Як і ў папярэдніх вэрсіях, гульня ў рэжыме рэдагаваньня дазваляе гульцу зьмяніць імёны гульцоў, іх навыкі і назвы камандаў.
Каманды ў гульні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ліцэнзаваныя лігі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Упершыню зьявіліся ліцэнзаваныя каманды «Арсэнал» і «Чэлсі», а таксама «Рэйнджарз».
- Цалкам ліцэнзаваны ліга Гішпаніі, чэмпіянат Нідэрландаў, і Сэрыя A Італіі.
- Сэрыя A з складамі камандаў сэзону 2005—2006 гадоў
- Эрэдывізія з складамі камандаў сэзону 2005—2006 гадоў
- Ля Ліга з складамі каманд сэзону 2005—2006 гадоў
Ліцэнзаваныя клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |