Перайсьці да зьместу

Гронінген (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гронінген
Поўная назва Football Club Groningen
Заснаваны 16 чэрвеня 1971
Горад Гронінген, Нідэрлянды
Стадыён Эўраборг
Умяшчальнасьць: 22 550
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2025—2026 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcgroningen.nl (нід.)

«Гро́нінген» (па-нідэрляндзку: FC Groningen) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Гронінгену. Заснаваны ў 1971 годзе як пераемнік былога прафэсійнага клюбу ГВАВ. Уладальнік Кубка Нідэрляндаў (2015). Найвышэйшым месцам у лізе клюбу быў трэці радок у Эрэдывізіі, які каманда дасягнула ў сэзоне 1990—1991 гадоў. Тады каманда змагалася нават за тытул чэмпіёна краіны ажно да канца сэзону, але саступіла «Аяксу» і ПСВ. Эрвін Куман, Рональд Куман, Ар’ен Робэн і Вірджыл ван Дэйк пачыналі свае кар’еры ў Гронінгене, а для Люіса Суарэса гэта быў першы эўрапейскі клюб[3].

Заснаваны ў 1921 годзе, клюб «ГВАВ-Рапідытас» быў адным з клюбаў‑заснавальнікаў Эрэдывізіі ў 1956 годзе, то бок найвышэйшага дывізіёну нідэрляндзкага футболу[4]. У той час гэтая каманда была адной з чатырох прафэсійных клюбаў Гронінгену поруч зь «Бі-Кўік», «Вэлясытас» і «Оостэрпаркерс»[5]. ГВАВ хутка сутыкнуўся з сур’ёзнымі фінансавымі цяжкасьцямі. У выніку адбылося пераўтварэньне ў 1963 годзе, калі была створаная фундацыя прафэсійнага футболу ГВАВ, кіраўніцтва якой ачоліў трыюмвірат з ГВАВ, гарадзкой рады Гронінгену і кансорцыюму мясцовых прадпрыемстваў[6]. Кожны бок зрабіў фундуш у 300 тысячаў нідэрляндзкіх гульдэнаў, стаўшы роўнымі акцыянэрамі фундацыі[6]. Аднак фінансы ГВАВ заставаліся нестабільнымі, што ставіла пад пагрозу будучыню прафэсійнага футболу места, асабліва пасьля таго, як ГВАВ застаўся адзіным прафэсійным клюбам у горадзе[7]. Каманда трымалася ў Эрэдывізіі да самага канца 1960-х гадоў, страціла месца ў эліце[8].

Папярэдні «Гронінгену» клюб ГВАВ у 1964 годзе.

У лютым 1970 году Гарм Брынк, старшыня аматарскага клюбу ГРС, прапанаваў стварыць новую прафэсійную каманду, якая б прадстаўляла Гронінген. Ягоная ідэя займела падтрымку некалькіх мясцовых аматарскіх клюбаў, а мясцовыя прадпрыемствы і гарадзкая рада былі гатовыя сьпісаць пазыкі ГВАВ[8]. У верасьні 1970 году большасьць сябраў фундацыі прагаласавала за прапанову Брынка. Па вяртаньні каманды ў Эрэдывізію была створаная новая каманда «Гронінген» у 16 чэрвеня 1971 годзе як пераемніца ГВАВ, які ў сваю чаргу вярнуўся ў аматарскі футбол[9]. Клюб пачаў выступаць у зялёна‑белай форме, што адпавядала колерам гербу Гронінгену[9].

«Гронінген» саступіў у сваім першым лігавым матчы зь лікам 1:0 удома «Утрэхту» пры 13 тысячах гледачоў[10]. Першая перамога была здабытая толькі ў 10‑м туры, калі зь лікам 2:1 быў пераможаны «Вітэс». Свой першы сэзон каманда скончыла 12‑м радку[11]. Клюб па-ранейшаму меў фінансавыя цяжкасьці, каб скараціць выдаткі на трансфэры «Гронінген» стварыў сыстэму скаўтынгу[12]. У сэзоне 1973—1974 гадоў клюб зазнаў рэкордную паразу зь лікам 9:0 ад «Аякса». Той жа сэзон каманда фінішавала на апошнім месцы ў табліцы і вылецела ў Ээрстэ дывізію[10]. Клюб быў блізкі да банкруцтва, але яго ўратавала гарадзкая рада места[13]. У сэзоне 1974—1975 гадоў «Гронінген» быў другім пасьля НЭК, саступіўшы першы радок другога дывізіёну праз горшую розьніцу галоў. Хаця каманда кваліфікавалася ў плэй‑оф за прасоўваньне ў Эрэдывізіі, яна скончыла другою пасьля «Эйндговэну» і засталася ў другім дывізіёне[14]. У 1975 годзе «Гронінген» заклаў інтэрнат для юнацкай акадэміі, імкнучыся ўзмоцніў склад за кошт уласных выхаванцаў[15]. Аднак, каб прасунуцца ў элітную лігу «Гронінгену» спатрэбілася яшчэ некалькі гадоў. Пры гэтым большасьць складу, якая дамаглася вяртаньня ў Эрэдывізію ў 1980 годзе, была выхаваная ў юнацкай акадэміі клюбу[4].

Помнік брамніку ГВАВ Тоні ван Лёэўвэ, які загінуў за дзень да стварэньня «Гронінгену».

У сэзоне 1982—1983 гадоў «Гронінген» упершыню кваліфікаваўся ў эўрапейскія спаборніцтвы пасьля таго, як фінішаваў на пятым радку айчыннага першынства[16]. Аднак, ключавы гулец Рональд Куман пакінуў клюб у міжсэзоньне 1983 году і далучыўся да «Аякса», у той час як ягоны брат Эрвін застаўся ў камандзе[3][17]. Першы эўрапейскі матч каманды адбыўся ў гасьцёх у Мадрыдзе, дзе іх прымалі гаспадары «Атлетыка». Сустрэча скончылася паразай зь лікам 2:1, пры тым, што «Гронінген» вёў у ліку 1:0. У матчы ў адказ клюб нечакана перамог зь лікам 3:0 і прасунуўся далей. У другім раўндзе супернікам стаў мілянскі «Інтэрнацыянале». Перамога зь лікам 2:0 удома давала надзею на праход у наступны раўнд, але параза 5:1 на выезьдзе спрычыніла выбыцьцё з турніру[18]. «Гронінген» зноў гуляў у эўрапейскіх спаборніцтвах пяць разоў паміж 1986 і 1992 гадамі[4], даходзячы да трэцяга раўнду ў Кубку УЭФА 1986—1987 і 1988—1989 гадоў[19][20].

Дзякуючы гэтаму посьпеху, клюб пэўны час меў чацьвертую найвышэйшую сярэднюю хатнюю наведвальнасьць у нідэрляндзкім футболе, акурат пасьля «Аякса», ПСВ і «Фэеноорду», прыцягваючы больш за 10 тысячаў заўзятараў на кожны матч[21][22]. У 1989 годзе «Гронінген» дасягнуў свайго першага фіналу Кубка Нідэрляндаў, саступіўшы ПСВ зь лікам 4:1[23]. У тым жа годзе старшыня клюбу Рэнзэ дэ Фрыс быў прызнаны вінаватым у растрачаньні і выкарыстаньні «брудных» грошай дзеля падпісаньня гульцоў паміж 1984 і 1989 гадамі[24][25]. Дэ Фрыс, які быў старшынём з 1980 году, сышоў у адстаўку і правёў некалькі дзён у турме[25][26]. Некалькі іншых клюбаў Эрэдывізіі таксама былі расьсьледаваныя і пакараныя паліцэйскімі органамі ў гэты час[25], а «Гронінгену» былі высунутыя дадатковыя падатковыя патрабаваньні на 700 тысячаў гульдэнаў[24]. Клюб зноў апынуўся ў даўгах і быў блізкі да банкруцтва[27]. Не зважаючы на фінансавыя цяжкасьці, каманда зафіксавала свой найвышэйшы вынік у гісторыі ў сэзоне 1990—1991 гадоў, у якім каманда заняла трэцяе месца.

  1. https://www.transfermarkt.nl/dick-lukkien/profil/trainer/2208
  2. https://www.rtvnoord.nl/nieuws/1006668/dick-lukkien-komend-seizoen-nieuwe-hoofdtrainer-fc-groningen
  3. 1 2 Giraldo, Javier (17.06.2021) El día más emotivo de Koeman en su vuelta a Groningen. Sport. Праверана 04.09.2021 г. Архіўная копія ад 04.09.2021 г.
  4. 1 2 3 Historie. FC Groningen. Праверана 02.09.2021 г. Архіўная копія ад 15.05.2021 г.
  5. Derksen, Johan (09.11.2003) 'De magische krachten van Stadion Oosterpark'. Voetbal International. Праверана 31.10.2023 г. Архіўная копія ад 31.10.2023 г.
  6. 1 2 Donker 2011. С. 12.
  7. Donker 2011. С. 15.
  8. 1 2 Donker 2011. С. 22—23.
  9. 1 2 Donker 2011. С. 24—26.
  10. 1 2 Minnema, Egbert (10.06.2021) FC-historie in cijfers: 1971–1981, een begin met veel records. RTV Noord. Праверана 04.09.2021 г. Архіўная копія ад 04.09.2021 г.
  11. Poker 1996. С. 9.
  12. Poker 1996. С. 11.
  13. Poker 1996. С. 20.
  14. Poker 1996. С. 23.
  15. Poker 1996. С. 32—33.
  16. Poker 1996. С. 74—77.
  17. Poker 1996. С. 78.
  18. Poker 1996. С. 82.
  19. Poker 1996. С. 111.
  20. Poker 1996. С. 124.
  21. Poker 1996. С. 72.
  22. Poker 1996. С. 109.
  23. 1989: PSV snel klaar met FC Groningen. Royal Dutch Football Association (28.02.2018). Праверана 04.09.2021 г. Архіўная копія ад 04.09.2021 г.
  24. 1 2 Poker 1996. С. 127—128.
  25. 1 2 3 Nieuwe rechtszaak Karel Aalbers. SBV Vitesse. Праверана 04.09.2021 г. Архіўная копія ад 27.09.2007 г.
  26. Renze de Vries (81) overleden. Algemeen Dagblad (08.05.2012). Праверана 04.09.2021 г. Архіўная копія ад 04.09.2021 г.
  27. Poker 1996. С. 138.
  • Donker, Martin; Heuvelman, Dick; Mennega, Jan; Mulder, Henk; Nederlof, Bert; Penning, Wessel; Swart, Nico; Verkamman, Matty; Visser, Jaap; Zweverink, Paul 40 jaar FC Groningen en de historie van GVAV. — Uitgeverij de Buitenspelers, 2011. — ISBN 9789071359439
  • Poker, Henk 25 jaar FC Groningen. — Uitgeverij Profiel, 1996. — ISBN 9789052941394

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]