Перайсьці да зьместу

Вільярэал (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Вільлярэал (футбольны клюб)»)
Вільярэал
Поўная назва Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.
Заснаваны 10 сакавіка 1923
Горад Вільярэал, Гішпанія
Стадыён Эстадыё дэ ля Сэраміка
Умяшчальнасьць: 24 890
Кіраўнік Фэрнанда Роч Альфонса[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Ля Ліга
 · 2023—2024 8 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
villarrealcf.es (гішп.)​ (анг.)​ (кат.)

«Вільярэа́л» (па-гішпанску: Villarreal Club de Fútbol, S.A.D.) — гішпанскі футбольны клюб, што базуецца ў мястэчку Вільярэал у правінцыі Кастэльён у складзе Валенсійскай аўтаноміі. Каманда гуляе на стадыёне «дэ ля Сэраміка», што месьціць 25 тысячаў чалавек. Клюб быў заснаваны ў 1923 годзе яшчэ да грамадзянскай вайны й да сэзону 1955—1956 гадоў гуляў у рэгіянальных лігах. Клюб шмат часу правёў у Тарсэры, Сэгундзе Б і Сэгундзе (трэці, другі й першы нацыянальныя дывызіёны) пакуль у 1998 годзе не дэбютаваў у Ля Лізе. Гэта падзея адбылася 31 жніўня, калі «падводнікі» ў гасьцёх гулялі супраць мадрыдзкага «Рэалу».

У чэмпіянаце краіны клюб заваяваў срэбраны мэдаль (2008) і бронзавы (2005). Найвышэйшым дасягненьнем у Кубку Гішпаніі для «Вільярэалу» пакуль зьяўляецца тройчае пападаньне ў чвэрцьфінал (1993, 2002 і 2008). Доўгі час асноўным супернікам «Вільярэалу» быў клюб «Кастэльён», бо абодва месьцяцца ў адной правінцыі. Але на сёньняшні момант галоўным супраціўнікам зьяўляецца «Валенсія». Супрацьборствы паміж гэтымі клюбамі атрымалі назоў Валенсійскае лякальнае дэрбі.

Клюб быў заснаваны 10 сакавіка 1923 году. Першым прэзыдэнтам клюбу стаў Хасэ Кальдуш Альмэля. Першапачаткова колерамі клюбу былі чорны й белы, то бок белыя кашулі й чорныя шорты, а ў 1946 годзе было прынята рашэньне зьміняць іх на жоўты й сіні, якія застаюцца й на сёньняшні дзень. Стадыён «Эль-Мадрыгаль» быў уведзены ў дзеяньне 17 чэрвеня 1923 году, а першы матч каманда згуляла на ім 21 кастрычніка.

Клюб гуляў у рэгіянальных дывізіёнах да сэзону 1955—1956 гадоў, калі забясьпечыў сабе выхад у трэці нацыянальны дывізіён, у якім гуляў да сэзону 1961—1962 гадоў, калі 14 пазыцыя прывяла да паніжэньня ў клясе й вяртаньню ў першы рэгіянальны дывізіён. Аднак там «Вільярэал» затрымаўся ненадоўга й, заняўшы ў сэзоне 1966—1967 гадоў першае месца, забясьпечыў пераход у трэці нацыянальны дывізіён. З трэцяй спробы клюб забясьпечыў павышэньне ў клясе зь першага месца, аднак затрымаўся ў другім нацыянальным дывізіёне толькі на два гады, заняўшы 17 месца ў сэзоне 1971—1972 гадоў. Пасьля чатырох ня вельмі ўдалых сэзонаў у трэцім нацыянальным дывізіёне клюб у апошні раз вярнуўся ў першы рэгіянальны дывізіён, затрымаўшыся там толькі на сэзон 1976—1977 гадоў, паводле выніках якога зь першага месца зноўку трымаў павышэньне ў Тэрсэру. У сэзоне 1986—1987 гадоў «падводнікі» зарабілі павышэньне ў клясе й з 1987 па 1990 гады правялі ў Сэгундзе Б, адкуль панізіліся клясай ніжэй. Сэзон 1990—1991 гадоў стаў апошнім у трэцім нацыянальным дывізіёне, бо паводле ягоных вынікаў, заняўшы 2 месца, клюб перайшоў у Сэгунду Б, адкуль транзытам з 2 месца ў сэзоне 1991—1992 гадоў трапіў у Сэгунду. На працягу пяці сэзонаў клюб займаў месца ніжэй за сярэдзіну турнірнай табліцы лігі.

Матч «Рэал»—«Вільярэал» у 2011 годзе.

У сэзоне 1997—1998 гадоў «падводнікі» занялі 4 месца, што дазволіла праз сыстэму плэй-оф зарабіць упершыню за 65 гадоў гісторыі клюбу пуцёўку ў элітны гішпанскі дывізіён. Першы матч у Ля Лізе клюб правёў 31 жніўня 1998 году на стадыёне «Сант’яга Бэрнабэў», дзе «Вільярэал» саступіў мадрыдзкаму «Рэалу» зь лікам 4:1. У дэбютным сэзоне за «Вільярэал» выступалі такія гульцы, як то Давід Альбэльда, Андрэс Палёп, Хэсус Гарсія Санхуан, Жэрарда Гарсія. Нягледзячы на ​​ўдалую першую палову сэзону, у выніку «Вільярэал» заняў 18 радк у табліцы, вярнуўшыся ў Сэгунду. Сэзон 1999—2000 гадоў клюб завяршыў на 3 пазыцыі, вярнуўшы сабе права выступаць у найвышэйшым дывізіёне. За адзінаццаць наступных сэзонаў клюб займаў месцы з 15 па 2 і браў удзел у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах.

Паводле вынікаў сэзону 2011—2012 гадоў клюб пакінуў найвышэйшы дывізіён чэмпіянату Гішпаніі, скончыўшы сэзон на 18 месцы. Аднак на наступны сэзон «Вільярэал» зноўку забясьпечыў сабе права выступу ў Ля Лізе.

Актуальны на 12 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Бразыліі Бр Луіс Жуніяр 2001
2 Сьцяг Каба-Вэрдэ Аб Логан Кошта 2001
3 Сьцяг Гішпаніі Аб Рауль Альбіёль (капітан) 1985
4 Сьцяг Кот-д’Івуару Аб Эрык Баі 1994
5 Сьцяг Францыі Аб Вілі Камбваля 2004
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Дэніс Суарэс 1994
7 Сьцяг Гішпаніі Нап Жэрар Марэна 1992
8 Сьцяг Аргентыны Аб Хуан Фойт 1998
10 Сьцяг Гішпаніі ПА Даніель Парэха 1989
11 Сьцяг Марока Нап Іліяс Акамаш 2004
12 Сьцяг Гішпаніі Аб Хуан Бэрнат (ар. ПСЖ) 1993
13 Сьцяг Гішпаніі Бр Дыега Кондэ 1998
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
14 Сьцяг Гішпаніі ПА Санці Камэсаньня 1996
15 Сьцяг Францыі Нап Т’ерно Бары 2002
16 Сьцяг Гішпаніі ПА Алекс Баэна 2001
17 Сьцяг Гішпаніі Аб Кіка Фэмэнія 1991
18 Сьцяг Сэнэгалу ПА Пап Гей 1999
19 Сьцяг Кот-д’Івуару Нап Нікаля Пэпэ 1995
20 Сьцяг Гішпаніі ПА Рамон Тэратс 2000
21 Сьцяг Гішпаніі Нап Ерэмі Піна 2002
22 Сьцяг Гішпаніі Нап Аёсэ Пэрэс 1993
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Сэржы Кардона 1999
24 Сьцяг Гішпаніі Аб Альфонса Пэдраса 1996
31 Сьцяг Андоры Бр Ікер Альварэс 2001

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ https://www.transfermarkt.com/-/mitarbeiterhistorie/verein/1050