Перайсьці да зьместу

Твэнтэ Энсхэдэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Твэнтэ
Поўная назва F.C. Twente '65
Заснаваны 1 ліпеня 1965
Горад Энсхэдэ, Нідэрлянды
Стадыён Дэ Грольс Вэстэ
Умяшчальнасьць: 24 000
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2024—2025 6 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fctwente.nl (нід.) (анг.)

«Твэнтэ» (па-нідэрляндзку: Twente) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Энсхэдэ. Заснаваны ў 1965 годзе. Чэмпіён Нідэрляндаў (2010) і трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў (1977, 2001, 2011). Хатнім стадыёнам «Твэнтэ» з 1998 году зьяўляецца арэна «Дэ Грольс Вэстэ», якая здольная зьмясьціць 24 тысячы чалавек. Галоўным трэнэрам клюбу зьяўляецца нідэрляндзкі спэцыяліст Альфрэд Схройдэр.

«Твэнтэ» быў створаны ў 1965 годзе пасьля зьліцьця двух футбольных клюбаў — «Энсхэдэ» й «Энсхэдэзэ Бойз». Клюб «Энсхэдэ» аднойчы выйграваў чэмпіянат у 1926 годзе.

Першыя посьпехі клюбу пачаліся адразу ж пасьля аб’яднаньня двух клюбаў, галоўным трэнэрам новага клюбу стаў аўстрыец Фрыдрых Данэнфэльд, якога праз год зьмяніў Кес Рэйвэрс, зь якім зьвязваюць пачатак удалага часу для клюбу. «Твэнтэ» ў чэмпіянаце заняў трэцяе месца ў 1969 годзе, чацьвертае месца ў 1970 годзе, пятае ў 1971 годзе, трэцяе ў 1972 годзе й зноўку трэцяе ў 1973 годзе. Асноўнымі гульцамі каманды на той момант былі Эпі Дрост, Эдзі Агтэрбэрг, Кік ван дэр Валь і Тэо Пагльплятз.

«Твэнтэ» перад гульнёй у эўракубках

Сэзон 1973—1974 гадоў стаў для «Твэнтэ» сэзонам калі клюб змагаўся за званьне чэмпіёну супраць клюбу «Фэеноорд», але ў выніку «Твэнтэ» заняў другое месца ў чэмпіянаце, якое давала права выступаць у Кубку УЭФА. У эўракубкавы сэзоне 1974—1975 гадоў «Твэнтэ» стартаваў у першым раўндзе турніру, у якім клюб сустрэўся супраць ангельскага «Іпсўіч Таўн», абодва матчы скончыліся ўнічыю 2:2 і 1:1, але дзякуючы таму, што футбалісты «Твэнтэ» забілі два мячы ў Ангельшчыне гэта дало ім права прайсьці ў наступны раўнд. «Твэнтэ» здолеў дайсьці да фіналу Кубка УЭФА, на сваім шляху абыграўшы ў паўфінале італьянскі «Ювэнтус» зь лікам 3:1 і 1:0. У фінальным двухгульнявым супрацьстаяньні за Кубак УЭФА «Твэнтэ» сустрэўся зь нямецкай «Барусіяй» зь Мёнхэнглядбаху. У Нямеччыне клюбы згулялі ўнічыю 0:0, а ў Нідэрляндах «Твэнтэ» атрымаў паразу з разгромным лікам 5:1, адзіны мяч за «Твэнтэ» забіў Эпі Дрост на 76 хвіліне. У 1977 годзе «Твэнтэ» атрымаў перамогу ў Кубку Нідэрляндаў, які стаў першым трафэем клюбу пасьля зьліцьця дзьвюх камандаў у 1965 годзе.

Пасьля паразы ў Кубку УЭФА «Твэнтэ» сэзон за сэзонам стаў выступаць усё горш у чэмпіянаце. У 1982 годзе клюб пакінуў найвышэйшы дывізіён Нідэрляндаў і адправіўся ў першы дывізіён. Праз год «Твэнтэ» вярнуўся ў эліту нідэрляндзкага футболу, але неўзабаве стаў вядомы дзякуючы таму, што каманда стала гуляла ўнічыю, такім чынам «Твэнтэ» сталі называць самай сумнай камандай у чэмпіянаце, але нягледзячы на ​​гэта клюб здолеў кваліфікавацца ў эўракубкі пяць разоў на запар пачынаючы з 1985 году.

У пачатку 1990-х гадоў клюб спадкала сапраўдная перабудова. У 1996 годзе на пасаду галоўнага трэнэра прыйшоў немец Ганс Маер. Пад кіраўніцтвам новага трэнэра «Твэнтэ» здолеў заняць трэцяе месца ў чэмпіянаце Нідэрляндаў сэзону 1996—1997 гадоў і дайсьці да трэцяга раўнда Кубка УЭФА сэзону 1997—1998 гадоў. 24 траўня 2001 году «Твэнтэ» стаў уладальнікам Кубка Нідэрляндаў праз дваццаць чатыры гады пасьля першай перамогі каманды ў розыгрышу кубка краіны ў 1977 годзе. У фінальным матчы за кубак «Твэнтэ» ў сэрыі пэнальці быў мацнейшы за ПСВ зь лікам 3:1.

Трыбуна стадыёну «Дэ Грольс Вэстэ»

«Твэнтэ» хатнія матчы праводзіць на стадыёне «Дэ Грольс Вэстэ», які раней называўся «Арке». «Дэ Грольс Вэстэ» месьціць 24 тысячы гледачоў, стадыён знаходзіцца ў Энсхэдэ побач з унівэрсытэтам Твэнтэ. Арэна замяніла стары стадыён «Дыкман» у 1998 годзе. Пляны на пашырэньне й мадэрнізацыю старога стадыёна «Дыкман» былі адпрэчаныя й стадыён быў зьнесены. Кошт будаўніцтва новага стадыёну на месцы старога, ацэньваўся прыкладна ў 33 млн гульдэнаў і заняў на будаўніцтва чатырнаццаць месяцаў, першы сымбалічны камень быў закладзены 31 студзеня 1997 году.

Першы матч на новым стадыёне прайшоў 10 траўня 1998 году ў рамках чэмпіянату Нідэрляндаў супраць «ПСВ», матч скончыўся гістарычнай перамогай «Твэнтэ» зь лікам 3:0. Вядомая песьня «You'll Never Walk Alone» у запісе музыкаў Gerry & The Pacemakers прайграецца на стадыёне перад кожным матчам.

У 2006 годзе зьявіліся пляны аб пашырэньні стадыёну да ёмістасьці ў 24 353 месцы. Гэтае пашырэньне было зроблена ў верасьні 2008 году, і першапачатковая лічба ў 24 353 месцы была зьменшана да 24 244 месцаў.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Нямеччыны Бр Лярс Унэршталь Edit this on Wikidata 1990
2 Сьцяг Інданэзіі Аб Мээс Гільгерс Edit this on Wikidata 2001
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Робін Прэпэр Edit this on Wikidata (капітан) 1993
4 Сьцяг Нарвэгіі ПА Матыяс К’ёлё Edit this on Wikidata 2001
6 Сьцяг Альжыру ПА Раміз Зэрукі Edit this on Wikidata (ар. Фэеноорд) 1998
7 Сьцяг Харватыі Нап Марка П’яца Edit this on Wikidata 1995
8 Сьцяг ЗША Нап Тэйлар Бут Edit this on Wikidata 2001
9 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Рыкі ван Вольфсьвінкель Edit this on Wikidata 1989
10 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Сэм Лямэрс Edit this on Wikidata 1997
11 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Даан Ротс Edit this on Wikidata 2001
12 Сьцяг Партугаліі Аб Гільермэ Пэйшоту Edit this on Wikidata 2006
14 Сьцяг Ісьляндыі ПА Крыстыян Глінсан Edit this on Wikidata 2004
20 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Томас ван дэн Бэльт Edit this on Wikidata 2001
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
21 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Сэм Карсіес 2003
22 Сьцяг Польшчы Бр Пшамыслаў Тытань 1987
23 Сьцяг Ізраілю Аб Стаў Лемкін Edit this on Wikidata 2003
25 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Люкас Гэсэлінк Edit this on Wikidata 2006
27 Сьцяг Нарвэгіі Нап Сондрэ Эр’ясэтэр Edit this on Wikidata 2003
28 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Барт ван Роой Edit this on Wikidata 2001
31 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Янік Герытсэн Edit this on Wikidata 2006
32 Сьцяг Бэльгіі ПА Арно Вэрсхурэн Edit this on Wikidata 1997
38 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Макс Брунс Edit this on Wikidata 2002
39 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Матс Ротс Edit this on Wikidata 2006
42 Сьцяг Францыі ПА Даўда Вэйдман Edit this on Wikidata 2003
43 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Руўд Нэйстад Edit this on Wikidata 2008
Сьцяг Нідэрляндаў Бр Ісам Эль-Мааш Edit this on Wikidata 2000

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]