АДО Дэн Гааг
Выгляд
| АДО Дэн Гааг | |
| Поўная назва | Haagsche Football Club Alles Door Oefening Den Haag |
|---|---|
| Заснаваны | 1 лютага 1905 |
| Горад | Гаага, Нідэрлянды |
| Стадыён | Кіёсэра Умяшчальнасьць: 15 000 |
| Кіраўнік | United Vansen[d] |
| Галоўны трэнэр | |
| Чэмпіянат | Ээрстэ дывізія |
| · 2024—2025 | 4 месца |
adodenhaag.nl (нід.) | |
«АДО Дэн Гааг» (па-нідэрляндзку: ADO Den Haag) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Гаагі. Заснаваны ў 1905 годзе. Двухразовы чэмпіён Нідэрляндаў (1942, 1943), уладальнік Кубка Нідэрляндаў (1968, 1975). Клюб нейкі час быў вядомы як ФК «Дэн Гааг», у той час як каманда АДО прадстаўляла аматарскую філію клюбу. Нягледзячы на тое што клюб месьціцца ў адным з трох буйных гарадоў Нідэрляндаў, ён ня быў у стане адпавядаць «Аяксу», «Фэеноорду» й ПСВ з пункту гледжаньня посьпехаў у Эрэдывізіі або эўракубках. Існуе, тым ня менш, сталае суперніцтва з «Аяксам» і «Фэеноордам».
Тытулы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Чэмпіён Нідэрляндаў: 2
- 1942, 1943
- Уладальнік Кубка Нідэрляндаў: 2
- 1968, 1975