Перайсьці да зьместу

Спарта Ратэрдам

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спарта Ратэрдам
Поўная назва Sparta Rotterdam
Заснаваны 1 красавіка 1888
Горад Ратэрдам, Нідэрлянды
Стадыён Эт Кастэль
Умяшчальнасьць: 11 926
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2024—2025 12 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
sparta-rotterdam.nl (нід.)

«Спа́рта» (па-нідэрляндзку: Sparta) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Ратэрдаму. Заснаваны ў 1888 годзе, што робіць яго найстарэйшым клюбам краіны. Шасьціразовы чэмпіён Нідэрляндаў, трохразовы ўладальнік Кубка Нідэрляндаў. Акрамя «Спарты» ў Ратэрдаме маюцца яшчэ два прафэсійных футбольных клюбы — «Эксэльсіёр», які паўстаў у 1902 годзе, і «Фэеноорд», які быў закладзены ў 1908 годзе.

Матч «Спарты» супраць ангельскага «Блэкпула» ў жніўні 1957 году.

Клюб паўстаў у велікодную нядзелю 1 красавіка 1888 году, калі восем студэнтаў ад 13 да 16 гадоў, заклалі ў Ратэрдаме крыкетны клюб «Спарта». Цікава, што ён быў створаны на двары дому першага скарбніка клюбу. Усе заснавальнікі паходзілі з заможных сем’яў гораду, бо на той час толькі найвышэйшы і сярэдні клясы мелі час і грошы на заняткі спортам, як то крыкет[2].

Свой першы крыкетны матч «Спарта» зладзіла супраць прадстаўнікоў газэты NRC у траўні 1888 году[2]. Аднак, калі хлопчыкі здабылі прыдатны для футболу мяч, яны таксама пачалі гуляць у гэты новы для краіны від спорту, які прыйшоў зь Вялікабрытаніі[2][3]. Маладыя сябры «Спарты» свае трэнаваньні пачалі ладзіць у Ноордэрэйляндзе[2], а футбольная сэкцыя клюбу паўстала ў ліпені 1888 году. У Нідэрляндах менавіта «Спарта» стала піянэрам у справе таго, што паміж слупамі брамы была ўсталяваная папярэчына, а таксама на браму была нацягнутая сетка. Да гэтага паміж слупамі звычайна нацягваўся толькі поўраз[2].

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Сьцяг Нідэрляндаў Бр Ёэль Дромэль Edit this on Wikidata (ар. ПСВ) 1996
Сьцяг Нідэрляндаў Бр Паскаль Кёйпэр Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг Польшчы Бр Філіп Бэднарак Edit this on Wikidata 1992
Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Тэо Кінтэра Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Нідэрляндаў Аб Макс дэ Ліхт Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг Нідэрляндаў Аб Міке Клеэйн Edit this on Wikidata 2005
Сьцяг Нідэрляндаў Аб Шурандзі Самба Edit this on Wikidata (ар. Бэрнлі) 2001
Сьцяг Кюрасао Аб Люсгэндры Мартэс Edit this on Wikidata 2008
Сьцяг Нідэрляндаў Аб Марвін Юнг Edit this on Wikidata 2005
Сьцяг Нідэрляндаў Аб Бруна Мартынс Індзі 1992
Сьцяг Нідэрляндаў Аб Патрык ван Аангальт Edit this on Wikidata 1990
Сьцяг Нідэрляндаў Аб Джаніна Віянэльлё Edit this on Wikidata 2007
Сьцяг краіны або тэрыторыі Аб Саід Бакары Edit this on Wikidata 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
Сьцяг Нарвэгіі ПА Альванэ Руальдсёй Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг Нідэрляндаў ПА Пэле Клемэнт Edit this on Wikidata 1996
Сьцяг Нідэрляндаў ПА Віта ван Кроой Edit this on Wikidata (ар. НЭК) 1996
Сьцяг Нідэрляндаў ПА Аёні Сантас Edit this on Wikidata 2005
Сьцяг Нарвэгіі ПА Джошуа Кіталяна Edit this on Wikidata 2001
Сьцяг Нідэрляндаў ПА Юліян Баас Edit this on Wikidata 2002
Сьцяг Нідэрляндаў ПА Джонатан дэ Гузман Edit this on Wikidata 1987
Сьцяг Нідэрляндаў ПА Енс Тоорнстра Edit this on Wikidata 1989
Сьцяг Фінляндыі Нап Каспэр Тэрха Edit this on Wikidata (ар. Аўд-Гэвэрлі) 2003
Сьцяг Нарвэгіі Нап Тубіяс Ляўрытсэн Edit this on Wikidata 1997
Сьцяг Японіі Нап Сунсуке Міта Edit this on Wikidata 2002
Сьцяг Нідэрляндаў Нап Мітчэль ван Бэрген Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Нідэрляндаў Нап Мілян Зонэвэльд Edit this on Wikidata 2003

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]