Перайсьці да зьместу

НЭК Нэймэген

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
НЭК
Поўная назва Nijmegen Eendracht Combinatie
Заснаваны 15 лістапада 1900
Горад Нэймэген, Нідэрлянды
Стадыён Гофэртстадыён
Умяшчальнасьць: 12 500
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Эрэдывізія
 · 2024—2025 8 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
nec-nijmegen.nl (нід.)

НЭК (па-нідэрляндзку: Nijmegen Eendracht Combinatie) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Нэймэгену. Заснаваны ў 1900 годзе. Клюб чатыры разы прабіваўся ў фінал Кубка Нідэрляндаў, але гэтак і ня здолеў атрымаць трафэй.

На хатнім матчы НЭКу ў 1953 годзе.

Найстарэйшым папярэднікам НЭКу быў клюб «Ээндрахт», які быў закладзены 15 лістапада 1900 году Аўгустам Лёдэнстэйнам, Антоонам Кёйпэрсам і Ваўтэрам дэ Лентам. Клюб быў патрыбны тым, што прадстаўнікі працонай клясы праз сваё паходжаньня ня мелі мажлівасьць гуляць за «Кўік-1888», які быў галоўным клюбам гораду на той час[2]. Празь недахоп сродкаў «Ээндрахт» першапачаткова ладзіў толькі таварыскія матчы супраць камандаў зь іншых частак гораду ажно да 1903 году, але пасьля стварэньня гарадзкой лігі Нэймэгену далучыўся да яе. Каманда сталася першым чэмпіёнам лігі, дзякуючы чаму прасунулася ў рэгіянальную лігу Гельдэрлянд, а яшчэ праз два гады клюб быў запрошаны ў другі дывізіён. У красавіку 1910 году «Ээндрахт» аб’яднаўся з клюбам НВВ, які паўстаў за два гады да таго, дзякуючы высілкам былых удзельнікамі клюбу «Кўік-1888». Новы клюб атрымаў назву НЭК, якая ў перакладзе зь нідэрляндзкае мовы значыць «Зьвяз Нэймэгену і Ээндрахту». Свой першы матч аб’яднаная каманда правяла супраць амстэрдамскага клюбу ДЭК. Сустрэчы скончылася ўнічыю зь ліку 0:0[3].

У пачатку 1920-х гадоў пасьля гадоў туляньняў па розных палёх клюб нарэшце набыў зямлю і пабудаваў стадыён Газэнкампсэвэг[3]. Колькасьць заўзятараў і папулярнасьць НЭКу пачалі расьці, але посьпехаў на пляцоўках бракавала. Не зважаючы на тое, што клюб здабываў перамогі ў другім дывізіёне ў 1928, 1929, 1931 і 1934 гадах, але прасунуцца ў найвышэйшую лігу НЭК ня здолеў, праз паразы ў матчах плэй-оф[4]. Толькі зь пятай спробы нэймэнгенцы здолелі прасунуцца да элітнага дывізіёну ў 1936 годзе[5]. У 1939 годзе НЭК стаў першым ва ўсходнім дывізіёне чэмпіянату, але ў фінальным раўндзе фінішаваў толькі трэцім. Пры гэтым у хатнім матчы супраць чэмпіёну «Аяксу» каманда здабыла перамогу зь лікам 6:2. У 1942 годзе НЭК пераехаў на новы Гофэртстадыён, які месьціцца ў Гофэртпарку на ўскрайку гораду.

Актуальны на 21 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Аргентыны Бр Гансалё Крэтас Edit this on Wikidata 2000
2 Сьцяг Францыі Аб Браян Пэрэйра Edit this on Wikidata 2003
3 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Філіпэ Сандлер Edit this on Wikidata 1997
4 Сьцяг Турэччыны Аб Ахмэтджан Каплан Edit this on Wikidata (ар. Аякс) 2003
5 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Томас Аўвэян Edit this on Wikidata 1996
6 Сьцяг Харватыі ПА Дарка Нэяшміч Edit this on Wikidata 1999
7 Сьцяг Сурынаму Нап Вірджыль Місыд’ян Edit this on Wikidata 1993
8 Сьцяг Нарвэгіі ПА Ісак Гансэн-Аарэн Edit this on Wikidata 2004
9 Сьцяг Бразыліі Нап Данілу Edit this on Wikidata (ар. Рэйнджарз) 1999
10 Сьцяг Сурынаму ПА Чарон Шэры Edit this on Wikidata 1988
11 Сьцяг Турэччыны ПА Башар Эналь Edit this on Wikidata 2004
14 Сьцяг Ізраілю Аб Элі Даса Edit this on Wikidata 1992
15 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Етра Вілемс Edit this on Wikidata 1994
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Брам Нёйтынк Edit this on Wikidata 1990
18 Сьцяг Японіі Нап Кокі Агава Edit this on Wikidata 1997
19 Сьцяг Ісьляндыі ПА Вілюм Тор Вілюмсан Edit this on Wikidata 1998
20 Сьцяг Францыі ПА Наэ Лебрэтон Edit this on Wikidata 2004
22 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Яспэр Сылесэн 1989
23 Сьцяг Японіі ПА Кадаі Сана Edit this on Wikidata 2003
24 Сьцяг Нідэрляндаў Аб Дэвэран Фанвіль Edit this on Wikidata 2003
25 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Самі Ўайса Edit this on Wikidata 2004
30 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Браян Лінсэн Edit this on Wikidata 1990
31 Сьцяг Нідэрляндаў Бр Рэйк Янсэ Edit this on Wikidata 2002
34 Сьцяг Марока Нап Юсэф Эль-Кашаці Edit this on Wikidata 1999
35 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Сам дэ Ляат Edit this on Wikidata 2006
71 Сьцяг Нідэрляндаў ПА Дырк Пропэр Edit this on Wikidata 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]