Сампдорыя Генуя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сампдорыя
Sampdoria badge.png
Поўная назва Unione Calcio Sampdoria, SpA
Заснаваны 1 жніўня 1946
Горад Генуя, Італія
Стадыён Люіджы Фэрарыс
Умяшчальнасьць: 36 536
Галоўны трэнэр Марка Джампаолё
Чэмпіянат Сэрыя A
 · 2017—2018 10 месца
Афіцыйны сайт

«Сампдорыя» (па-італьянску: Sampdoria) — італьянскі футбольны клюб з гораду Генуя. Клюб быў створаны ў 1946 годзе ў выніку зьліцьця двух існуючых спартовых клюбаў, карані якога можна прасачыць да 1890-х гадоў, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя». Сампдорыя ў цяперашні момант гуляе ў Сэрыі А.

І назва каманды й колеры кашуляў адлюстроўваюць адпаведныя прыкметы абодвух клюбаў, як то сплчэньне назваў і сіне-белыя й чырвона-чорныя колеры абодвух з былых клюбаў. Свае хатнія гульні «Сампдорыя» праводзіць на стадыёне «Люіджы Фэрарыс», які здольны зьмясьціць 36 536 аматараў футболу[1]. Гэтую пляцоўку клюб падзяляе зь яшчэ адным прадстаўніком гораду клюбам «Джэноа». Дэрбі паміж двума клюбамі шырока вядома як Дэрбі дэльля Лянтэрна.

«Сампдорыя» атрымоўвала скудэта толькі адзін раз у сваёй гісторыі, у сэзоне 1990—1991 гадоў. Клюб таксама чатыры разы станавіўся пераможцам Кубка Італіі (1985, 1988, 1989 і 1994) і адзін раз перамагаў у розыгрышы Супэркубка Італіі. Іхны самы вялікі эўрапейскі посьпех прыйшоў, калі яны атрымалі перамогу ў Кубку ўладальнікаў кубкаў у 1990 годзе. Яны таксама дасягнулі фіналу Кубак эўрапейскіх чэмпіёнаў ў 1992 годзе, дзе саступілі гішпанскай «Барсэлёне» зь лікам 1:0 пасьля дадатковага часу.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Раньнія гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гімнастычны клюб «Самп’ердарэнэзэ» быў заснаваны ў 1891 годзе, адкрыўшы сваю ​​футбольную сэкцыю толькі ў 1899 годзе. Таксама ў гэты час клюб імя «Таварыства Андрэа Дорыя» быў заснаваны ў 1895 годзе, ён амаль адразу засяродзіў сваю ўвагу на футболе.

Клюб «Андрэа Дорыя» не ўдзельнічаў у першых чэмпіянатах Італіі па футболе, якія былі арганізаваныя італьянскай фэдэрацыі футболу, замест гэтага яны гулялі ў спаборніцтва, якія былі арганізаваныя італьянскай гімнастычнай фэдэрацыяй. Клюб у рэшце рэшт усё ж такі ўступіў у розыгрыш футбольнага чэмпіянату ў 1903 годзе, аднак гульцы не маглі перамагчы ў ніводнай гульні да 1907 году, калі яны нанесьлі паразу сваім мясцовым канкурэнтам клюбу «Джэноа» зь лікам 3:1.

Клюб не паказваў значных посьпехаў, толькі ў сэзоне 1910—1911 гадоў ён аказаўся вышэй па турнірнай табліцы за такія клюбы, як то «Ювэнтус», «Інтэрнацыянале» й «Джэноа» ў розыгрышы свайго рэгіёну.

Пасьля Першай сусьветнай вайны, «Самп’ердарэнэзэ», нарэшце, пачалі выступаць у розыгрышы італьянскага чэмпіянату, пасьля таго як яны выкупілі правінцыйны даваенны клюб «Про Лігурыя». Такім чынам, «Самп’ердарэнэзэ» й «Андрэа Дорыя» сустрэліся ў чэмпіянаце ў першы раз, «дарыянцы» атрымалі перамогу й згулялі ўнічыю (4:1 і 1:1), а таксама занялі другое месца пасьля «Джэноа» ў розыгрышу чэмпіянату ў Лігурыйскай зоне, атрымаўшы, такім чынам, права ўдзелу ў нацыянальным раўндзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сампдорыя Генуясховішча мультымэдыйных матэрыялаў