Вітэс Арнэм
Вітэс | |
Поўная назва | Stichting Betaald Voetbal Vitesse |
---|---|
Заснаваны | 14 траўня 1892 |
Горад | Арнэм, Нідэрлянды |
Стадыён |
Гельрэдом Умяшчальнасьць: 21 248 |
Кіраўнік | Аляксандар Чыгірынскі[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Ээрстэ дывізія |
· 2023—2024 | Эрэдывізія, 18 месца (паніжэньне) |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы vitesse.nl (нід.) (анг.) |
«Вітэ́с» (па-нідэрляндзку: Vitesse) — нідэрляндзкі футбольны клюб з гораду Арнэму. Заснаваны ў 1892 годзе. Уладальнік Кубка Нідэрляндаў (2017). «Вітэс» у перакладзе з францускай мовы мае значэньне «хуткасьць». Клюб зьяўляецца даволі моцнай камандай у айчынным першынстве, стала ўдзельнічае ў розыгрышах Лігі Эўропы. Уладальнікам клюбу ёсьць расейскі бізнэсовец, такім чынам «Вітэс» ёсьць першым і адзіным галяндзкім футбольным клюбам, які належыць іншаземнаму прадпрымальніку[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Вітэс» быў закладзены ў 1892 годзе. Такім чынам, клюб ёсьць другім найстарэйшым дзейным прафэсійным футбольным клюбам краіны пасьля ратэрдамскай «Спарты», які быў створаны ў 1888 годзе. Насамрэч, карані «Вітэсу» ўзыходзяць да крыкетнай каманды, якая была створаная старшаклясьнікамі, якія займаліся спортам на беразе Райну ў цэнтры гораду. Хлопцы не жадалі абіраць назву на лаціне ці па-ангельску, бо зважалі гэтыя мовы занадта элітарнымі. Выйсьцем стала выкарыстваньне францускае мовы, у перакладзе з гэтае мовы назва клюбу мае перакладацца як «Хуткасьць».
У 1891 годзе клюб быў расфармаваны, бо гульцы ня здолелі знайсьці новую пляцоўку, бо на месцы старой прыдатнай для гульні ў крыкет быў пабудаваны вэлядром. У наступным годзе купка заможных студэнтаў узрадзіла спартовы клюб. Улетку яны за звычай гулялі ў крыкет, а ўзімку займаліся футболам. У канцы 1892 году «Вітэс» згуляў свой першы сапраўдны футбольны матч, а ў 1894 годзе кіраўніцтва клюбу пастанавіла расфармаваць сэкцыю па крыкеце. У 1895 і 1896 гадах клюб стаў чэмпіёнам Гельдэрлянду.