Энрыка Фэрмі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Энрыка Фэрмі
Enrico Fermi
Enrico Fermi 1943-49.jpg
Нарадзіўся 29 верасьня 1901(1901-09-29)[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11]
Рым, Італія
Памёр 28 лістапада 1954(1954-11-28)[12][1][2][3][4][5][7][8][9][10][11] (53 гады)
Чыкага, Іліной, ЗША
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Вышэйшая нармальная школа Пізы[7], Гётынгенскі ўнівэрсытэт[7], Лейдэнскі ўнівэрсытэт[7], Флярэнтыйскі ўнівэрсытэт[7], Рымскі ўнівэрсытэт Ля-Сапіенца[7], Калюмбійскі ўнівэрсытэт[7] і Чыкагаўскі ўнівэрсытэт[7]
Альма-матэр Унівэрсытэт Пізы
Навуковы кіраўнік Люіджы Пуч’янці[13], Макс Борн і Паўль Эрэнфэст
Вучні Янг Чжэнь-нін, Мюрэй Гел-Ман, Лі Цзун-дао, Эміліё Джына Сэгрэ і Оўэн Чэмбэрлен
Узнагароды і прэміі Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (1938)
Аўтограф Аўтограф

Энры́ка Фэ́рмі (па-італьянску: Enrico Fermi; 29 верасьня 1901, Рым — 28 лістапада 1954, Чыкага) — выбітны італьянскі фізык, адзін з заснавальнікаў квантавае фізыкі. Аўтар шэрагу адкрыцьцяў ядзернай фізыкі, распрацаваў тэорыю β-распаду[14]. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы 1938 году. Вядомы сваімі працамі па распрацоўцы першага ядзернага рэактару й унёскам у разьвіцьцё квантавай тэорыі, фізыкі ядра й часьцінак і статыстычнай мэханікі. Ён зьяўляецца адным з тых, каго называюць «бацькам атамнай бомбы»[15]. Ён шырока вядомы як адзін зь вельмі нямногіх фізыкаў, які атрымалі посьпехі як у тэарэтычнай фізыцы, гэтак і ў экспэрымэнтальнай.

Першы буйны ўнёсак Фэрмі зрабіў у статыстычную мэханіку. Пасьля таго, як аўстрыйскі навуковец Вольфганг Паўлі сфармуляваў прынцып забароны квантавых станаў у 1925 годзе, Фэрмі ўжыў гэты прынцып да ідэальнага газу, выкарыстоўваючы статыстычныя фармулёўкі, які цяпер вядомыя як статыстыка Фэрмі—Дырака. Сёньня часьцінкі, якія падпарадкоўваюцца гэтаму прынцыпу забароны, называюць «фэрміёнамі».

Атрымаўшы Нобэлеўскую прэмію, Фэрмі з жонкай і дзецьмі эміграваў у Злучаныя Штаты. Прычынай эміграцыі была палітыка фашысцкага ўрада Італіі ў дачыненьні да габрэяў. Жонка Фэрмі спавядала юдэйскую веру. Энрыка быў вядучым удзельнікам Мангэтанскага праекту. Фэрмі ачоліў каманду, якая спраектавала і пабудавала «Чыкагаўскі касьцёр-1», экспэрымэнтальные выпрабаваньне якога адбылося 2 сьнежня 1942 году, прадэманстраваўшы першую створаную чалавекам самастойную ядзерную ланцуговую рэакцыю. Ён таксама ўдзельнічаў у распрацоўцы Графітавага рэактару X-10 у Ок-Рыдж, штат Тэнэсі, запуск якога адбыўся ў лістападзе 1943 году. Дзякуючы гэтым рэактарм сталася магчымым пабудаваць і ўвесьці ў эксплюатацыю Рэактар B у Гэнфардзкім комплексе. У лябараторыі Лос-Аламас, вядомой як Праект Y, ён узначальваў аддзел F, частка якога працавала над тэрмаядзернай бомбай «Супэр» Эдўарда Тэлера. Ён прысутнічаў на выпрабаваньні «Трыніці» 16 ліпеня 1945 году, дзе ён выкарыстаў свой мэтад Фэрмі дзеля ацэнкі магчымай сілы выбуху бомбы.

Пасьля вайны Фэрмі працаваў пад кіраўніцтвам Робэрта Апэнгаймэра ў Генэральным кансультатыўным камітэце, які даваў парады Камісіі па атамнай энэргіі па ядзерных пытаньнях. Пасьля дэтанацыі першай савецкай бомбы ў жніўні 1949 году ён рашуча выступіў супраць распрацоўкі вадароднай бомбы як з маральных, гэтак і тэхнічных прынцыпаў. У ягоны гонар названы хімічны элемэнт фэрм.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Person Profile // IMDb — 1990.
  2. ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
  3. ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
  4. ^ а б SNAC — 2010.
  5. ^ а б Nationalencyklopedin — 1999.
  6. ^ Find a Grave — 1995.
  7. ^ а б в г д е ё ж з https://www.biography.com/people/enrico-fermi-9293405
  8. ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
  9. ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
  10. ^ а б Store norske leksikon — 1978.
  11. ^ а б Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  12. ^ Понтекорво Б. М. Ферми Энрико // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1977. — Т. 27 : Ульяновск — Франкфорт. — С. 306.
  13. ^ Mathematics Genealogy Project — 1997.
  14. ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 137.
  15. ^ Enrico Fermi Dead at 53; Architect of Atomic Bomb. New York Times.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Энрыка Фэрмісховішча мультымэдыйных матэрыялаў