Радон
| |||||||||||||||
Выгляд | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||
Назва, сымбаль, атамны нумар | Радон, Rn, 86 | ||||||||||||||
Катэгорыя элемэнту | Інэртны газ | ||||||||||||||
Група, пэрыяд, блёк | VIII, 6, p | ||||||||||||||
Адносная атамная маса | [222] г·моль−1 | ||||||||||||||
Канфігурацыя электронаў | [Xe].4f14 5d106s26p6 | ||||||||||||||
Электронаў у абалонцы | 2 8 18 32 18 8![]() | ||||||||||||||
Фізычныя ўласьцівасьці | |||||||||||||||
Колер | без колеру | ||||||||||||||
Фаза | Газ | ||||||||||||||
Шчыльнасьць (пры п. т.) | 9,73×10-3 г·см−3 | ||||||||||||||
Тэмпэратура плаўленьня | 202 K, -71 °C, ‑96 °F | ||||||||||||||
Тэмпэратура кіпеньня | 211,3 K, ‑61,7 °C, ‑79,1 °F | ||||||||||||||
Крытычны пункт | 377 K, 6,28 МПа | ||||||||||||||
Цеплаёмістасьць | (25 °C) 20,786 Дж·моль−1·K−1 | ||||||||||||||
Насычаная пара | |||||||||||||||
| |||||||||||||||
Цеплаправоднасьць | (300 K) 0,00361 Вт·м−1·K−1 | ||||||||||||||
Уласьцівасьці атама | |||||||||||||||
Ступені затляненьня | 0, +2 | ||||||||||||||
Энэргіі іянізацыі | 1-я: 1037 кДж·моль−1 | ||||||||||||||
Іншыя характарыстыкі | |||||||||||||||
Нумар CAS | 10043-92-2 | ||||||||||||||
Радон (па-лацінску: Radonum) Rn — хімічны элемэнт 18 (VIII) групы пэрыядычнай сыстэмы; атамны нумар 86. Інэртны газ. Распаўсюджанасьць у прыродзе — нізкая: 84-е месца сярод элемэнтаў. Больш за ўсё радону ў радыяактыўных рудах (звычайна — разам з уранам і торам). Пры пакаёвай тэмпэратуры радон — радыёактыўны аднаатамны газ бяз колеру і паху. Пры тэмпэратуры ніжэйшай за тэмпэратуру плаўленьня радон выпраменьвае яркае фасфарэсцэнтнае сьвячэньне, якое становіцца жоўтым пры зьніжэньні тэмпэратуры і аранжава-чырвоным пры тэмпэратуры кіпеньня паветра (−195 °C). Радон быў упершыню выдзелены ў 1900 годзе нямецкім хімікам Фрыдрыхам Эрнстам Дорнам пры вывучэньні распаду раду. Першапачаткова меў назву «эманацыя радыю». У 1908 годзе Ўільям Рамзай і Р. Грэй (R. W. Gray) атрымалі чысты радон і назвалі яго «нітон» (niton). Высьветлілася, што радон — самы цяжкі газ зь вядомых (у 7,5 разоў цяжэйшы за паветра). У 1923 годзе зьявілася назва «радон». Радон-222 атрымліваецца пры распадзе раду і таксама выпрамяняе альфа-часьцінкі. Ён мае пэрыяд паўраспаду 3,823 дні. Радон-220 звычайна ўтвараецца пры распадзе тору і завецца «тарон». Ён мае пэрыяд паўраспаду 55,6 сэкундаў і зазнае альфа-распад. Радон-219 утвараецца пры распадзе актыну і завецца «актынон». Ягоны пэрыяд паўраспаду 3,9 сэкундаў, распад адбываецца з выпрамяненьнем альфа-часьціцы. Ацэнкі сьведчаць, што на кожным квадратным мэтры глебы ў глыбіні 15 см утрымліваецца каля 1 г раду. З-за гэтага у атмасфэру ўвесь час трапляе невялікая частка радону. У паветры раду ўтрымліваецца адна частка на 1021. Радон можа ўтвараць хімічныя злучэньні з фторам. У 1980-я стала зразумела, што радон небясьпечны для здароўя. Праца з радонам, як і з астатнімі радыёактыўнымі матэрыяламі, вымагае захадаў бясьпекі. Асноўную небясьпеку ўяўляюць цьвёрдыя прадукты распаду радону (палён, бісмут ды волава), якія назапашваюцца ў паветраным пылу. Гэтыя ізатопы прыводзяць да раку лёгкіх. Асноўнай прычынай раку лёгкіх у тых, хто ня паліць, зьяўляецца радон. Памяшканьні, у якіх утрымліваецца рад, тор, актын, неабходна добра праветрываць, каб пазьбегнуць назапашваньня радону. Такама утрыманьне радону ва ўранавых рудніках зьяўляецца вялікай небясьпекай для здароўя. У ЗША найбольшай бясьпечнай прызначаная канцэнтрацыя радону 4 пКі/л.
Радонавыя ванны ў мэдыцыне. Крыніца мечаных атамаў (радыяактыўных метак).
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- CRC Handbook of chemistry and physics / Editor-in-chief: David R. Lide. — 84th edition 2003-2004. — CRC press, 2003. — 2616 с. — ISBN 0849304849
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Радон — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Radon»the essentials(анг.) [WebElements Periodic Table]
- The Element Radon(анг.) It's Elemental. Thomas Jefferson National Accelerator Facility - Office of Science Education. Праверана 7 сакавіка 2017 г.
- Technical data for the element Radon in the Periodic Table(анг.)
- Radon (Rn) - Chemical properties, Health and Environmental effects(анг.)
- radon (Rn) | chemical element. Britannica.com
Пэрыядычная сыстэма хімічных элемэнтаў Дз. І. Мендзялеева
| |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | ||||||||||||||||
1 | H | He | |||||||||||||||||||||||||||||||
2 | Li | Be | B | C | N | O | F | Ne | |||||||||||||||||||||||||
3 | Na | Mg | Al | Si | P | S | Cl | Ar | |||||||||||||||||||||||||
4 | K | Ca | Sc | Ti | V | Cr | Mn | Fe | Co | Ni | Cu | Zn | Ga | Ge | As | Se | Br | Kr | |||||||||||||||
5 | Rb | Sr | Y | Zr | Nb | Mo | Tc | Ru | Rh | Pd | Ag | Cd | In | Sn | Sb | Te | I | Xe | |||||||||||||||
6 | Cs | Ba | La | Ce | Pr | Nd | Pm | Sm | Eu | Gd | Tb | Dy | Ho | Er | Tm | Yb | Lu | Hf | Ta | W | Re | Os | Ir | Pt | Au | Hg | Tl | Pb | Bi | Po | At | Rn | |
7 | Fr | Ra | Ac | Th | Pa | U | Np | Pu | Am | Cm | Bk | Cf | Es | Fm | Md | No | Lr | Rf | Db | Sg | Bh | Hs | Mt | Ds | Rg | Cn | Nh | Fl | Mc | Lv | Ts | Og | |
|