Джэймз Чадўік
Джэймз Чадўік | |
Sir James Chadwick | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 20 кастрычніка 1891[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10] або 1891[11] |
---|---|
Месца нараджэньня | Болінгтан, Чэшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія[d][12] |
Дата сьмерці | 24 ліпеня 1974[13][1][2][3][5][6][8][9] або 1974[11] |
Месца сьмерці | Кембрыдж, Вялікабрытанія |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Месца вучобы | Манчэстэрскі ўнівэрсытэт |
Занятак | ядзерны фізык і прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Кэмбрыдзкі ўнівэрсытэт (1923-1935) Лівэрпулскі ўнівэрсытэт (1935-1948) Гонвіл і Кайус колежды Кэмбрыдзкага ўнівэрсытэту (1948-1958) |
Вядомы як | першаадкрывальнік нэўтрона |
Навуковая ступень | магістар навук і доктар філязофіі |
Навуковы кіраўнік | Эрнэст Рэзэрфорд |
Вучні | Maurice Goldhaber[d], Ernest C. Pollard[d], Charles Drummond Ellis[d] і Dai Chuanzeng[d] |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія (1935) |
Джэймз Чадўік (па-ангельску: Sir James Chadwick) — ангельскі фізык, вядомы за адкрыцьцё нэўтрону, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі ў галіне фізыкі 1935 году за адкрыцьцё нэўтрона, якое ён зрабіў у 1932 годзе.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў горадзе Болінгтан, графства Чэшыр, Ангельшчына. У 1941 годзе напісаў канчатковую вэрсію справаздачы MAUD (Military Application of Uranium Detonation — ваеннае прымяненьне выбуху ўрана), пасьля якой урад Вялікабрытаніі прыняў рашэньне распачаць буйнамаштабныя дасьледаваньні па распрацоўцы ядзернай зброі. Ён узначальваў брытанскую каманду, якая працавала ў Мангэтанскім праекце падчас Другой сусьветнай вайны. У 1945 годзе за свае дасягненьні ў галіне фізыкі быў узьведзены ў ранг рыцара-бакаляўра.
Чадўік скончыў Віктарыянскі ўнівэрсытэт Манчэстэра ў 1911 годзе, дзе ягоным кіраўніком быў Эрнэст Рэзэрфорд («бацька ядзернай фізыкі»)[14]. Ён працягваў навучацца ў Манчэстэры пад кіраўніцтвам Рэзэрфорда і атрымаў ступень магістра навук (MSc) у 1913 годзе. У гэтым самым годзе Чадўік атрымаў стыпэндыю «1851 Research Fellowship» ад каралеўскай камісіі «Royal Commission for the Exhibition of 1851». Ён вырашыў вывучаць бэта-выпраменьваньне пад кіраўніцтвам Ганса Вільгельма Гайгера ў Бэрліне. У 1914 годзе выявіў, што бэта-выпрамяненьне мае непарыўны спэктар энэргіі[15].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica.
- ^ а б KNAW Past Members
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Чедвик Джеймс // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Эрнэст Рэзэрфорд. Michigan State University.(анг.)
- ^ Храмов Ю. А. Физики: Биографический справочник. — 2-е изд., испр. и дополн. — М.: Наука, 1983. — С. 295.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Джэймз Чадўік — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|