Чарлз Ўілсан
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Ўілсан.
Чарлз Томсан Рыз Ўілсан | |
Charles Thomson Rees Wilson | |
![]() | |
Род дзейнасьці | фізыка |
---|---|
Дата нараджэньня | 14 лютага 1869 |
Месца нараджэньня | Гленкарс, Вялікабрытанія |
Дата сьмерці | 15 лістапада 1959 (90 гадоў) |
Месца сьмерці | Карлопс, Вялікабрытанія |
Месца вучобы | |
Занятак | фізык, мэтэароляг, прафэсар унівэрсытэту, хімік, шкаляр |
Навуковая сфэра | фізыка і мэтэаралёгія |
Месца працы | |
Узнагароды | |
Чарлз Томсан Рыз Ўілсан (па-ангельску: Charles Thomson Rees Wilson; 14 лютага 1869, Гленкарс, Вялікабрытанія — 15 лістапада 1959, Карлапс, Вялікабрытанія) — брытанскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1927, разам з Артурам Комптанам), за «вынаходніцтва дэтэктара элемэнтарных часьцінак» (Камэра Ўілсана). Мэдаль Коплі (1935).
Жыцьцё і кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чарлз Ўілсан нарадзіўся 14 лютага 1869 г. у парафіі Гленкарс, округ Мідлётыян ў Шатляндыі. Ягоны бацька Джон Ўілсан быў фэрмэрам. Пасьля сьмерці бацькі ў 1873 годзе сям’я пераехала ў Манчэстэр. Ўілсан вывучаў біялёгію ў каледжы Оўэна (Манчэстэрскі ўнівэрсытэт), хацеў стаць лекарам. Потым паехаў вучыцца ў Кембрыдзкі ўнівэрсытэт, Sidney Sussex College. Там Ўілсан зацікавіўся фізыкай ды хіміяй[1].
Потым Ўілсан зацікавіўся мэтэаралёгіяй, у 1893 годзе пачаў вывучаць аблокі і іхнія ўласьцівасьці. Пэўны час ён працаваў у абсэрваторыі на гары Бэн Нэвіс, дзе назіраў за ўтварэньнем аблокаў. Потым ён спрабаваў паўтарыць гэты працэс ва ўмовах лябараторыі ў Кембрыдзкім ўнівэрсытэце. Ён прымушаў вільготнае паветра пашырацца ў герметычным аб’ёме. Пазьней ён праводзіў экспэрымэнты з утварэньнем сьлядоў з аблокаў у выніку дзеяньня іёнаў і іянізавальнага выпрамяненьня. Вынаходніцтва камэры Ўілсана прынесла яму Нобэлеўскую прэмію ў 1927 годзе. Чарлз Ўілсан — адзіны шатляндзец, які быў узнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй у галіне фізыкі[2].
У гонар Чарлза Ўілсана названы кратэр на месяцы. У гонар яго таксама названыя адмысловыя аблокі, якія кандэнсуюцца пры выбуху. У гонар Ўілсана названае Таварыства Ўілсана. Архіў захоўваецца ва Ўнівэрсытэце Глазга.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ WILSON, CHARLES THOMSON REES.(анг.) A Cambridge Alumni Database. Кембрыдзкі ўнівэрсытэт.
- ^ Campaign to honour 'forgotten' Nobel laureate C T R Wilson(анг.)
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Asimov’s Biographical Encyclopedia of Science and Technology, Isaac Asimov, 2nd ed., Doubleday & C., Inc., ISBN 0-385-17771-2.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чарлз Ўілсан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Біяграфія Чарлза Ўілсана Нобэлеўскі камітэт(анг.)
|