Доктар філязофіі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

До́ктар філязо́фіі (PhD, Ph.D., or DPhil; па-лацінску: philosophiae doctor, прамаўляецца: / piːeɪtʃˈdiː /) — гэта вышэйшая ўнівэрсытэцкая ступень, якая атрымваецца пасьля праходжаньня адпаведнага курса навучаньня ва ўнівэрсытэтах большасьці краінаў. Ступень прысуджаецца па праграмах, што ахапляюць поўны спэктар акадэмічных абласьцёў. Ад тых, хто вучыцца на доктарскую ступень, звычайна патрабуецца праводзіць арыгінальныя дасьледаваньні, што пашыраюць межы ведаў, звычайна ў форме дысертацыі, і бараніць сваю працу сярод экспэртаў ва гэтай вобласьці. Атрыманьне доктарскай ступені часта зьяўляецца патрабаваньнем для працы ў якасьці лектара ўнівэрсытэта, дасьледніка ці навукоўца ў многіх галінах.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ступень PhD упершыню пачалі прысвойваць у Балонскім унівэрсытэце ў 1130 годзе, асля чаго хутка пашырылася на Вялікабрытанію, Італію і Францыю.

Нягледзячы на назву, у наш час ступень не мае ніякага практычнага дачыненьня да філязофіі (толькі гістарычнае) і прысуджаецца амаль ува ўсіх навуковых галінах, напрыклад: доктар філязофіі па літаратуры ці доктар філязофіі па фізіцы.

Такое становішча злучана з традыцыямі, што ўзыходзяць да часоў сярэднявечных унівэрсытэтаў, стандартная структура якіх звычайна агадвала наяўнасьць факультэтаў філязофіі, юрыспрудэнцыі, тэалёгіі і мэдыцыны. Таму апроч ступені доктара філязофіі існуюць і абмежаваны шэраг іншых доктарскіх ступеняў таго ж рангу; лекарам прысуджаецца ступень доктар мэдыцыны, юрыстам — доктар права, багасловам — доктар багаслоўя, а ўсім іншым — доктар філязофіі.

Становішча ў розных краінах[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародная практыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У некаторых краінах Эўрапэйскага Зьвяза (Францыя, Італія, Фінляндыя і інш.), Мэксіцы, ЗША і Канадзе і большасьці краінаў сьвету PhD застаецца самай высокай навуковай ступеньню. Таму ў гэтых краінах і ўласьнікі савецкага ці сучаснага дыплёма кандыдата навук, і ўласьнікі дыплёма доктара навук прыраўноўваюцца да доктара філязофіі (PhD).

У некаторых былых сацыялістычных краінах (Польшча, Вугоршчына, Чэхія і інш.) і краінах былога СССР (краіны Балтыі, Украіна, Казахстан і інш.) ступень кандыдата навук зьяўляецца прыблізным эквівалентам ступені доктара філязофіі і прыраўноўвацца да яе на афіцыйным узроўні.

Беларуская практыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па выніках публічнай абароны дысертацыі рашэньнем Вышэйшай атэстацыйнай камісыі Рэспублікі Беларусь саіскальніку вучонай ступені можа быць прысвоена як ступень кандыдата навук, якая пацьвярджаецца нацыянальным дыплёмам, так і ступень доктара філязофіі (PhD), якая таксама пацьвярджаецца нацыянальным дыплёмам. Гэтая норма адносіцца да замежных грамадзянаў\. Аднак нацыянальны дыплём PhD можа быць выдадзены і грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія маюць патрэбу ў гэтым і вучоную ступень кандыдата навук. Яны ў дадатак да ўжо наяўнага дыплёма кандыдата навук атрымліваюць дыплём PhD.

Дадзеная норма Палажэньня аб прысуджэньні вучоных ступеней і прысваеньні вучоных званьняў у Рэспубліцы Беларусь фактычна прызнае поўную эквівалентнасьць вучоных ступеней кандыдата навук і доктара філязофіі (PhD), а таксама патрабуе ад ВАК Беларусі выдаваць саіскальнікам вучоных ступеней дыплёмы дзяржаўнага ўзору кандыдата навук і доктара філязофіі.

Аднак грамадзяне Беларусі, якія атрымалі ступень PhD у замежнай навучальнай ці навуковай установе, а таксама замежныя грамадзяне, якія жадаюць карыстацца ў Беларусі ўсімі перавагамі ўладальнікаў навуковых ступеней, для настрыфікацыі (прызнаньня ў Рэспубліцы Беларусь) наяўнага ў іх дыплёма доктара філязофіі (PhD) павінны прайсьці працэдуру пераатэстацыі для ўстанаўленьня адпаведнасьці іх кваліфікацыі патрабаваньням да саіскальнікаў навуковай ступені кандыдата навук. Для гэтага ім неабходна перавесьці тэкст дысертацыі на дзяржаўную мову, выступіць з дакладам па выніках дысертацыйнага дасьледаваньня ў адным з саветаў па абароне дысертацый, станоўчае рашэньне якога зацьвярджае экспэртны савет і прэзыдыюм Вышэйшай атэстацыйнай камісыі.

Гэта практыка, якая фактычна патрабуе ад ўладальнікаў ступені PhD праходзіць паўторную абарону сваёй дысертацыі ў Беларусі, напрамую супярэчыць асноўным прынцыпам Балонскага працэсу.