Мартын Льюіс Пэрл
Мартын Пэрл | |
Martin Lewis Perl | |
![]() | |
Нарадзіўся |
24 чэрвеня 1927[1][2][3][4] Нью-Ёрк |
---|---|
Памёр |
30 верасьня 2014[5][1][2][4] (87 гадоў) Пала-Альта |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Мічыганскі ўнівэрсытэт |
Альма-матэр | Калюмбійскі ўнівэрсытэт |
Навуковы кіраўнік | Ісідар Айзэк Рабі |
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() |
Ма́ртын Лью́іс Пэрл (па-ангельску: Martin Lewis Perl; 24 чэрвеня 1927, Нью-Ёрк, ЗША — 30 верасьня 2014, Пала-Альта, ЗША) — амэрыканскі фізык, прафэсар, грамадзкі дзяяч, ляўрэат прэміі Вольфа (1982) за адкрыцьцё шэрагу элементарных часьцінак, у тым ліку кваркаў, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (палова преміі за 1995 рок «за адкрыцьцё таў-лептону»; другую палову прэміі атрымаў Фрэдэрык Райнэс «за экспэрымэнтальнае выяўленьне нэўтрына»).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і выхадца зь мястэчка Пружана (цяпер места ў Берасьцейскай вобласьці Беларусі[6]) Оскара Пэрла ды Фаі Разэнталь. Оскар Пэрл вырас на Мангэтэнскім Іст-Сайдзе, Фая Разэнталь — у Бруклінскім Браўнсьвілі. Акрамя Мартына, у сям’і Оскара і Фаі нарадзілася яшчэ адно дзіцё — Ліля Пэрл[7].
Падчас Другой сусьветнай вайны быў марскім пехацінцам (1944—1945). У 1948 скончыў хімічны факультэт Політэхнічнага інстытуту ў Брукліне. У 1948—1950 працаваў у фірме «Джэнэрал Электрык». Зацікавіўшыся атамнаю фізыкаю, паступіў у коледж на курс фізыкі, потым у Калюмбійскі ўнівэрсытэт, дзе пад кіраўніцтвам прафэсара Рабі заняўся навуковаю працаю ў галіне элемэнтарных часьцінак. У 1963 Мартын Пэрл быў запрошаны працаваць на будаваны ў Стэнфардзе лінейны паскаральнік. Тут ён з калегамі праектавалі і будавалі ўстаноўкі для пацьверджаньня сваіх навуковых гіпотэз. Цягам 1970-х рр. тут была пастаўленая вялікая колькасьць экспэрымэнтаў, што дазволілі зрабіць шэраг найістотнейшых адкрыцьцяў. У сярэдзіне 1970-х Мартын Пэрл адкрыў элемэнтарную часьцінку таў-лептон.
За адкрыцьцё гэтак званага трэцяга пакаленьня элемэнтарных часьцінак (таў, таў-нэўтрына, верхні і ніжні кваркі) Пэрл быў уганараваны прэміі Вольфа па фізыцы (1982). Пасьля Пэрл падзяліў зь фізыкам Фрэдэрыкам Райнэсам Нобэлеўскую прэмію па фізыцы (1995). Навуковец працаваў таксама над прымяненьнем оптыкі і электронікі, займаўся пытаньнямі абароны навакольнага асяродзьдзя, заставаўся перакананым супраціўнікам атамнага ўзбраеньня.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Find a Grave — 1995.
- ^ а б Музей Саламона Гугенхайма — 1937.
- ^ Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ http://www.theguardian.com/science/2014/oct/23/martin-perl
- ^ Газета «Форум», № 270, 2010
- ^ Мартын Льюіс Пэрл. Аўтабіяграфія
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Мартын Льюіс Пэрл — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Інфармацыя на бачыне Нобэлеўскага камітэту (анг.)
- М. Л. Пэрл. «Разважаньні пра адкрыцьцё таў-лептона». Нобэлеўская лекцыя, Успехи физических наук, том 166, выпуск 12, янвань 1996