Перайсьці да зьместу

Азот

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
C ← Азот → O


N

P
Выгляд
газа бяз колеру
Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Азот, N, 7
Катэгорыя элемэнту Немэталы
Група, пэрыяд, блёк 15, 2, p
Адносная атамная маса 14,0067 г·моль−1
Канфігурацыя электронаў 2s²2p³
Электронаў у абалонцы 5
Фізычныя ўласьцівасьці
Колер бяз колеру
Фаза газа
Шчыльнасьць (пры п. т.) 1,165×10-3 г·см−3
Тэмпэратура плаўленьня 63,29 K, -209,86 °C, −345,8 °F
Тэмпэратура кіпеньня 77,4 K, -195,8 °C, −320,4 °F
Крытычны пункт 126,2 K, 3,9 МПа
Структура крышталічнай краты hexagonal close-packed
Цеплаправоднасьць (300 K) 0,02598 Вт·м−1·K−1
Уласьцівасьці атама
Ступені затляненьня -3,3,5
Электраадмоўнасьць 3,05
Атамны радыюс 71 пм
Кавалентны радыюс 70 пм
Радыюс Ван дэр Ваальса 154 пм
Найбольш стабільныя ізатопы
Асн. артыкул: ізатопы
іза % пэрыяд паўраспаду распад энэргія (МэВ) прадукты распаду
13N {сын.} 9,96 хв. 1,19 13C
14N 99,64 % N зьяўляецца стабільным пры 7 нэўтронах
15N 0,36 % N зьяўляецца стабільным пры 8 нэўтронах
16N {сын.} 7,13 сек.
4,27
6,129
16O

Азот, N (па-грэцку: ázōos — «безжыцьцёвы»; па-лацінску: Nitrogenium, па-грэцку: nitron — «натуральная сода, салетра») — хімічны элемэнт V групы пэрыядычнай сыстэмы з атамным нумарам 7 і атамнай масай 14,0067. Быў упершыню выяўлены і вылучаны шатляндзкім лекарам Дэніелам Рэзэрфордам у 1772 годзе, незважаючы на тое, што Карл Вільгэльм Шээле і Гэнры Кавэндыш незалежна адзін ад аднаго таксама выявілі яго прыкладна ў той жа час. Рэзэрфорд, як правіла, лічыцца першаадкрывальнікам таму што ягоная праца была апублікаваная першай. Назва «азот» была прапанаваная францускім хімікам Антуанам Лявуазье.

Азот зьяўляецца самым лёгкім чальцом групы 15 пэрыядычнай табліцы элемэнтаў і зьяўляецца адным з самых распаўсюджаных элемэнтаў у Сусьвеце. Пры стандартнай тэмпэратуры і ціску, два атамы элемэнту зьвязваюцца адзін з адным, утвараючы дыазот, то бок свадобны азот — двухатамны газ бяз колеру і паху з формулай N2. Дыазот складае каля 78% аб’ёму атмасфэры Зямлі, што робіць яго найбольш распаўсюджаным нязьвязаным элемэнтам. Азот зьмяшчацца ва ўсіх арганізмах, у асноўным у амінакісьлях, нуклійных кісьлях (ДНК і РНК), а таксама ў малекулах адэназынатрыфасфату (АТФ). Чалавечае цела зьмяшчае каля 3% азоту паводле масы, і зьяўляецца чацьвёртым самым распаўсюджаным элемэнтам у арганізме пасьля кіслароду, вугляроду і вадароду. Азотны цыкль апісвае рух элемэнту азоту з паветра, у біясфэру і арганічныя злучэньні, а затым назад у атмасфэру.

Прыродныя крыніцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловае значэньне з прыродных крыніцаў мае толькі атмасфэрны азот і радовішчы двух яго мінэралаў — натравая (чылійская) NaNO3 і калевая (індыйская) KNO3 салетры.

Звыш 3/4 прамысловага азоту выкарыстоўваецца для сынтэзу аміяку, які служыць зыходным рэчывам у вытворчасьці азотавага квасу, угнаеньняў, фарбаў, лекавых прэпаратаў, выбуховых рэчываў.

Свабодны газападобны азот выкарыстоўваецца і ў якасьці інэртнага асяродзьдзя пры атрыманьні сынтэтычных валокнаў, чыстых мэталаў і сплаваў.

Вадкі азот патрэбны для стварэньня нізкіх тэмпэратураў у крыягеннай тэхніцы.

У хімічнай прамысловасьці азот азот выкарыстоўваецца для абароны ад затляненьня і іншых рэакцый рэчываў. Азот уваходзіць у сумесі газаў, якія моцна ўзаемадзейнічаюць. Азот зьяўляецца добрым правадніком для адводу цяпла і дазваляе аддзяляць хімічныя злучэньні, каб паменшыць небясьпеку пажараў ці выбухаў. У харчовай прамысловасьці азот выкарыстоўваецца для захаваньня прадуктаў ад затляненьня, зьяўленьня цьвілі і насякомых. Вадкі азот выкарыстоўваецца для халоднай сушкі і ў халадзільных устаноўках. У электрычнай прамысловасьці азот выкарыстоўваецца для недапушчэньня затляненьня і іншых хімічных рэакцый, у вытворчасьці ізаляцыі кабэляў і для абароны рухавікоў. Азот знаходзіць прымяненьне ў мэталюргічнай прамысловасьці для зваркі і паяньня, у якіх ён недапушчае затляненьня, карбюрацыі і дэкарбюрацыі. Дзякуючы там, што азот мала ўступае ў хімічныя рэакцыі, ён выкарыстоўваецца ў вытворчасьці пеністых ці элястычнай гумы, плястыкаў і элястамэраў. У мэдыцыне хуткая замарозка вадкім азотам можа выкарыстоўвацца для захаваньня крыві, шпіку, тканін, бактэрый і кнуры[1].

  1. ^ R. Thomas Sanderson (February 01, 2019) Nitrogen Encyclopædia Britannica. Encyclopædia Britannica, inc. Праверана 22 жніўня 2020 г.
  • Изотопы: свойства, получение, применение / Под ред. В. Ю. Баранова. — Москва: ФИЗМАТЛИТ, 2005. — Т. 2. — С. 626. — ISBN 5-9221-0523-X

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Азотсховішча мультымэдыйных матэрыялаў