Поль Дырак
Поль Адрыен Морыс Дырак | |
Paul Adrien Maurice Dirac | |
![]() | |
Нарадзіўся |
8 жніўня 1902[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13]![]() |
---|---|
Памёр |
20 кастрычніка 1984[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][13] (82 гады)![]() |
Навуковая сфэра | тэарэтычная фізыка |
Месца працы |
Кэмбрыдзкі ўнівэрсытэт (1932-1969) Унівэрсытэт штату Флорыда (ад 1971) |
Альма-матэр |
Брыстольскі ўнівэрсытэт Кэмбрыдзкі ўнівэрсытэт |
Навуковая ступень | доктар філязофіі |
Навуковы кіраўнік | Ральф Фоўлер |
Вучні | Джон Палкінгорн |
Вядомы як |
раўнаньне Дырака грэбень Дырака дэльта-функцыя Дырака статыстыка Фэрмі-Дырака мора Дырака гіпотэза Дырака а вялікіх ліках фэрміон Дырака альгебра Дырака дужка Дырака сіла Абрахама-Лорэнтца-Дырака інтэграл Фэрмі-Дырака адмоўная імавернасьць раўнаньне Дырака-Колумба-Брэйта |
Узнагароды і прэміі | Нобэлеўская прэмія (1933) |
Поль Адрыен Мо́рыс Дыра́к (па-француску: Paul Adrien Maurice Dirac; нарадзіўся 8 жніўня 1902, Брысталь, Вялікабрытанія, памёр 20 кастрычніка 1984, Флорыда, ЗША) — брытанскі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за адкрыцьцё новых аспэктаў тэорыі атамаў і іх застасаваньне.
Жыцьцё і кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Поль Дырак нарадзіўся й рос у Бішапстане, раёне Брыстоля. Яго бацька, Чарльз Дырак, быў эмігрантам з Сант-Маўріса, Швэйцарыя. Яго маці была з Корновола, нарадзілася ў сям'і марака. У Поля быў старэйшы брат Фэлікс (па-француску: Félix), які скончыў жыцьцё самагубствам у 1925 годзе, а таксама была сястра Біятрыс (па-француску: Béatrice). Яго маладыя гады ў сям'і былі ня вельмі шчасьлівыя, ягоны бацька адрозьніваўся строгасьцю й аўтарытарнай натураю. Першую адукацыю атрымаў у Бішапскае пачатковай школе (па-ангельску: Bishop Road Primary School), потым працягнуў вучобу ў (па-ангельску: Merchant Venturers' Technical College) дзе ягоны бацька працаваў настаўнікам францускае мовы. Гэтая школа была пры Брыстольскім Унівэрсытэце, у якім вельмі паважнае значэньне прыдавалі навуковым дысцыплінам. У 1930 годзе абраны сябрам Лёнданскага каралеўскага таварыства[14].
Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адзін з творцаў квантавае мэханікі і квантавае электрадынамікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1933 разам з Эрвінам Шродынгерам), за вялізны ўклад у разьвіцьцё квантавае мэханікі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б Paul Adrien Maurice Dirac — 1834.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б P.A.M.Dirac Biography // біяграфія
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б GeneaStar
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б Турынская акадэмія навук — 1757.
- ^ Дзірак Поль Адрыен Марыс // БЭ. Т. 6. — Менск, 1998. с. 116
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Поль Дырак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Тэорыя электронаў і пазытронаў(анг.) — нобэлеўская лекцыя Поля Дырака, 12 сьнежня 1933 году
|