Перайсьці да зьместу

Фэрм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэрм


'

Выгляд

Агульная інфармацыя
Назва, сымбаль, атамны нумар Фэрм, Fm[1], 100
Група, пэрыяд, блёк , ,
Адносная атамная маса 4,3E−25 кг[2]
Канфігурацыя электронаў
Электронаў у абалонцы
Фізычныя ўласьцівасьці
Уласьцівасьці атама

Фэрм (па-лацінску: Fermium), Fm — радыёактыўны хімічны элемэнт з атамным нумарам 100; адносіцца да актынідаў. Гэта найцяжэйшы элемэнт, які можа ўтварыцца ў выніку нэўтроннага бамбаваньня больш лёгкіх элемэнтаў, і, такім чынам, апошні элемэнт, які можна атрымаць у макраскапічных колькасьцях. Чысты мэталічны фэрм пакуль ня быў знойдзены[3]. Вядома ў агульнай складанасьці існаваньне 20 ізатопаў, прычым 255Fm ёсьць самым устойлівым з пэрыядам паўраспаду ў 100,5 дзён.

Фэрм быў выяўлены ў аскепках ад першага выбуху вадароднай бомбы ў 1952 годзе і названы ў гонар Энрыка Фэрмі, аднаго зь піянэраў ядзернай фізыкі. Ягоны хімічны склад тыповы для актынідаў, зь перавагай ступені акісьленьня +3, але таксама даступнай ступеньню акісьленьня +2. Празь невялікую колькасьць атрыманага фэрма і адносна кароткага пэрыяду паўраспаду ўсіх ягоных ізатопаў, у цяперашні час ён не выкарыстоўваецца па-за межамі фундамэнтальных навуковых дасьледаваньняў.

  1. Wieser M. E., Coplen T. B., Wieser M. Atomic weights of the elements 2009 (IUPAC Technical Report) (анг.) // Pure and Applied ChemistryIUPAC, 2010. — Vol. 83, Iss. 2. — P. 359–396. — ISSN 0033-4545; 1365-3075; 0074-3925doi:10.1351/PAC-REP-10-09-14
  2. FERMIUM (анг.)
  3.  Silva, Robert J. The Chemistry of the Actinide and Transactinide Elements. — Dordrecht: Springer. — Т. 3. — С. 1621–1651. — ISBN 978-1-4020-3555-5