Дэйвід Грос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дэйвід Грос
David Jonathan Gross
David Gross at construction works of the KITP.jpg
Род дзейнасьці фізыка
Дата нараджэньня 19 лютага 1941 (77 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг ЗША Вашынгтон, ЗША
Бацька Бэртрам Грос
Узнагароды

Дэ́йвід Джо́натан Грос (па-ангельску: David Jonathan Gross; нарадзіўся 19 лютага 1941, Вашынгтон) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы ў 2004 г. «за адкрыцьцё асымптатычнае свабоды ў тэорыі моцных узаемадзеяньняў» (разам з Ф. Вільчакам і Д. Політцэрам).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэйвід Джонатан Грос нарадзіўся ў Вашынгтоне, акруга Калюмбія 19 лютага 1941 году[1] (некаторыя крыніцы памылкова пазначаюць дату нараджэньня 10 лютага[2]). Грос скончыў Габрэйскі Унівэрсытэт Іерусаліма ў Ізраілю, дзе ў 1962 годзе атрымаў ступень магістра. Ступень доктара філязофіі па спэцыяльнасьці фізыка атрымаў у 1966 годзе ў Каліфарнійскім ўнівэрсытэце ў Бэркліі. Да 1997 года працаваў ў Гарвардзкім унівэрсытэце навуковым супрацоўнікам і выкладаў у Прынстане. У дадзены момант узначальвае Інстытут тэарэтычнае фізыцы імя Кавлі Каліфарнійскага Ўнівэрсытэта Санта-Барбары.

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ The International Who's who. — 76th edition. — London and New York: Routledge, 2012. — С. 824. — ISBN 978-1-85743-637-2
  2. ^ Лауреаты Нобелевской премии по физике: Биографии, лекции, выступления: в 3 т. — СПб.: Наука, 2013. — Т. 3, кн. 2. - 1998-2008. — С. 483. — ISBN 978-5-02-038178-0

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Дэйвід Гроссховішча мультымэдыйных матэрыялаў