Іліной

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ілінойс
Сьцяг Ілінойсу Герб Ілінойсу
Сьцяг Ілінойсу Герб Ілінойсу
Штат Ілінойс на мапе ЗША
Мянушка «Зямля Лінкольна»
Сталіца Спрынгфілд
Найбуйнейшы горад Чыкага
Плошча
25-я па ЗША
- агулам 149 998 км²
- % вады 4
- шырата 36°58' пн. ш. па 42°30' пн. ш.
- даўгата 87°30' з. д. па 91°30' з. д.
Вышыня
- сярэдняя 182 м
Насельніцтва
5-е па ЗША
- агулам (2000) 12,419 млн
- шчыльнасьць 86,27/км²
Дата заснаваньня 3 сьнежня 1818 (21-ы)
Губэрнатар Брус Ронэр
Часавы пас Цэнтральны час: UTC-6/-5
Афіцыйная старонка

Ілінойс, Іліной (па-ангельску: Illinois) — штат на Сярэднім Захадзе ЗША, кіроўны ў групе Поўнача-Усходняга Цэнтра. Плошча — 150 тыс. км². Насельніцтва — 12,4 млн чалавек (2000) (пяты па колькасьці жыхароў штат). Сталіца — горад Спрынгфілд, найбуйнейшы горад — Чыкага; іншыя буйныя гарады: Рокфард, Пэорыя, Арора, Нэйпэрвіль, Дэкэйтэр.

Афіцыйная мянушка — «Зямля Лінкольна» (Land of Lincoln), а таксама «Штат у прэрыі» (Prarie State). Афіцыйны дэвіз State sovereignty, national union («Незалежнасьць штата, нацыянальны саюз»).

Геаграфія і клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штат разьмешчаны на Цэнтральных раўнінах, і 60% яго тэрыторыі займаюць прэрыі, астатняя частка занятая ўзгоркамі. На поўначы мяжуе са штатам Вісконсін, з паўночнага ўсходу абмежаваны возерам Мічыган, мяжуе са штатам Індыяна на ўсходзе і паўднёвым усходзе, з Кентакі — на поўдні, c Аявай на захадзе. Паўднёвая мяжа праходзіць па рацэ Агаё, заходняя і паўднёва-заходняя — па рацэ Місысыпі.

У штаце больш 500 рэк (найбуйнейшая — Ілінойс) і 950 азёраў.

Умераны кантынэнтальны клімат.

Штат багаты карыснымі выкапнямі, сярод якіх — вугаль, нафта, прыродны газ, цынк, пяшчанік.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прамысловасьць з асноўным цэнтрам у раёне Чыкага ўжо з пачатку XX стагодзьдзя дазваляе штату займаць адно зь першых месцаў па індустрыяльным разьвіцьці ў краіне; сярод галінаў, што цяпер лідыруюць — перапрацоўка нафты, машынабудаваньне (Caterpillar), харчовая прамысловасьць, вытворчасьць электраабсталяваньня, хімічная прамысловасьць.

Гістарычна найважнейшую ролю выконвала апрацоўчая прамысловасьць — перапрацоўка мяса, дрэваапрацоўка, харчовая.

Разьвітыя буйныя фэрмэрскія гаспадаркі (кукуруза, соя, пшаніца, жывёлагадоўля, сьвінагадоўля); з канца XIX стагодзьдзя штат зьяўляецца зачынальнікам шматлікіх новаўвядзеньняў у сельскай гаспадарцы.

Ва ўнутраных вадаёмах разьвітае рыбалоўства (карп і іншыя).

Прыкметнае месца ў эканоміцы займаюць турызм і сфэра абслугоўваньня.

Ілінойс — кіроўны шматгаліновы транспартны цэнтар краіны.

Палітыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Штат заўсёды аказваў вялікі ўплыў на палітычнае жыцьцё ЗША ў цэлым. Калі ў XIX стагодзьдзі тут пераважаў уплыў рэспубліканцаў, то ў XX стагодзьдзі важную ролю ў палітыцы гуляюць абедзьве палітычныя партыі.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]