Чандрасэкара Вэнката Раман
Чандрасэкара Вэнката Раман | |
там. சந்திரசேகர வெங்கடராமன் | |
Дата нараджэньня | 7 лістапада 1888[1][2][3][4][5][6][7][8] |
---|---|
Месца нараджэньня | Тыручырапаллі, Тамілнад, Брытанская Індыя |
Дата сьмерці | 21 лістапада 1970[1][2][3][5][6][7][8] (82 гады) |
Месца сьмерці | Бангалор, Індыя |
Грамадзянства | Брытанская Індыя Брытанская Індыя |
Месца вучобы | Прэзыдэнцкі коледж у Мадрасе |
Занятак | фізык, прафэсар унівэрсытэту і крышталограф |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Інстытут фізыкі ў Бангалоры (1933—1948) Інстытут Рамана ў Хебале (1948—1970) |
Вядомы як | адкрывальнік камбінацыйнага расьсейваньня сьвятла на вадкасьцях |
Узнагароды | Нобэлеўская прэмія (1930) |
Подпіс | ![]() |
Чандрасэкара Вэнката Ра́ман (па-тамільску: சந்திரசேகர வெங்கடராமன்; 7 лістапада 1888, Тыручырапальлі, Брытанская Індыя — 21 лістапада 1970, Бангалор, Індыя) — індыйскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі 1930 за працы па рассеяньні сьвятла і за адкрыцьцё эфэкту, названага ў яго гонар.
Жыцьцё і кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1906 годзе скончыў Прэзыдэнцкі коледж у Мадрасе. Ад 1917 г. прафэсар Калькацкага ўнівэрсытэту. У 1933 годзе стаў дырэктарам Інстытуту навукі ў Бангалоры. Сябра Індыйскай АН ад 1934 г. У 1947 г. абраны замежным сябрам АН СССР. Ад 1948 г. сумяшчаў працу з пасадай прэзыдэнта Індыйскай АН. У 1957 годзе атрымаў міжнародную Ленінскую прэмію[9].
Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Навуковыя працы па оптыцы, малекулярнай фізыцы, фізыцы крышталёў, акустыцы. У 1928 годзе разам з К. С. Крышнанам адкрыў камбінацыйнае расьсеяньне сьвятла на вадкасьцях (эфэкт Рамана).
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ Encyclopædia Universalis — Encyclopædia Britannica.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ Раман Чандрасекхара Венката // БЭ. Т. 13. — Менск, 2001 с. 290
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|