Макс Плянк
Макс Карл Эрнст Лю́двіг Плянк (па-нямецку: Max Karl Ernst Ludwig Planck; 23 красавіка 1858, Кіль — 4 кастрычніка 1947, Гётынген) — нямецкі фізык, заснавальнік квантавай тэорыі, прадвызначыў асноўны кірунак разьвіцьця фізыкі з пачатку XX стагодзьдзя. Ляўрэат Нобэлеўскай прэміі ў галіны фізыкі ў 1918 годзе[9].
Плянк зрабіў значны ўнёсак у тэарэтычную фізыку, але ягоная слава як фізыка абапіраецца ў першую чаргу на ролю стваральніка квантавае тэорыі[10], якая зрабіла рэвалюцыю ў чалавечым разуменьні атамных і субатамных працэсаў. У 1948 годзе нямецкая навуковая ўстанова Таварыства кайзэра Вільгэльма, прэзыдэнтам якой Макс Плянк быў двойчы, была перайменавана ў гонар навукоўца, і стала называцца Таварыства Макса Плянка. Цяпер у гэтае таварыства уваходзяць 83 установы, якія прадстаўляюць шырокі спэктар навуковых кірункаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і юрыстаў і навукоўцаў. Бацька Макса Плянка быў прафэсарам права ва ўнівэрсытэце[11]. Ягоны прадзед і дзядуля па бацьку былі выкладчыкамі тэалёгіі ў Гётынгене, аркамя таго адзін зь дзядзькаў Макса Плянка працаваў судзьдзем[12].
Ён быў шостым дзіцём у сям’і, два ягоныя браты і сёстры былі ад першага шлюбу бацькі. Вайна была распаўсюджанай зьявай у першыя гады жыцьця Плянка, і сярод ягоных самых раньніх успамінаў быў марш прускіх і аўстрыйскіх войскаў у Кіль падчас Другой вайны за Шлезьвіг 1864 году[12]. У 1867 годзе сям’я пераехала ў Мюнхэн, дзе Плянк паступіў у Максымільянаву гімназію. Там ён трапіў пад апеку Гэрмана Мюлера, матэматыка, які захапляў моладзь навукай, выкладаючы астраномію, мэханіку, а таксама матэматыку. Менавіта ад Мюлера Плянк засвоіў прынцып захаваньня энэргіі. Плянк таксама меў талент у музыцы. Ён браў урокі сьпеваў, займаўся фартэпіяна, выступаў на аргане і віялянчэлі, складаў песьні і опэры. Аднак замест музыкі ён вырашыў вывучаць фізыку.
Мюнхэнскі прафэсар фізыкі Філіп фон Жалі параіў Плянку адмовіцца ад паглыбленьня ў фізыку, бо лічыў, што амаль усё ўжо было выяўлена ў гэтае галіне навукі[13]. Аднак, Плянк лічыў, што не жадае вынаходзіць новыя рэчы, але толькі зразумець фундамэнтальныя рэчы і асновы галіны, і таму пачаў навучаньне ў 1874 годзе ў Мюнхэнскім унівэрсытэце. Пад наглядам Жалі, Плянк праводзіў экспэрымэнты, якія сталіся адзінымі практычнымі практыкаваньнямі за часам усёў навуковай кар’еры Плянка, вывучаючы дыфузію вадароду праз нагрэтую плятыну, але хутка адышоў да тэарэтычнай фізыцы.
У 1877 годзе ён паступіў ва ўнівэрсытэт імя Фрыдрыха Вільгэльма ў Бэрліне, дзе год навучаўся ў фізыкаў Гэрмана фон Гэльмгольца і Густава Кірхгофа, а таксама матэматыка Карла Ваерштраса. Плянк згадваў, што Гэльмгольц ніколі ня быў цалкам падрыхтаваны да лекцыяў, гаварыў павольна, бясконца пралічваўся пры вылічэньнях і вымушаў сваіх слухачоў сумаваць, у той час як Кірхгоф выступаў з старанна падрыхтаванымі лекцыямі, якія былі сухімі і аднастайнымі. Неўзабаве ён зблізіўся з Гэльмгольцам. Падчас навучаньня ў Бэрліне, Плянк распачаў самастойнае вывучэньне працаў Рудольфа Кляўзыюса, што прымусіла яго выбраць тэрмадынаміку сваім асноўным напрамкам. У кастрычніку 1878 году Плянк здаў кваліфікацыйныя іспыты, а ў лютым 1879 году абараніў дысэртацыю аб другім законе тэрмадынамікі. Ён нядоўга выкладаў матэматыку і фізыку ў сваёй былой школе ў Мюнхэне.
Да 1880 году Плянк атрымаў дзьве самыя высокія навуковыя ступені Эўропы. Найперш, ён атрымаў ступень доктару пасьля таго, як ён скончыў сваю працу над падрабязным вывучэньнем і тэорыяй тэрмадынамікі[12]. Затым ён прадставіў дысэртацыю пад назвай «Станы раўнавагі ізатропных целаў пры розных тэмпэратурах» (ням. Gleichgewichtszustände isotroper Körper in verschiedenen Temperaturen), што прынесла яму габілітацыю.
З абаронай дысэртацыі і пасьля габілітацыі Плянк стаў неаплатным «прыватным дацэнтам» (ням. Privatdozent), што ёьсьц нямецкім акадэмічным рангам супастаўным з дацэнтам. Ён заставаўся ў Мюнхэне, чакаючы, пакуль яму прапануюць займаць акадэмічную пасаду. Не зважаючы на тое, што спачатку ён быў ігнараваны акадэмічнай супольнасьцю, навуковец працягваў сваю працу ў галіне тэорыі цяпла і выяўляў адзін за адным той жа тэрмадынамічны фармалізм, што і шатляндзкі фізык Джазая Гібс, не разумеючы гэтага. Ідэі Кляўзыюса пра энтрапію займалі цэнтральную ролю ў ягонай навуковай дзейнасьці.
У красавіку 1885 году Кільскі ўнівэрсытэт прызначыў Плянка дацэнтам па тэарэтычнай фізыцы. Надалей ён працаваў над энтрапіяй, асабліва ў сфэры фізычнае хіміі. У 1897 годзе Маск Плянк апублікаваў «Трактат па тэрмадынаміцы»[14]. Навуковец прапанаваў тэрмадынамічную аснову для тэорыі электралітычнай дысацыяцыі Свантэ Арэніюса.
Выкладаў у Кіле і Бэрліне. З 1930 па 1937 год узначальваў Таварыства кайзэра Вільгэльма (з 1948 году — Таварыства Макса Плянка). Увёў уяўленьне пра квантавую прыроду выпраменьваньня. У 1918 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію ў галіне фізыкі за ўклад у разьвіцьцё квантавай фізыкі. У 1929 годзе разам з Айнштайнам першым атрымаў Мэдаль Макса Плянка — найвышэйшую ўзнагароду Нямецкага навуковага таварыства. Ягоным іменем названая сталая Плянка () — каэфіцыент прапарцыянальнасьці паміж энэргіяй сьвятла і ягонай частатой.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Planck, Max Энтрапія і тэмпэратура выпрамяненьня цяпла = Entropy and Temperature of Radiant Heat // Annalen der Physik. — 1900. — Vol. 1. — № 4. — С. 719-37.
- Planck, Max Пра закон распаўсюджаньня энэргіі са звычайным спэктрам = On the Law of Distribution of Energy in the Normal Spectrum // Annalen der Physik. — 1901. — Vol. 4. — С. 553 ff.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ^ а б Stuewer R. H. Max Planck // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Max Planck // Babelio (фр.) — 2007.
- ^ а б в www.accademiadellescienze.it (італ.)
- ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
- ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ www.pas.va (анг.)
- ^ NNDB (анг.) — 2002.
- ^ «The Nobel Prize in Physics 1918». Nobel Prize.
- ^ Fraenkel, Abraham (2016). «Recollections of a Jewish Mathematician in Germany». Basel. Birkhäuser. — С. 96. — ISBN 9783319308456.
- ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 102.
- ^ а б в Weir, Jane (2009). «Max Planck: Revolutionary Physicist». Capstone. — ISBN 9780756540739.
- ^ Lightman, Alan P. (2005). «The discoveries: great breakthroughs in twentieth-century science, including the original papers». Toronto. Alfred A. Knopf Canada. — С. 8. — ISBN 0-676-97789-8.
- ^ Planck, Max (1897). «Vorlesungen über Thermodynamik». Leipzig: Verlag Von Veit & Company.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Біяграфія — nobel-winners.com (анг.)
|
- Нарадзіліся 23 красавіка
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Нарадзіліся ў Кілі
- Памерлі 4 кастрычніка
- Памерлі ў 1947 годзе
- Памерлі ў Гётынгене
- Пахаваныя ў Нямеччыне
- Выпускнікі Мюнхэнскага ўнівэрсытэту
- Выпускнікі Бэрлінскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Бэрлінскага ўнівэрсытэту
- Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна за дасягненьні ў навуцы і мастацтве
- Ляўрэаты Нобэлеўскай прэміі ў галіне фізыкі
- Узнагароджаныя мэдалём імя Макса Плянка
- Узнагароджаныя мэдалём Коплі
- Ганаровыя дактары Кембрыдзкага ўнівэрсытэту
- Замежныя сябры Лёнданскага каралеўскага таварыства
- Макс Плянк