Віктар Франц Гэс
Віктар Франц Гэс | |
| па-нямецку: Victor Franz Hess | |
![]() | |
| Дата нараджэньня | 24 чэрвеня 1883[1][2][3][…] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | замак Вальдштайн, Аўстра-Вугоршчына |
| Дата сьмерці | 17 сьнежня 1964[4][1][2][…] (81 год) |
| Месца сьмерці | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | фізык, дасьледнік, прафэсар унівэрсытэту, хімік |
| Навуковая сфэра | фізыка |
| Месца працы | |
| Вядомы як | аўтар экспэрымэнта па пошуку касьмічнага выпраменьваньня |
| Сябра ў | Папская акадэмія навук[d][5], Аўстрыйская акадэмія навук[d] і Амэрыканскае фізычнае таварыства[d][6] |
| Узнагароды | |
Віктар Франц Гэс (па-нямецку: Victor Franz Hess; 24 чэрвеня 1883, замак Вальдштайн, Аўстра-Вугоршчына — 17 сьнежня 1964, Нью-Ёрк, ЗША) — аўстрыйскі фізык-экспэрымэнтатар, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1936 разам з Карлам Давідам Андэрсанам), за За адкрыцьцё касьмічнага выпраменьваньня.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў сям’і каралеўскага лясьніка Вінцэнца Гэса (па-нямецку: Vinzenz Heß, памёр у 1917 годзе ва ўзросьце 74 гадоў)[7]. Вучыўся ў Грацкім ўнівэрсытэце, скончыў яго ў 1906 годзе, артымаў ступень доктара філязофіі[8]. Ад 1910 да 1920 году выкладаў ды займаўся дасьледаваньнямі ва Венскім ўнівэрсытэце. Ад 1920 да 1931 працаваў у Грацкім ўнівэрсытэце[8]. Ад 1925 году прафэсар. У 1938 годзе зьехаў у ЗША, каб пазьбегнуць перасьледу з боку нацыстаў. Ад 1938 да 1956 г. прафэсар Фордгэмскага ўнівэрсытэту (ЗША)[9].
Навуковыя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Ад 1911 году да 1913 году дасьледаваў існаваньне касьмічных прамянёў — плыняў пратонаў, якія ўтвараюцца па-за межамі Зямлі і могуць дасягаць яе паверхні. Ён лётаў на паветраным шары на вышыні да 5 км, правяраючы хуткасьць разраду электраскопу. Паводле папярэдніх уяўленьняў, хуткасьць разраду электраскопу павінная была памяншацца пры аддаленьні ад паверхні Зямлі, але яна павялічвалася. Пэўны час навукоўцы не маглі растлумачыць гэтую зьяву.
Кнігі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Victor F. Hess The Electrical Conductivity of the Atmosphere and Its Causes. — Constable & Company, 1928.
Асноўныя навуковыя артыкулы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Hess, Viktor F Über Beobachtungen der durchdringenden Strahlung bei sieben Freiballonfahrten // Z. Phys. — 1912. — № 13. — С. 1084.
- Hess, Victor F., and A. Demmelmair. World-wide effect in cosmic ray intensity, as observed during a recent magnetic storm // Nature. — 1937. — № 140. — С. 316.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Victor Francis Hess // Encyclopædia Britannica (анг.)
- 1 2 Victor Franz (Francis) Hess // Brockhaus Enzyklopädie (ням.) — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ Viktor Franz Hess // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- 1 2 Гесс Виктор Франц // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ↑ www.pas.va (анг.)
- ↑ NNDB (анг.) — 2002.
- ↑ Angelo, Joseph A Ядзерная тэхналёгія = Nuclear Technology. — Greenwood Press, 2004. — С. 121–124. — ISBN 1-57356-336-6
- 1 2 Victor Francis Hess (анг.). Encyclopedia Britannica.
- ↑ Гес Віктар Франц // БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. с. 204
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Віктар Франц Гэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Франц Гэс — Біяграфія й нобэлеўская лекцыя на старонцы Нобэлеўскага камітэту (анг.)
| ||||||||
| Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
