Вольфганг Паўлі
Вольфганг Эрнст Фрыдрых Паўлі | |
па-нямецку: Wolfgang Ernst Pauli | |
![]() | |
Нарадзіўся |
25 красавіка 1900[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10] Вена, Аўстра-Вугоршчына[11] |
---|---|
Памёр |
15 сьнежня 1958[11][2][3][4][5][6][7][8][9][10] (58 гадоў) Цюрых, Швайцарыя[11] |
Навуковая сфэра | фізыка |
Месца працы | Вышэйшая тэхнічная школа (Цюрых) |
Альма-матэр | Мюнхэнскі ўнівэрсытэт |
Навуковы кіраўнік | Арнольд Зомэрфэльд |
Вучні | Markus Fierz[d], Sigurd Zienau[d], Hans Frauenfelder[d], Amos de-Shalit[d][12], Jean-Pierre Blaser[d][12] і Max Robert Schafroth[d][12] |
Вядомы як |
прадказальнік існаваньня нэўтрына аўтар прынцыпу выключэньня (забароны) |
Узнагароды і прэміі | Нобэлеўская прэмія па фізыцы (1945 год) |
Во́льфґанґ Эрнст Фрыдрых Па́улі (па-нямецку: Wolfgang Pauli; 25 красавіка 1900, Вена — 15 сьнежня 1958, Цюрых) — фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1945 году. Зрабіў вялізарны ўнёсак у разьвіцьцё квантвае мэханікі, квантавай электрадынамікі, фізыцы магнетызму, тэорыі адноснасьці ды агульнай тэорыі поля, фізыцы элемэнтарных часьцінак. Прадказаў існаваньне нэўтрына, сфармуляваў прынцып выключэньня (забароны).
Жыцьцё і кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вольфганг Паўлі нарадзіўся ў сям’і вядомага прафэсара хіміі. З маленства праявіў выключныя матэматычныя здольнасьці. Ва ўзросьце васемнаццаці гадоў скончыў гімназію ў Вене. Адразу напісаў артыкул, прысьвечаны энэргіі гравітацыйнага поля, які потым быў надрукаваны ў часопісе «Physicalische Zeitschrift». Паступіў у Мюнхэнскі ўнівэрсытэт, дзе ягоным навуковым кіраўніком стаў Арнольд Зомэрфэльд. Паўлі атрымаў ступень доктара ў 1921 годзе[13]. У 1921 годзе працаваў асыстэнтам у Гётынгене (ў М. Борна). У 1922 годзе працаваў у Капэнгагене (ў Нільса Бора). Ад 1923 да 1928 году выкладаў ва ўнівэрсытэце Гамбургу. У 1924 годзе выявіў прынцып забароны, які зараз завецца прынцыпам Паўлі. Ад 1928 году займаў катэдру тэарэтычнай фізыкі Вышэйшай тэхнічнай школы ў Цюрыху. Падчас Другой сусьветнай вайны працаваў у Інстытуце вышэйшых дасьледаваньняў (Прынстан, ЗША). У 1945 годзе атрымаў Нобэлеўскую прэмію за ўнёсак у разьвіцьцё квантавай тэорыі. Пасьля заканчэньня вайны вярнуўся ў Цюрых, дзе працаваў да сьмерці. Памёр 15 сьнежня 1958 году ад раку падстраўнікавай залозы.
Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зрабіў значны ўнёсак у фізыку элемэнтарных часьцінак. У 1931 годзе выказаў гіпотэзу існаваньня нэўтрына - безмасавай часьціцы, якая забясьпечвала закон захаваньня энэргіі пры бэта-распадзе. У 1950-я сфармуляваў CPT-тэарэму.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Бэрлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118592122 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016.
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ а б KNAW Past Members
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б в г д Рожанский И. Д. Паули Вольфганг // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б в Mathematics Genealogy Project — 1997.
- ^ Лауреаты Нобелевской премии по физике: Биографии, лекции, выступления. — СПб.: Наука, 2005. — Т. 1. 1901-1950. — С. 613. — ISBN 5-02-025018-X
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Голин Г. М. Паули = Паўлі // Клясыкі фізычнай навукі = Классики физической науки. — Мн.: Выш. школа., 1981. — С. 133-136. — 190 с.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вольфганг Паўлі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |