Вэрнэр Карл Гайзэнбэрг
Вэ́рнэр Карл Га́йзэнбэрг (па-нямецку: Werner Karl Heisenberg; 5 сьнежня 1901, Вюрцбург, Нямеччына — 1 лютага 1976, Мюнхэн, Нямеччына) — нямецкі фізык-тэарэтык, ляўрэат Нобэлеўскае прэміі (1932), за фундамэнтальны ўнёсак у стварэньне квантавае мэханікі.
Жыцьцё й кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачатак кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гайзэнбэрг нарадзіўся ў Вюрцбургу, (Нямеччына) у сям’і настаўніка клясычнае літаратуры Каспара Эрнеста Аўгуста Гайзэнбэрга (па-нямецку: Kaspar Ernst August Heisenberg) й яго жонкі Ані Фуклейн (па-нямецку: Annie Wecklein).
Ён вывучаў матэматыку й фізыку з 1920 па 1923 гадах у Мюнхэнскім (па-нямецку: Ludwig-Maximilians-Universität München) і Гётынгенскім унівэрсытэтах (па-нямецку: Georg-August-Universität Göttingen). У Мюнхэне ягонымі навуковымі кіраўнікамі былі Арнольд Зомэрфэльд і Вільгельм Він, у Гётынгене — Макс Борн і Джэймз Франк, матэматыку ён вывучаў з дапамогай Дэвіда Гілбэрта. Дактарат скончыў у 1923 годзе пад кіраўніцтвам Арнольда Зомэрфэльда. Хабілітацыю зрабіў у 1924 годзе ў Гётынгене пад кіраўніцтвам Макса Борна.
Гётынген, Капэнгаген і Ляйпцыг[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З 1924 па 1927 гады Гайзенбэрг быў прыватдацэнтам у Гётынгене. Пачынаючы з 17 верасьня 1924 году па 1 траўня 1925 году пры падтрымцы таварыства «Міжнародны адукацыйны фонд Ракфэлера» (па-ангельску: International Education Board Rockefeller Foundation) праводзіў сумесныя дасьледаваньні разам з Нільсам Борам, дырэктарам Інстытуту Тэарэтычнай фізыкі унівэрсытэту ў Капэнгагене. Гайзэнберг пасьля вярнуўся ў Гётынген разам з Максам Борнам і Паскалем Ёрданам, каб прадоўжыць разбудоўваць сваю тэорыю матрычнай мэханікі, аднаго з сфармуляваньняў кантавай мэханіка. З 1 траўня 1926 года пачаў чытаць лекцыі, як асыстэнт Бора на ўнівэрсытэце Капэнгагене. Менавіта там у 1927 годзе Гайзенбэрг адкрыў свой прынцып нявызначанасьці. 23 лютага Гайзэнбэрг напісаў ліст свайму сябру Вольфгангу Паўлі, зь якім быў знаёмы па вучобе ў LMU, дзе апісаў гэты новы прынцып.
У 1927 годзе Гайзенбэрг атрымаў пасаду звычайнага прафэсара (па-нямецку: ordentlicher Professor) па тэарэтычнай фізыцы й ўзначаліў факультэт фізыкі Унівэрсытэту ў Ляйпцыгу. Лекцыя, прысьвечаная яго інаўгурацыі, адбылася 1 лютага 1928 году. Адна з першых прац, апублікаваных у ляйпцыскі пэрыяд жыцьця, была прысьвечана вытлумачэньню фэрамагнэтызму праз прынцып выключэньня, адкрыты Вольфгангам Паўлі.
Матрычная мэханіка й Нобэлеўская прэмія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фундамэнтальны артыкул Гайзенбэрга, прысьвечаны квантавай мэханіцы[17], азадачыў фізыкаў ды гісторыкаў.
Рух нямецкіх фізыкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Другая Сусьветная вайна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1941 годзе ён быў прызначаны дырэктарам Інстытуту фізыкі кайзэра Вільгельма ў Бэрліне і кіраваў нямецкім праектам па стварэньні атамнай зброі[18].
Уранавы клюб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Апэрацыя Алсас і апэрацыя Эпсэлён[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пасьля 1945 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Памёр 1 лютага 1976 у сваім дому ў Мюнхэне ад раку нырак.
Унёсак у навуку[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Адзін са стваральнікаў квантавае мэханікі. Ляўрэат Нобэлеўскае прэміі па фізыцы (1932, за вялізны ўнёсак у разьвіцьцё квантавае мэханікі.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б MacTutor History of Mathematics archive
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Nationalencyklopedin — 1999.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б KNAW Past Members
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б Анталягічны праект філязофіі Індыяны
- ^ а б Babelio — 2007.
- ^ а б Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
- ^ а б в г д е ё ж з Kindred Britain
- ^ W. Heisenberg, Über quantentheoretishe Umdeutung kinematisher und mechanischer Beziehungen, Zeitschrift für Physik, 33, 879—893, 1925 (артыманы 29 ліпеня 1925)]
- ^ Голин Г. М. Клясыкі фізычнай навукі: Кароткія творчыя партрэты = Классики физической науки: Краткие творческие портреты. — Мн.: Выш. школа, 1981. — С. 123.
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вэрнэр Карл Гайзэнбэрг — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Развой квантавае мэханікі(анг.) — нобэлеўская лекцыя Вэрнэра Гайзэнбэрга, 11 сьнежня 1933 году
|