Перайсьці да зьместу

Эдўард Мілз Пэрсэл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдўард Мілз Пэрсэл
па-ангельску: Edward Mills Purcell
Дата нараджэньня 30 жніўня 1912(1912-08-30)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня Тэйларвіл, ЗША
Дата сьмерці 7 сакавіка 1997(1997-03-07)[1][2][3][…] (84 гады)
Месца сьмерці
Месца вучобы Унівэрсытэт Пэрд'ю
Занятак фізык, ядзерны фізык, прафэсар унівэрсытэту
Навуковая сфэра фізыка
Месца працы Гарвардзкі ўнівэрсытэт (1938-1940, 1946-1980)
Масачусэцкі тэхналягічны інстытут (1941-1945)
Вядомы як дасьледчык ядзернага магнітнага рэзанансу
Сябра ў Лёнданскае каралеўскае таварыства, Нацыянальная акадэмія навук ЗША, Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d], Амэрыканскае філязофскае таварыства[d][5] і Амерыканскае фізічнае таварыства[d][5]
Навуковы кіраўнік Кенэт Бэйнбрыдж[d] і Henry DeWolf Smyth[d][6]
Узнагароды Нобэлеўская прэмія ў галіне фізыкі (1952)

Эдўард Мілз Пэрсэл (па-ангельску: Edward Mills Purcell; 30 жніўня 1912, Тэйларвіл, Ілінойс, ЗША — 7 сакавіка 1997, Кембрыдж, Масачусэтс, ЗША) — амэрыканскі фізык, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па фізыцы (1952) (сумесна з Фэліксам Блёхам) «за разьвіцьцё новых мэтадаў для дакладных ядзерных магнітных вымярэньняў і зьвязаныя з гэтым адкрыцьці».

Пэрсэл нарадзіўся ў г. Тэйларвіл, штат Ілінойс, ЗША, у сям’і Эдўарда А. Парсэла і Мэры Элізабэт (дзявочае прозьвішча Мілз) Парсэл. Пачатковую і сярэднюю адукацыю атрымаў у дзяржаўных школах Тэйларвіла і Маттуна. У 1929 г. паступіў ва Ўніаэрсытэт Пэрд’ю ў г. Лафает (штат Індыяна). Атрымаў ступень бакаляўра па электрычнай інжынэрнай справе ва ўнівэрсытэце Пэрд’ю ў 1933 годзе. Ступені магістра і доктара па фізыцы ён атрымаў у Гарвардзкім унівэрсытэце ў 1936 і 1938 гг. адпаведна. Працаваў у Гарвардзе на пасадзе інструктара да 1940 году. Падчас Другой Сусьветнай вайны далучыўся да Лябараторыі выпрамяненьня Масачусэцкага Інстытуту Тэхналёгіі, якая займалася распрацоўкай мікрахвалевага радара. Там ён кіраваў групу фундамэнтальных дасьледаваньняў ад 1941 да 1945 году. У гэтай групе выпрацоўваліся новыя спосабы атрыманьня і рэгістрацыі мікрахваляў (высокачастотнага электрамагнітнага выпрамяненьня). У 1946 г. Парсэл вярнуўся працаваць у Гарвард. У 1949 годзе ён стаў правадзейным прафэсарам (па-ангельску: full professor)[7].

Адкрывальнік эфэкту Сьміта-Парсэла.

  1. ^ а б E.M. Purcell // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Edward Mills Purcell // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б Edward Mills Purcell // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  4. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #140990437 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ а б NNDB (анг.) — 2002.
  6. ^ Матэматычная генеалогія (анг.) — 1997.
  7. ^ Nobel Prize Winners / Editor: Tyler Wasson. — New York: The H. W. Wilson Company, 1987. — P. 841. — ISBN 0-8242-0756-4