Паловіца
Паловіца | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Кролікі |
Вусьце | Галбіца |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 38 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,3 м³/с |
Плошча басэйну | 211 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,9 ‰ |
Пало́віца — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Галбіцы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 38 км. Плошча вадазбору 211 км². Выдатак вады ў вусьці 1,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9‰.
Асноўны прыток — рака бяз назвы каля вёскі Чашуны.
Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 0,9 км на паўднёвы захад ад вёскі Кролікі, вусьце на поўдзень ад вёскі Рымкі. Цячэ паўднёва-заходняй часткай Полацкай нізіны.
Даліна ў высокай плыні на працягу 10—12 км слабавыразная, ніжэй трапэцападобная (шырыня 0,5—0,7 км). Абалона пераважна двухбаковая, у нізоўі чаргуецца па берагах (шырыня 60—100 м). Рэчышча ў вярхоўі на працягу 3 км звычайна ў межань перасыхае. Рэчышча на працягу 29,2 км угару ад вусьця і 4,5 км у высокай і сярэдняй плыні каналізаванае.
Каля вёскі Кунды ад ракі адыходзіць канал, якім частка сьцёку перакідваецца ў раку Лучайка[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 282—283
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 282—283