Перайсьці да зьместу

Павал Дубашынскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Павал Дубашынскі
Род дзейнасьці актор, тэатральны дзяяч
Дата нараджэньня 14 сакавіка 1931(1931-03-14)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 2 красавіка 2000(2000-04-02) (69 гадоў)
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[d]
Узнагароды
народны артыст Беларускай ССР

Па́вал Пілі́павіч Дубашы́нскі (14 сакавіка 1931, Гарбуны, Шаркоўшчынскі раён, Віцебская вобласьць — 2 красавіка 2000) — беларускі актор. Народны артыст Беларусі (1989).

Пасьля заканчэньня Беларускага тэатральна-мастацкага інстытуту (1955, пэдагог Любоў Мазалеўская) працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1967 г. у тэатры імя Янкі Купалы.

Сярод найлепшых роляў: Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Прысыпкін («Клоп» У. Маякоўскага) і іншыя. Дакладнасьць малюнку, выразная плястыка, выкарыстаньне гратэску, эксцэнтрыкі ўласьцівы камэдыйным ролям, створаным артыстам у тэатры імя Янкі Купалы. Значнага посьпеху дасягнуў у нацыянальным рэпэртуары: Пракоп («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага) і іншыя.

  • Дубашинский Павел Филиппович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 7 т. Т. 3: Герасименко — Картель / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2006. — 896 с : ил. — ISBN 985-11-0341-1. — ISBN 985-11-0382-9 (Т. 3). — С. 454.
  • Дубашынскі Павел Піліпавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Шаркаўшчынскага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2004. — 509 с. ISBN 985-6302-63-3. — С. 436.