Бярэжа (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Бярэжа
Выток возера Бярэжа
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 161 км²
Нахіл воднай паверхні 1,7 ‰

Бярэ́жа — рака ў Мёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 161 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7‰.

Пачынаецца з возера Бярэжа, упадае ў Дзісну за 2 км вышэй за вёску Германавічы. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 7,8 км ад вытоку да вёскі Белы Двор. На рацэ плаціны і сажалкі: каля вёсак Наўгароды (плошчай 1,4 га) і Белеўцы (плошчай 9,1 га)[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 82

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 82