Абмеркаваньне:Шаркоўшчынскі раён

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Шаркаўшчынскі раён або Шаркоўшчынскі раён? --Ліцьвін 00:00, 11 лістапада 2008 (UTC)

Паводле слоўніка НН: «Шаркоўшчына» і «шаркоўшчынскі». --Red_Winged_Duck 10:02, 11 лістапада 2008 (UTC)
У атлясе, на мапе «Рэспубліка Беларусь. Палітыка-адміністрацыйная карта. Маштаб 1 : 400 000. 1999 г.», а таксама на Radzima.org Шаркаўшчынскі раён і Шаркаўшчына. Гугл: 108 па запыце Шаркоўшчынскі; 121 па запыце Шаркаўшчынскі; 157 па запыце Шаркоўшчына; 208 па запыце Шаркаўшчына. --Ліцьвін 23:56, 12 траўня 2009 (UTC)
Гугл і Radzima.org — гэта ня слоўнікі. --Red_Winged_Duck 10:13, 13 траўня 2009 (UTC)
А дзе я казаў, што гэта слоўнікі? --Ліцьвін 12:49, 13 траўня 2009 (UTC)
А вам не здаецца, што мяжа тут можа праходзіць па лініі наркамаўка-тарашкевіца? —zedlik 13:59, 13 траўня 2009 (UTC)
Думаў пра гэтае. Можа і праходзіць. Трэба яшчэ хоць нейкае аргумэнтаваньне. Бо пакуль гэтай мяжы ня бачна, Radzima.org (тарашкевіца) выкарыстае Шаркаўшчына, ня ведаю чаму, але я таксама лічу, што гэты варыянт бліжэй да тарашкевіцы. --Ліцьвін 14:59, 13 траўня 2009 (UTC)
Аргумэнтаваньне — слоўнік НН. Калі хочаце, яшчэ выкарыстаньне на сайце «Свабоды» (суадносіны о-а — 44 да 6). —zedlik 16:05, 13 траўня 2009 (UTC)
Ну выкарыстоўваюць жа. Я не скажу, што атляс і мапа вельмі наркамаўскія, у іх раён напрыклад Мёрскі. --Ліцьвін 16:10, 13 траўня 2009 (UTC)
Пошукам па гугле бачна, што ні для аднаго, ні для другона варыянту ня знойдзеш абгрунтаваньня, бо ужываньня назвы практычна няма. Слушнага варыянту я ня ведаю, таму зрабіў бы выбар на карысьць слоўніка. —zedlik 16:20, 13 траўня 2009 (UTC)
Сёньня глядзеў кнігу «Энцыкляпэдыя Вялікага Княства Літоўскага». На мапах выкарыстоўваецца клясычнае напісаньне назваў населеных пунктаў, але пазьбягаецца мяккі знак. Дык вось там усюды Шаркаўшчына. --Ліцьвін 14:29, 14 траўня 2009 (UTC)
Мапа 19 стагодзьдзя [1] — Шаркоўшчына, 1918—1920 [2] — Шаркоўшчына, 1921—1926 [3] — Шаркоўшчына, 1921—1939 [4] — Шаркаўшчына, 1940 [5] — зноў Шаркоўшчына. За Польшчай пераназвалі, Саветы падхапілі? —zedlik 17:12, 14 траўня 2009 (UTC)
Але і ў палякаў і ў расейцаў ніяк не Шаркаўшчына, у іх менавіта Шаркоўшчына. Мапа 1971 — Шаркоўшчына. А што на гэтай мапе? На мапе Карта губерній Виленской, Гродненской, Ковенской, Витебской, Могилевской и Минской (няма года, царская) — Шарковщизна — першая згадка на замежнай мове. На мапах да 1800-х гадоў населенага пункта няма. Мапа 19 стагодзьдзя, 1918—1920 — гэта ўсё навадзел, тамака нават Менск Мінск, няма нічога сур'ёзнага. 1921—1926 — цікавая мапа, вось зь яе і пачынаецца Шаркоўшчына па-беларуску. 1921—1939 — Шаркаўшчына па-беларуску. --Ліцьвін 18:36, 14 траўня 2009 (UTC)
Прабачце, я не зразумеў, пры чым тут увогуле расейскія мапы, бо па назвах кшталту «Шарковщина» націск вызначыць немагчыма. Пра «навадзел, няма нічога сур’ёзнага» — гэта крута, толькі беспадстаўна. Пры чым тут Менск-Мінск ці пра што гэта сьведчыць? Увогуле, у чым праблема, калі назва выкарыстоўваецца на РС і НН, дадаць яго другім варыянтам і закрыць пытаньне? —zedlik 22:16, 14 траўня 2009 (UTC)
Я ня супраць. Навадзел — гэта навадзел, можна намаляваць мапу зараз і сказаць, што гэта мапа 19 стагодзьдзя, дык вось у ёй ад 19 стагодзьдзя толькі назва. Сапраўды сур’ёзныя мапы гэта 1921—1926 і 1921—1939, бо яны мапы тых гадоў. Мы кажам пра назвы, якія былі тады, а не якія намалявалі сёньня. Вы ўспомнілі Польшчу і Саветы, я вам прывёў іх назвы і ранейшыя. Па «Шарковщина» бачна, што гэтая назва нашмат бліжэй да Шаркоўшчыны чым да Шаркаўшчыны. А на цікавае пытаньне, на жаль, вы не адказалі. Мяркую, у будучыні хто-небудзь падніме гэтае пытаньне і скажа нарэшце, якая назва бліжэй да беларускай мовы. --Ліцьвін 23:52, 14 траўня 2009 (UTC)
Скажэце, калі ласка, а як вы вызначылі, што мапы 1921—1926 і 1921—1939 зьяўляюцца «сур’ёзнымі», а ў астатніх «няма нічога сур’ёзнага»? І на якое цікавае пытаньне я не адказаў? У вашай папярэдняй рэпліцы было толькі адно пытаньне, на якое я адказаў, што якое дачыненьне да гэтай тэмы маюць расейскія мапы, калі і беларускіх процьма. —zedlik 01:02, 15 траўня 2009 (UTC)
Пытаньне: А што на гэтай мапе? Скажэце, калі ласка, а як вы вызначылі, што мапы 1921—1926 і 1921—1939 зьяўляюцца «сур’ёзнымі», а ў астатніх «няма нічога сур’ёзнага»? Быў адказ: Сапраўды сур’ёзныя мапы гэта 1921—1926 і 1921—1939, бо яны мапы тых гадоў. Мы кажам пра назвы, якія былі тады, а не якія намалявалі сёньня. Калі ласка, чытайце ўважлівей. --Ліцьвін 01:09, 15 траўня 2009 (UTC)
Хутчэй за ўсё, на той мапе напісана «Шарковщизна». І што з гэтага вынікае? Я чытаю ўважліва, калі вы мяне не зразумелі, паспрабую перафармуляваць пытаньне: якім чынам вы вызначылі, што гэтыя і толькі гэтыя дзьве мапы зьяўляюцца мапамі тых гадоў? —zedlik 01:28, 15 траўня 2009 (UTC)
У 19 стагодзьдзі ўжо такія мапы малявалі, на сучаснай беларускай мове, з маштабам і з градусамі? Пытаньне рытарычнае, таму адказу ня трэба. Але і вы, калі ласка, не задавайце такія "пытаньні". --Ліцьвін 11:44, 15 траўня 2009 (UTC)
Відавочна, што мапа 19 стагодзьдзя складзеная ў наш час, там нават прозьвішча сучаснага гісторыка стаіць. А назвы, якія там выкарыстоўваюцца (прынамсі частка зь іх) зусім не сучасныя, а тагачасныя. А вось астатнія 4 мапы — абсалютна невідавочна, калі яны былі складзеныя (прычым у мяне ёсьць падазрэньне што гэта ўсё тыя ж 90-я - і што з таго?). Але вы вырашылі чамусьці даказаць, што мапа 19 стагодзьдзя складзеная ў наш час (я гэтага і не аспрэчваў). Што з гэтага вынікае, у мяне зразумець так і не атрымалася, ужо прабачце. Такой лёгікай мераць, дык і «Энцыкляпэдыя ВКЛ», відаць, у ВКЛ надрукаваная была. —zedlik 16:46, 15 траўня 2009 (UTC)
Я гэтага не казаў. Я казаў, што там на мапах выкарыстоўваецца клясычнае напісаньне назваў населеных пунктаў, але пазьбягаецца мяккі знак. --Ліцьвін 17:37, 15 траўня 2009 (UTC)
У такім разе і прыведзеная мной мапа 19 стагодзьдзя, і прыведзеныя вамі зьвесткі з ЭВКЛ маюць прыблізна аднолькавыя пазыцыі ў ступені сур’ёзнасьці. —zedlik 01:24, 16 траўня 2009 (UTC)