Кастусь Козак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кастусь Козак (1925? — 12 верасьня 2008) — беларускі вязень ГУЛАГу, адзін з кіраўнікоў паўстаньня палітычных вязьняў у СССР.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кастусь Козак, ураджэнец вёскі Германавічы Шаркоўшчынскага раёну, пражыў няпростыя 83 гады. У 25-гадовым узросьце «за нацыяналізм» быў сасланы у Нарыльскі выпраўленчы лягер: «ворагам народу» ён быў прызнаны за тое, што з 1942 да 1944 году выкладаў беларускую мову ў школах акупаванай Шаркоўшчыны.

Потым разам з батальёнам Арміі Краёвай спадар Козак перайшоў у Польшчу, дзе трапіў ў Дальвіцкую школу абвэру, якая рыхтавала дывэрсантаў для барацьбы з партызанамі. У мястэчку Чырвона Лодзь, так і ня браўшы ўдзелу ў баявых дзеяньнях, сустрэў заканчэньне вайны.

У 1949 яго затрымала польская выведка, і паводле судовага абвінавачаньня яму давялося зьведаць усе нягоды лягернага жыцьця: год адпакутаваў у сыбірскіх перасыльных турмах ды шэсьць з паловай – на працы ў вугальных шахтах ды медна-нікелевых рудніках Нарыльшчыны.

Быў адным з кіраўнікоў найбольшага — на 70 тысяч удзельнікаў — паўстаньня палітычных зьняволеных у Нарыльскім лягеры, пасьля якога пачаўся масавы перагляд справаў асуджаных па сумнавядомым 58 артыкуле. З агульнага ліку паўстанцаў 5 тысяч былі беларусы, якія праз гады зьняволеньня нарэшце змаглі павяртацца на радзіму.

Кастусь Козак таксама вярнуўся ў Шаркоўшчыну. Згадваць пра сваё мінулае ён не любіў, але колькі разоў распавядаў слухачам «Свабоды» пра лягерныя гады і дзяліўся меркаваньнямі пра будучыню. Да апошніх дзён сябраваў з шаркоўшчынскімі актывістамі дэмакратычнага руху.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]